Галоўная » происшествия » Page 169

Завершено расследование дела о покушении на убийство в Костюковичах

Следственным управлением УСК по Могилевской области завершено расследование уголовного дела о покушении на убийство с особой жестокостью, в совершении которого обвиняется 21-летний житель Костюковичей, информирует официальный представитель УСК по Могилевской области Анастасия Лавринович.

31 декабря 2019 года в вечернее время обвиняемый находился по месту жительства своего 23-летнего знакомого в одном из частных домов города Костюковичи. В ходе распития спиртных напитков между парнями возник конфликт, в результате которого хозяин дома несколько раз ударил гостя. Молодой человек пошел к себе домой, взял канистру с бензином и вернулся к дому обидчика.

Согласно материалам уголовного дела, как только потерпевший открыл калитку, обвиняемый выплеснул на него бензин из канистры и поджег с помощью зажигалки. После этого молодой человек упал на землю, пытаясь таким образом погасить пламя. Находившаяся в доме знакомая потерпевшего вызвала медицинских работников. С термическими ожогами более 30% тела потерпевший был доставлен в учреждение здравоохранения, где до настоящего времени проходит лечение.

Следственно-оперативной группой проведен осмотр места происшествия, в ходе которого была изъята канистра с пробкой. Согласно заключению экспертизы нефтепродуктов и горюче-смазочных материалов жидкость из канистры является смесью бензина и горюче-смазочных материалов и относится к легковоспламеняющимся жидкостям.

В ходе предварительного следствия обвиняемый неоднократно менял свои показания в части обстоятельств воспламенения бензина на теле потерпевшего, указывая на случайность произошедших событий и тем самым желая приуменьшить степень своей вины. Так, в ходе одного из допросов молодой человек утверждал, что действительно облил знакомого бензином, однако не поджигал его намеренно. Со слов обвиняемого, возгорание произошло в тот момент, когда он подкуривал сигарету, находясь в непосредственной близости от потерпевшего.

С целью проверки данной версии следователями был проведен следственный эксперимент с использованием манекена человека. Экспериментальным путем установлено, что воспламенение бензина на манекене могло произойти только при непосредственном контакте пламени зажигалки с облитой бензином поверхностью.

Для установления обстоятельств произошедшего следователями были допрошены свидетели, проведена очная ставка между обвиняемым и потерпевшим, проанализированы выводы заключений экспертов, проведенных сотрудниками ГКСЭ.

Молодому человеку предъявлено обвинение по ч. 1 ст. 14, ч. 2 ст. 139 (покушение на убийство, совершенное с особой жестокостью) Уголовного кодекса Республики Беларусь. К нему применена мера пресечения в виде заключения под стражу.

Уголовное дело передано прокурору для направления в суд.

 

Як зьмяніўся Крычаў, калі там у жанчыны выявілі COVID-19

На Магілёўшчыне ў Крычаве зарэгістраваны першы выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. 33-гадовая жанчына, мэдык, шпіталізаваная ў Магілёўскую інфэкцыйную бальніцу. Радыё Свабода пабывала ў райцэнтры і пагутарыла з жыхарамі пра тое, ці зьмянілася іхнае жыцьцё пасьля зьяўленьня пацыенткі з COVID-19.

Афіцыйна: у шпіталізаванай стан стабільны

Жанчына працуе ў падлеткавым кабінэце Крычаўскай дзіцячай паліклінікі. Яна была на курсах павышэньня кваліфікацыі ў Віцебску і там нібыта і заразілася. Пасьля прыезду прымала дзяцей.

У афіцыйных паведамленьнях гаворыцца, што жанчына была ў Віцебску ў працяглай камандзіроўцы.

Дзіцячая паліклініка, у якой працуе шпіталізаваная

«Яна цалкам абсьледаваная, праведзены ўвесь спэктар неабходных проціэпідэмічных мерапрыемстваў, — кажа намесьніца галоўнага ўрача Магілёўскай інфэкцыйнай бальніцы Ірына Бас. — На сёньняшні дзень яе стан стабільны. Яна атрымлівае неабходнае лячэньне».

