Галоўная » происшествия » Page 138

Уроженец Белыничкого района вместе с приятелем совершали кражи в Могилеве

В оперативно-дежурную службу Ленинского РОВД г. Могилева поступило заявление от 34-летнего могилевчанина, который утверждал, что … чытаць далей

Лукашенко и шпиц Умка приехали в Шкловский район

Телеграм-канал «Пул Первого» показал Александра Лукашенко в неформальной обстановке с любимым шпицем.

«На днях, будучи в Александрии, президент прогулялся к Трофимовой кринице. Шпиц по кличке Умка тоже был», сообщает канал под фотоснимком.

Шпиц впервые попал на фото с Лукашенко во время посадки деревьев в Петриковском районе.

Прарасійскія ваенныя забілі хлопца з Магілёва ва Украіне. Вось яго гісторыя

Выходзіў з акцыямі ў цэнтр Магілёва, раздаваў анты–лукашэнкаўскія газеты ў БРУ і МДУ, быў зьбіты АМАП–ам ў 2006 годзе, піша Ігар Лазоўскі на mspring.online.

13 ліпеня на афіцыйнай старонцы «Аперацыі аб’яднаных сіл» [антытэрарыстычная аперацыя арміі Украіны супраць расейскай агрэсіі на Данбасе – заўв.рэд] ў Facebook з’явілася паведамленне аб забойстве ваеннага медыка Мікалая Ільіна.

Здарылася гэта падчас спробы ваенных сіл Украіны эвакуіраваць цела забітага выведніка і параненага байца свайго войска. Аперацыя праходзіла пры згодзе з прадстаўнікамі АБСЕ і СЦКК [Спецыяльнага цэнтра па кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню].

Нягледзячы на ​​заяўлены рэжым перамір’я, па групе, у якой знаходзіўся Мікалай Ільін, быў адкрыты агонь з гранатамётаў і буйнакаліберных кулямётаў. У выніку атрыманых раненняў Ільін загінуў. Акрамя яго, раненні і траўмы атрымалі яшчэ двое яго калег. Так скончыўся жыццёвы шлях маладога чалавека, які яшчэ 16 гадоў таму раздаваў анты-лукашэнкаўскія газеты ў магілёўскіх ВНУ і ўдзельнічаў у акцыях у цэнтры нашага горада.

 

МАГІЛЁЎСКІ СЛЕД

Загінулы жыў у Магілёве досыць доўгі час. Яго добра памятаюць актывісты, якія заспелі пачатак-сярэдзіну нулявых гадоў.

Ільін быў мэтанакіраваным чалавекам, якому адчайна не падабаўся той аўтарытарны рэжым, які ўсталяваўся ў Беларусі. З самага юнага ўзросту магілёўскі патрыёт прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і быў членам некалькіх моладзевых рухаў.

Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксей Колчын апублікаваў некалькі фатаграфій з акцый «Маладога фронту», якія праходзілі ў 2000 годзе. На іх ёсць і Мікалай Ільін.

Мікалай Ільін [крайні справа, трымае ў руках магнітафон] на акцыі «Маладога фронту да Дня ўсіх закаханых у Магілёве (14 лютага 2000 года)
У верасні 2004 года Ільіна двойчы затрымлівалі магілёўскія міліцыянты за тое, што ён раздаваў газеты “Зубр” спачатку ў Беларуска-расійскім універсітэце, а потым у МДУ ім. А.А. Куляшова.

Мікалай Ільін [стаіць у профіль у цэнтры] падчас «Чарнобыльскага шляху» ў Магілёве (26 красавіка 2000 года)

ПЕРАЛОМНАЯ ПЛОШЧА

Часам адна падзея можа цалкам змяніць жыццё. Для Ільіна такой падзеяй стала «Плошча-2006». Нагадаем, тады, з-за фальсіфікацый і парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, беларуская моладзь арганізавала ў цэнтры Мінска намётавы гарадок з патрабаваннем адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад улады. «Джынсавая рэвалюцыя» пачалася 19 сакавіка і доўжылася да 25 сакавіка, пасля чаго была брутальна разагнаная сіламі міліцэйскага спецназа. Ільін прыехаў на Кастрычніцкую плошчу з Магілёва ў першы ж дзень і быў з таварышамі да самага канца.

Мікалай Ільін [крайні справа] падчас пратэстнай акцыі на плошчы ў Менску, сакавік 2006 года
23 сакавіка Мікалай паспрабаваў даставіць у намётавы гарадок бія-туалет. Калі ён выйшаў з прадметам з аўто, на яго накінуліся каля пяці байцоў АМАПу. Ільіна моцна ўдарылі па галаве – ён страціў прытомнасць. Акрамя таго, хлопцу ледзь не адбілі ныркі. Усе траўмы зафіксавала «Хуткая дапамога».

Нягледзячы на ​​збіццё, Ільін адмовіўся ад шпіталізацыі і вярнуўся ў лагер. Ужо праз дзень прайшла зачыстка. Мікалай апынуўся ў шпіталі, дзе да яго прыйшлі двое работнікаў КДБ і прыгразілі завядзеннем крымінальнай справы.

Каб не пазбавіцца некалькіх гадоў жыцця, Мікалай Ільін вырашыў з’ехаць з Беларусі. Але на гэтым яго прыгоды толькі пачаліся.

 

ЮШЧАНКА АДМОВІЎ, ЭСТОНІЯ ПРЫТУЛІЛА

Разам з яшчэ сотняй рэпрэсаваных за «Плошчу-2006», у траўні 2006 года Мікалай Ільін звярнуўся да тагачаснага прэзідэнта Украіны Віктару Юшчанкі з просьбай прадаставіць ім палітычны прытулак. Пацярпелыя беларусы спадзяваліся на разуменне з боку чалавека, якога фактычным прэзідэнтам зрабіў «Майдан».

Юшчанка адмовіў. Ільін усё роўна апынецца ў Украіне, але адбудзецца гэта нашмат пазней.

У сярэдзіне нулявых Мікалая прытуліла Эстонія. Гэтая краіна была адной з тых, якая пагадзілася прыняць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў да сябе на вучобу. З пераездам Ільіну дапамаглі ўкраінскія валанцёры.

Лёгкай яго жыццё ў іншай краіне назваць нельга – афіцыйна яго ніхто не хацеў браць на працу. Прыйшлося шукаць нелегальныя падпрацоўкі, з-за чаго Ільіна ледзь не выправадзілі з краіны. Зрэшты, абыйшлося.

Хлопец пачаў працаваць экскурсаводам у свайго добрага таварыша ў Таліне, вывучыў ангельскую мову, падпрацоўваў таксістам, атрымаў эстонскае грамадзянства, ездзіў на заробкі ў Фінляндыю. Паступова жыццё прыйшла ў спакойнае рэчышча, але тут здарыўся …

 

РАСІЙСКА-УКРАІНСКІ КАНФЛІКТ

Пасля анэксіі Крыма і пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе, Ільін вырашыў дапамагчы краіне, людзі з якой апынуліся да яго ласкавымі. Ён пераехаў у Украіну, дзе пайшоў добраахвотнікам на вайну супраць расійскай агрэсіі. Пазней ён скончыў курсы баявых медыкаў у 205-м навучальным цэнтры тактычнай медыцыны пад кіраўніцтвам канадскіх інструктараў. Служыў у 35-ай асобнай брыгадзе марской пяхоты Узброеных сіл Украіны.

На вайне ён адчуваў сябе нармальна, тым больш вораг быў яму знаёмы. Яшчэ калі ў 2006 годзе беларускія студэнты прасілі Юшчанку пра палітычны прытулак, Ільін праз СМІ папрасіў ўкраінскага прэзідэнта паведаміць краінам «Вялікай васьмёркі» аб магчымай агрэсіі Расійскай федэрацыі ў дачыненні да сваіх суседзяў.

13 ліпеня жыццё Мікалая абарвалася, калi ён накіраваўся дапамагчы параненаму таварышу. Так скончылася жыццё чалавека з Магілёва, які быў на «Плошчы-2006», атрымаў эстонскае грамадзянства і ваяваў супраць прарасейскіх баевікоў.