Абвестка зь перасьцярогай для дзяцей на ўваходзе ў паліклініку

Адшукаць у Крычаве сваякоў шпіталізаванай ці тых, хто зь ёю кантактаваў, не ўдалося. У ейнай паліклініцы гаварыць пра каляжанку адмовіліся і параілі зьвярнуцца ў Цэнтральную раённую бальніцу. Там прадублявалі камэнтар Ірыны Бас і дадалі, што тых асобаў, зь якімі кантактавала шпіталізаваная, абсьледавалі, і вынікі тэстаў на каранавірус у іх былі адмоўныя.

Цэнтральная раённая бальніца ў Крычаве

Пад канец працоўнага дня ў мэдычных установах было спакойна. Стаяў пах хлёркі. Мэдычны пэрсанал быў у масках.

Абвестка на ўваходзе ў бальніцу

«Хоць пад вечар паспакайнела», — азвалася супрацоўніца бальніцы на заўвагу журналіста, што наведнікаў няшмат.

 

Крычаўцы пра каранавірус: шок, неспадзяванка, насьцярожвае, што ў мэдыка

Тым часам для жыхароў шпіталізацыя пацыента з COVID-19 зь іхнага райцэнтру — рэзанансная падзея. «Тое, што гэта адбылося ў Крычаве, для нас страшэнная навіна», — кажуць адны зь першых суразмоўніц. Паводле іх, «увесь горад цяпер гаворыць пра гэта».

Крычаў пасьля шпіталізацыі мэдыка. Жыхары ў масках

«Вядома ж, палохае, што першай ахвярай у нас стаў мэдык, — дзеліцца сваімі эмоцыямі жанчына. — І што ўрач, адчуваючы немач, паехаў у дарослую паліклініку, а там жа таксама людзі, патэнцыйныя ахвяры, — гэта бянтэжыць. А з гэтай паліклінікі яе павезьлі ўжо ў бальніцу. Потым тыя, хто зь ёй сядзеў у чарзе, трапілі на абсьледаваньне. Ня думаю, што гэта слушныя паводзіны».

На вуліцах Крычава багата людзей у мэдычных масках. Некаторыя яшчэ і ў пальчатках. Сытуацыю з шпіталізацыяй жанчыны называюць шокам, непрыемнай неспадзяванкай, бо «да іх дайшло».

«Маску купіў, каб хоць неяк бараніцца»

Наступны суразмоўца набыў маску, як пачуў пра здарэньне зь зямлячкай. Паводле яго, падзея гэтая «безумоўна рэзанансная» для Крычава, але для Беларусі ўжо звыклая.

«Гэта ня першы выпадак. Магілёўшчына не магла заставацца “чыстай” ад вірусу. Недзе павінна было прарвацца. Гэта адбылося ў нас, — выказваецца ён. — Вядома ж, узрушвае, што гэта мэдык. Я чуў, што яна прыняла, быўшы хворай, пад 50 дзяцей. Зразумела, непакоіць, што нашы ўлады нічога ня робяць, каб прадухіліць небясьпеку. Усё кінулі на волю лёсу. Маску купіў, каб хоць неяк бараніцца».

 

«Уладзе трэба было раней задумвацца»

На ўваходах у крычаўскія аптэкі абвесткі заклікаюць «трымаць дыстанцыю, захоўваць рэсьпіраторны этыкет пры чханьні ды кашлі», а «пры прыкметах хваробы заставацца дома, выклікаць лекара і не ісьці ў мэдычную ўстанову».

Паводле правізараў, попыт на мэдычныя маскі, антысэптыкі ў Крычаве застаецца павышаным ужо не адзін тыдзень. На пытаньне, ці задавальняецца ён цалкам, у адной з аптэк адказалі:

«Усё, што прывозяць нам з Магілёва, у нас ёсьць, але мы залежым ад паставак з абласнога складу…»

Абвестка на ўваходзе ў аптэку

Тыя, хто ў масках на вуліцах, кажуць: маскі дазваляюць адчуваць спакой за сябе і сваё здароўе.

«У такой сытуацыі, як шпіталізаваная, мог апынуцца любы, бо ўсе мы людзі. Бываюць выпадкі, калі ад нас мала што залежыць, нават калі ты сам мэдык», — тлумачыць жанчына.