Офіс прэзідэнта (ОП) Украіны заявіў, што Уладзімір Зяленскі «трымае пад асабістым кантролем» сітуацыю з забойствам Мікалая Ільіна і раненнем байцоў падчас эвакуацыі загінулага вайскоўца ў Данецкай вобласці. На месца выехалі галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Руслан Хомчак і намесьнік кіраўніка ОП Раман Машавец.

Фота з сайта mspring.online

 

Будьте бдительны: новый вид мошенничества на Могилёвщине

Спойлер: никогда никому не пересылайте фото своего паспорта рядом с лицом. Лучше вообще так не фотографируйтесь

 Женщина на фото совсем не та, за кого себя выдаёт. Она постоянно меняет на своей странице в соцсети город проживания и пишет о том, что ей нужна няня. Далее, якобы чтобы убедиться в благонадёжности потенциальной сиделки для её ребёнка она просит прислать фото паспорта около лица. И обосновывает (то есть, обманывает) это тем, что муж её работает в милиции, и таким образом они лишь хотят удостовериться, что у человека нет судимости.

Далее, когда такое фото уже получено, потенциальному наёмному работнику предлагают встретиться где-нибудь в городе. Но на встречу никто не приходит. Обманутые люди начинают писать сообщения через соцсети, но там уже никто не выходит на связь.

Что же даёт фото паспорта, сделанное возле лица? Оказывается, вариантов масса. Вот что рассказывают могилевчане, которые сталкивались с подобным видом мошенничества.

Фото рядом с открытым паспортом может быть использовано, как электронная подпись при оформлении онлайн-кредита либо микрозайма. Также оно может быть использовано для оформления каршеринга (аренда автомобиля) в Москве, а далее на таком автомобиле могут твориться различные дела, попадающие в поле зрения российской полиции.

А вот ещё пара вариантов, о которых говорят могилевчане:

Ну а теперь «вишенка» на торте. Посмотрите ещё раз на первое фото – там мы видим красивую женщину «Екатерину Соколовскую» из Солигорска. Но вот наша «отечественная» Катя Сокловская из Могилёва:

И это один и тот же человек! Как оказалось, злоумышленники крадут не только фото с паспортом, но и вообще данные о людях. «Наша» Катя Соколовская уже готовит обращение против псевдо-солигорской мошенницы «Екатерины» в соответствующие органы. Девушка не скрывает, что была обманута:

Похоже, милиция скоро сможет отчитаться об очень интересном деле, связанном с интернет-мошенничеством. Если повезёт, конечно.

Александр Веселовский

 

«Загінуў, ратуючы параненага». Баевікі перадалі цела магілёўца, які загінуў на перадавой на Данбасе

Для ягонай ідэнтыфікацыі яшчэ патрэбна экспэртыза ДНК.

Штаб Апэрацыі аб’яднаных сілаў, якія вядуць баявыя дзеяньні з прарасейскімі баевікамі на Данбасе, чатыры дні вёў перамовы пры пасярэдніцтве Супольнага цэнтру кантролю і каардынацыі спыненьня агню і стабілізацыі лініі разьмежаваньня (СЦКК) і місіі АБСЭ пра магчымасьць забраць цела мэдыка-беларуса, які загінуў ад абстрэлу 13 ліпеня пад сялом Зайцавам у Данецкай вобласьці.

Удзень 17 ліпеня штаб зьвярнуўся да міжнароднай супольнасьці з заклікам паўплываць на вырашэньне гэтага пытаньня:

«Гэтыя факты цяжкага безадказнага злачынства расейскіх акупацыйных уладаў зьяўляюцца ня чым іншым, як нежаданьнем прызнаваць міжнародна прынятыя прававыя нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права».

А 14.30 17 ліпеня стала вядома, што баевікі перадалі ўкраінскаму боку неідэнтыфікаванае цела на падкантрольную тэрыторыю Ўкраіны праз пункт «Мар’інка». Але пацьвярджэньня, што гэта цела Міколы Ільіна, няма. Цяпер цела перададуць для правядзеньня экспэртызы ДНК.