«Вядома ж, гэта нас насьцярожыла, напалохала, — працягваюць гаворку мужчына і жанчына. — Такое магло здарыцца з кожным. Мы ўжо некалькі дзён ходзім у масках, ратуемся. Ды такіх, як мы, ужо нямала ў Крычаве».

На вуліцах Крычава

Наступны суразмоўца хоць і згаджаецца, што падзея з каранавірусам для Крычава рэзанансная, але «было відавочна, што рана ці позна гэта павінна было адбыцца».

«Уладзе раней трэба было задумвацца, а так мы ж не адзіныя ў краіне, і такія падзеі будуць паўтарацца, — лічыць ён. — Гэта ўсё мінецца ўрэшце, але ахвярамі стануць тыя, у каго аслаблены імунітэт, ды пажылыя. А гэта ж нашы бацькі. Пра іх цяпер трэба клапаціцца і перажываць. Зь імі ў найгоршым выніку ня ўдасца па-людзку разьвітацца…»

Фота: Радыё Свабода

Як праходзіць суд за самае масавае забойства ў гісторыі Беларусі

У другі дзень суда выступіў сын і брат забітых у Вялікай Машчаніцы ў 2005 годзе, паведамляе mspring.online.

У аўторак, 31 сакавіка, у будынку суда Ленінскага раёна працягнуўся працэс над Паўлам ПаўлючэнкамСяргеем ЮшкевічамМікалаем Ракуціным і Генадзем Салаўёвым. Іх абвінавачваюць у тым, што 15 гадоў таму, у канцы траўня 2005 года, яны здзейснілі масавае забойства сям’і з шасці чалавек у вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна (9 км. ад Бялынічаў). Сярод ахвяр былі дзеці.

На той момант усім абвінавачаным было ад 18 да 24 гадоў, трое з іх вучыліся ў адным класе. У 2007 годзе Магілёўскі абласны суд ужо разглядаў справу ў дачыненні да гэтых хлопцаў, але тады прызнаў іх невінаватымі. Цяпер жа ўсім чацвярым пагражае смяротнае пакаранне.

 

UNDER-КАРАНАВІРУСНЫ СУД

 

Другі дзень працэсу пачаўся з каранцінных мер. Усіх жадаючых гледачоў у зале парассаджваць не змаглі – не хапіла месца. Усё таму, што канвойня служба папрасіла рассаджвацца тых, хто прыйшоў такім чынам, каб паміж імі было як мінімум адно пустое крэсла.

Калі ў залу ўвайшоў суддзя Сяргей Каралёў, то перш за ўсё ён запатрабаваў ад канвойнага вымераць тэмпературу гледачам у зале з дапамогай інфрачырвонага тэрмометра.

У аднаго з гледачоў працэсу прыбор паказаў тэмпературу ў 37.2 градуса. Яго тут жа папрасілі выдаліцца з залы суда. Калі высветлілася, што ва ўсіх астатніх тэмпература адпавядала норме, пасяджэнне пачалося.

 

ІГАР СУША. ПАЦЯРПЕЛЫ. ЗАБІТЫЯ ДВОЕ ПЛЯМЕННІКАЎ, СЯСТРА І МАЦІ

 

Другі дзень суда быў прысвечаны допыту пацярпелага Ігара Сушы. У Вялікай Машчаніцы забілі яго маці Ганну Сушу (48 гадоў), сястру Іну Півавараву (26 гадоў) і двух пляменнікаў – 7-гадовага Дзіму Піваварава і 6-гадовую Наташу Півавараву.

На момант трагедыі Ігар Суша адбываў тэрмін у папраўчай калоніі №15 г. Магілёва. Ён вызваліўся па амністыі праз месяц пасля масавага забойства. Ігар не стаў раскрываць прычыны, па якіх ён апынуўся ў зняволенні. З яго расказу было зразумела толькі тое, што па-за волі ён правёў каля года.

Адказваючы на ​​пытанні боку абвінавачвання, ён распавёў, што яго маці і яе сужыцель Фёдар Тэльмакоў любілі выпіць, калі былі грошы. Паводзілі сябе пры гэтым ціха, без скандалаў.