Маці Міколы Ільіна Ірына і ягоная грамадзянская жонка Аляксандра чакаюць дакладнай інфармацыі, каб пачаць падрыхтоўку да цырымоніі разьвітаньня.

Падрабязнасьці Аляксандра расказала Свабодзе.

«Скасаваў адпачынак, бо пачаліся абстрэлы»

Аляксандра пачала дапамагаць украінскаму войску ў 2014 годзе, калі пачалася вайна на Данбасе. Свабодзе яна прадставілася сваім пазыўным «Боршч», па якім яе добра ведаюць як вайскоўцы, так і калегі-валянтэры. Аляксандра кажа, што Мікола 10 ліпеня мусіў вярнуцца ў Белую Царкву, на адпачынак:

Аляксандра, фота гераіні

«Але ён яго скасаваў, каб дапамагчы хлопцам, бо іхныя пазыцыі абстрэльваліся — гэта крайнія пазыцыі, практычна пад Горлаўкай».

«Гэта было ягонае рашэньне. Мы год былі разам, і я ім ганаруся як асобай і як мужам. Ён абараняў маю Бацькаўшчыну. У нас былі супольныя каштоўнасьці і супольнае бачаньне. Ён загінуў, дапамагаючы параненаму. Я ведаю, што ён і там, зьверху, будзе аберагаць нас і ўсіх сваіх родных. У яго вельмі шмат сяброў па ўсім сьвеце. Ён шмат дзе жыў і падарожнічаў. І цаніў кожнага, хто быў побач».

«Харызматычны і творчы»

Аляксандра кажа, што зь Міколам яна пазнаёмілася празь сяброў.

«Мы вельмі доўга сябравалі. Ён быў вельмі творчай асобай, харызматычным і мужным. Захапляўся гісторыяй сваёй краіны і быў вельмі вольналюбным. Усё сваё жыцьцё ён займаўся дабрачыннасьцю. У яго была вельмі вялікая душа. Калі мы размаўлялі, ён казаў: «Сонейка, калі я звольнюся з войска, мы будзем жыць і працягваць займацца дабрачыннасьцю».

Мікола быў камунікабэльным, адказным і вельмі любіў падарожнічаць:

«Ён ведаў пяць моў і заўсёды казаў, што, калі ты вывучыш ангельскую, для цябе адкрыецца ўвесь сьвет. Мікола вельмі цаніў мэнтальна-сацыяльныя каштоўнасьці найвышэйшага ўзроўню. Гэта была такая асоба і такі мужчына, якога толькі можна сабе прыдумаць».

Мікола Ільін, архіўнае фота

«Мікола быў такім эмацыйным, нягледзячы на ўсе выпрабаваньні ў жыцьці. Ён вельмі любіў людзей. Дапамагаў беспрытульным, дапамагаў жывёлам. Ва ўсіх сваіх ратацыях ён гадаваў жывёлаў. Апошнім ягоным клопатам былі маленькія кацяняты. Да апошніх дзён ён вучыў хлопцаў на пазыцыях, каб яны мелі элемэнтарныя навыкі эвакуацыі, каб маглі самі сабе першую дапамогу аказаць пры патрэбе».

«Яго падступна расстралялі»

Аляксандра кажа, што расейскія СМІ перакручваюць інфармацыю пра гібель яе мужа:

«Быў „зялёны“ калідор, СЦКК і АБСЭ дамаўляліся, каб забраць „двухсотых“ (загінулых). Яны былі ў распазнавальных знаках. І іх расстралялі. Падступна расстралялі. Цяпер па расейскіх тэлеканалах гэтую інфармацыю перакручваюць, узводзяць паклёпы на яго і стараюцца зьнішчыць ягоную рэпутацыю. Мы ж усе разумеем, што ідзе гібрыдная вайна. Яны будуць рабіць усё, каб паказваць усё на сваю карысьць».

Разьвітаньне будзе ў Кіеве

Паводле жонкі загінулага мэдыка, цырымонія разьвітаньня будзе арганізаваная ў Кіеве, на плошчы Незалежнасьці, з усімі ўшанаваньнямі.

«Цяжка сказаць, калі і як доўга, бо мы ня ведаем, у якім стане цела, бо ён не адзін дзень праляжаў там паранены і акупанты не давалі яго забраць. Яны не падпускалі, не аддавалі целаў.

Ягоная апошняя воля была — крэматорый і разьвеяць ягоны прах над трыма краінамі. Апошняя краіна — Беларусь. Гэта ягоная воля. І маці пагадзілася», — расказала Свабодзе грамадзянская жонка Міколы Ільіна Аляксандра.

Абстрэлы пад Горлаўкай — амаль штодзённыя

Штодня штаб Апэрацыі Аб’яднаных сілаў паведамляе аб тым, што незаконныя ўзброеныя фармаваньні ўсё часьцей выкарыстоўваюць забароненую для выкарыстаньня на Данбасе зброю, парушаючы менскія дамоўленасьці.

Пазыцыі, якія абараняла 35-я асобная брыгада марской пяхоты, дзе служыў Мікола Ільін, абстрэльваліся з пачатку ліпеня. У адным зь відэазапісаў, распаўсюджаных прэсавай службай брыгады 9 ліпеня, ён расказаў пра маштабы аднаго з такіх наступаў:

«Спачатку паранілі нашага аднаго байца. Я яму аказаў першую мэдычную дапамогу», — паведаміў Мікола Ільін, дэманструючы рэшткі, які ён дастаў з параненай рукі байца — ён быў своечасова эвакуаваны зь месца абстрэлу.

«Каліновец» і патрыёт

Калі Мікола вяртаўся з фронту ў мірнае жыцьцё, ён заўсёды падтрымліваў беларускія акцыі ў Кіеве і дапамагаў стварыць ва Ўкраіне рух салідарнасьці «Разам».

Мікола Ільін (у вышыванцы) на акцыі салідарнасьці з абаронцамі Курапатаў

У 2018 годзе разам зь беларусамі і ўкраінцамі ўдзельнічаў у акцыі салідарнасьці з абаронцамі Курапатаў.

«Мікола быў шчыры і сумленны. Я ведаю яго асабіста з „Плошчы Каліноўскага“. Зьбітага ўшчэнт амапаўцамі 23 сакавіка 2006 году за дзесяць гадзін да брутальнай зачысткі нелюдзямі „Плошчы Каліноўскага“ і за колькі хвілінаў да майго захопу. У 2006-м было так шмат фатаздымкаў, дзе Мікола ў намётавым мястэчку. Памятаю, як ён ляжаў амаль нежывы. Адчуваю пякучы боль і сёньня, калі пішу гэтыя радкі», — напісаў адзін зь лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык на сваёй старонцы ў Facebook.

Як грамадзянін Эстоніі мусіў атрымаць дазвол ураду

Міністэрства замежных спраў Эстоніі пацьвердзіла, што Мікола Ільін меў эстонскае грамадзянства. «Ён прыехаў у Эстонію ў 2006 годзе як стыпэндыят у межах адпаведнага праекту і меў статус уцекача, таму ён і адмовіўся ад беларускага грамадзянства», — сказаў міністар замежных спраў Эстоніі Ўрмас Рэйнсалу, паведаміла Эстонская грамадзкая тэлерадыёкампанія.

Паводле эстонскага міністра, Мікола Ільін мусіў атрымаць дазвол, каб служыць ва Ўкраіне, але такога дакумэнту не выдавалі:

«У Эстоніі дзейнічае прынцып, што грамадзяне Эстоніі могуць служыць у вайсковых частках іншых краін з дазволу ўраду».

Мікола Ільін загінуў 13 ліпеня.

Што вядома пра мэдыка-беларуса, які загінуў на Данбасе

Мікола Ільін нарадзіўся ў Магілёве і жыў з маці ў цэнтры гораду. Быў адзіным дзіцем у сям’і.