Пра забойства Ігар даведаўся, калі вызваліўся з калоніі. У зняволенні да яго даходзілі чуткі, што ў Вялікай Машчаніцы адбылася бойня, але ён не думаў, што пацярпелі яго родныя.

Доўгі час пасля гэтага не мог прыйсці ў сябе – запіў. Жыў у іншага пацярпелага – Паўла Піваварава, мужа забітай Іны і бацькі двух загінулых дзяцей.

Калі Суша успамінаў абставіны 15-гадовай даўніны, у Піваварава, які прысутнічаў у зале, трэсліся рукі.

У 2008 годзе Ігар Суша зноў трапіў пад крымінальную справу за крадзеж.

– Я тады не ведаў, як жыць. Ды жыць і не хацелася. Там пайшло-паехала, – сказаў Суша.

 

ПАЦЯРПЕЛЫ АДМОВІЎСЯ ПАТРАБАВАЦЬ КАМПЕНСАЦЫЮ МАРАЛЬНАЙ ШКОДЫ

 

Ігар Суша заявіў суду, што адмаўляецца ад кампенсацыі маральнай шкоды з боку вінаватых. Суддзя Сяргей Каралёў некалькі разоў удакладніў гэтую пазіцыю пацярпелага.

– Не патрэбныя мне гэтыя грошы, – заявіў Суша.

Паводле яго слоў, яму трэба толькі справядлівасць. Пры гэтым ён не спяшаўся вінаваціць тых, хто знаходзіўся ў закратаванай клетцы – на яго думку, пакараць павінны сапраўды вінаватых у масавым забойстве.

Ён успомніў, што аднавяскоўцы загінуўшых з рознай ступенню перабольшання заяўлялі яму, што забойцамі з’яўляюцца нейкія мясцовыя хлопцы.

Калі ён трапіў у другі раз у сваім жыцці ў магілёўскае СІЗА, яго сукамэрнік распавядаў, што адзін час жыў у камеры з адным з цяперашніх абвінавачаных.

– Прозвішча майго сукамерніка было Сцяпанчанка. Ён казаў, што сядзеў ці то з Ракуціным, ці то з Клепчам, і што гэты чалавек вельмі шкадаваў аб тым, што ён зрабіў, – заявіў суду Суша.

Праўда, на ўдакладняючыя пытанні суддзі Каралева, пра што менавіта шкадаваў Ракуцін або Клепча, пацярпелы адказаць не змог.

Таксама Ігар Суша апазнаў некалькі прадметаў, канфіскаваных з месца злачынства – таўкач для цісканіны бульбы, металічную часткe рыдлёўкі, сякеру і іншыя.

Асабліва яму запомнілася сякера. Паводле яго слоў, сужыцель яго маці Фёдар Тэльмакоў плёў кошыкі, для якіх патрабаваўся металічны дрот. Яго ён рассякаў як раз сякерай, з-за чаго на лязо утварыліся пашкоджанні. Па іх Суша і апазнаў прадмет.

У адказ на гэта абвінавачаны Павел Паўлючэнка паведаміў, што, згодна з матэрыялаў справы, сякеру выявілі ў зусім іншага чалавека.

 

ДЗІЎНАЯ КВАТЭРА

 

Вялікі блок пытанняў быў прысвечаны пераезду Ганны Сушы і яе сям’і з Бялынічаў ў Вялікую Машчаніцу. Як распавёў Ігар Суша, гарадская кватэра не была прыватызаваная. Прапісаныя там былі толькі ён і яго маці. Яшчэ там жыў Фёдар Тэльмакоў, а сястра Іна Піваварава разам з дзецьмі часта прыязджала з Крычава – часам проста пагасцяваць, часам з-за сварак з мужам Паўлам Піваваравым.

Пры гэтым Ганна Суша доўгі час хацела свой дом. Тут на гарызонце з’явіўся сусед Сяргей Сцяпанаў, які прапанаваў купіць кватэру. Узамен ён паабяцаў прыватызаваць яе, аплаціць усе камунальныя даўгі сям’і, знайсці домік у вёсцы і даць невялікую суму зверху.

Здзелка праходзіла ўжо без Ігара Сушы – ён як раз у гэты час трапіў у другое зняволенне. Ён не ведаў, як праходзіць здзелка, паколькі лістоў ад сям’і, па яго прызнанні, не атрымліваў.