У 2004 годзе ён прыяжджаў ва Ўкраіну ў часе Аранжавай рэвалюцыі. Потым вярнуўся ў Беларусь, але ўжо праз 6 гадоў канчаткова зьехаў — бо яго ўсё часьцей перасьледавалі за выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга.

Зьвяртаўся ва ўкраінскія міграцыйныя органы па статус уцекача, але яму адмовілі. Украінскія актывісты дапамаглі яму зьехаць у Эстонію, дзе ён атрымаў грамадзянства. У 2016 годзе вярнуўся ва Ўкраіну і паступіў на службу ў 137-ы асобны батальён марской пяхоты.

«Зь Міколам я пазнаёміўся ў Тактычным мэдычным цэнтры, дзе мы чатыры месяцы вучыліся. Я спачатку думаў, што ён амэрыканец, бо ў яго было такое вымаўленьне, ён узважваў кожнае слова. І быў апрануты ў амэрыканскае спэцыяльнае абмундзіраваньне», — расказаў Свабодзе сябар мэдыка-беларуса Паўло Валянтовіч — вэтэран добраахвотніцкага батальёну «Данбас», вайсковец-кантрактнік.

Паўло кажа, што перабрацца ў Эстонію Міколу Ільіну дапамаглі ўкраінскія валянтэры, і менавіта ў падзяку за гэта ён вырашыў вярнуцца ва Ўкраіну, калі пачалася вайна на Данбасе, — каб дапамагчы ўкраінцам у барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасьць краіны.

«У Эстоніі ён працаваў і таксістам, і экскурсаводам. Ён вельмі добра ведаў эстонскую, ангельскую і беларускую мовы. Я нават яго прасіў размаўляць са мной па-беларуску, бо мне было цікава, як яна гучыць. І ён прасіў да яго зьвяртацца менавіта „Мікола“, па-беларуску. Марыў мне паказаць краявіды і Беларусі, і Эстоніі, якія ён вельмі любіў».

Паўло Валянтовіч успамінае выдатныя камунікацыйныя здольнасьці Міколы і ўменьне патлумачыць і навучыць неабходным навыкам абароны.

«Пра сямʼю ён ніколі не расказваў. Але Беларусь вельмі любіў. Казаў, што ў яго ёсьць жаданьне, калі памрэ, каб ягоны прах разьвеялі ў Беларусі, Эстоніі і Ўкраіне».

Алена Літвінава

Крыніца: Радыё Свабода

В Мстиславле обрушился тротуар (ФОТОФАКТ)

На одном и том же месте постоянно проседает грунт. Но никому до этого нет дела.

 На фото улица Ленина в райцентре. Уже прошло около месяца, как тротуар сполз в кювет, и яма рискует утянуть туда же кусок проезжей части. Конечно, ограждение было выставлено, но далее ни коммунальщики, ни дорожный службы никак пока не реагируют.

А тем временем по дорге на работу людям приходится выходить на проезжую часть, создавая аварийную ситуацию. Если заглянуть внутрь этой ямы, видно достаточно длинную трубу, лежащую поперёк.

Вероятно, здесь должен быть дренаж. Но вместо воды он отводит песок, бетонные бордюры и дорогущий асфальт. И это не первый инцидент на этом месте. Мы решили собрать отклики мстиславчан. Их комментарии говорят сами за себя – проседать грунт начал ещё зимой:

А в мае яма уже разрослась до угрожающих размеров:

Но на самом деле уничтожают некачественно построенную дорогу сильные летние ливни. Если внимательнее присмотреться, на первом фото видно, что скоро метрах в десяти от обвала появится новая аварийная точка. Там постоянно стоит лужа, а асфальт на тротуаре уже деформирован. Как бы не смыло всю дорогу целиком.

Фото: vk.com/podslushkamst

Александр Веселовский

Женщину-инвалида в Славгороде оштрафовали за репост фильма про Лукашенко

Славгородскую активистку Анжелику Калатозишвили оштрафовали на 10 базовых величин за распространение экстремистских материалов. Соответствующее решение … чытаць далей