Толькі калі ён вызваліўся, то змог сустрэцца са Сцяпанавым. Апошні паведаміў яму, што ніякіх даўгоў перад сям’ёй Сушы не мае і расплаціўся спаўна.

Бок абароны пацікавіўся ў Ігара, ці было ў яго адчуванне, што яго падманваюць. На што Суша адказаў, што спачатку было, але потым стала ўжо не да гэтага.

У сваю чаргу адвакат аднаго з абвінавачаных паведаміў, што Сцяпанаў ўжо не раз праварочваў «рыэлтарскія» здзелкі і трапляў пад суд.

На слушнае пытанне, ці не падазрае Суша, што ў забойстве мог быць замешаны рыэлтар, пацярпелы адказаў, што Сцяпанаву гэта было нявыгадна:

– Ну, што ён, зусім дурань. Толькі адбываецца здзелка, як ён будзе кагосьці забіваць? Я так не думаю, – сказаў Суша.

 

ЭПІЛОГ

 

Як аказалася, Ігар Суша нават не ведаў, што на абвінавачаных падчас першага працэсу ў 2007 годзе следчыя аказвалі ціск і выбівалі паказанні сілай.

Судовы працэс, відавочна, расцягнецца на пару месяцаў як мінімум. На дадзены момант справа выглядае заблытана, з-за чаго ёсць трывожнасць за справядлівасць канчатковага вэрдыкту.

Мабыць, было б спакайней, калі б у Беларусі не было смяротнага пакарання. Судовых памылак, якія прыводзяць да расстрэльным прысудах, статыстычна няшмат. Але хто ведае, чым усё павернецца ў гэты раз.

Фота: mspring.online

Алесь Святліцкі

Крыніца: mspring.online

Первый случай коронавирусной инфекции в Могилевской области зарегистрирован у жительницы Кричева

В Могилевской области, по данным на утро, зарегистрирован первый подтвержденный случай короновирусной инфекции. Об этом корреспонденту сайта Могилевского облисполкома сообщила заместитель главного врача Могилевской инфекционной больницы, главный внештатный инфекционист главного управления по здравоохранению Могилевского облисполкома Ирина Бас.  

«Это жительница Кричева 33 лет, которая была в длительной командировке в Витебске. В настоящее время она полностью обследована, проведен весь спектр противоэпидемических мероприятий. Женщина находится в Могилевской инфекционной больнице и получает необходимое лечение. Ее состояние стабильно», – рассказала собеседница.

Ирина Бас добавила, что проведено обследование всех контактных лиц. «На утро получены все отрицательные результаты. В настоящее время в Кричеве проходятся противоэпидемические мероприятия».

 

Зарегистрирован первый случай смерти от коронавируса в Беларуси

Зарегистрирован первый случай смерти возрастного пациента с наличием многочисленных хронических заболеваний, по предварительным данным, отягощенных … чытаць далей

Справа пра жорсткае забойства 14-гадовай даўніны дашла да суду дзякуючы новым тэхналёгіям

Паводле сьледзтва, чацьвёра падсудных у ноч на 1 чэрвеня 2005 году ў Вялікай Машчаніцы Бялыніцкага … чытаць далей

В Могилеве в ДТП пострадали двое: 80-летний водитель погиб, пассажирка получила травмы

30 марта в 9 часов 50 минут в Могилеве 80-летний житель Могилевского района, управляя автомобилем «Фольксваген Гольф» по улице Первомайской со стороны улицы Тимирязевской в направлении улицы Вокзальной, в районе дома №93 при совершении разворота не занял соответствующее крайнее положение на проезжей части дороги, не убедился в безопасности совершаемого маневра, в результате чего совершил столкновение с двигавшимся в попутном направлении сзади автомобилем «Рено Меган Сценик».

Как итог, 80-летний водитель автомобиля «Фольксваген» и его 69-летняя пассажирка были госпитализированы. Спустя некоторое время мужчина от полученных травм скончался, информирует пресс-служба ГАИ.

Следует уточнить, что водитель автомобиля «Фольксваген» и его пассажирка ремнем безопасности пристегнуты не были.