Галоўная » проституция

Рабыни нелюбви

Рынок сексуальных рабов оценивается в более чем 50 миллиардов долларов в год. Торговля женщинами настолько … чытаць далей

Як магілёўскім дзяўчатам прапануюць інтым-працу ў Расіі

Праз сацсеткі такіх прапановаў працаўладкавацца перад новым годам стала больш

Группы ў сацсетках накшталт “Праца ў Магілёве” стабільна набіраюць некалькі дзясяткаў тысячаў падпісчыкаў. І гэта не дзіўна, бо нават “пра запас” мець мець пару магчымых вакансіяў хоча кожны. А раптам прыйдзецца змяніць месца альбо нехта зробіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца?

Аднак, аналізуючы прапановы, відавочным становяцца два факта: памеры заробкаў у Магілёве і ваколіцах не перавышаюць 500 рублёў (большасць падаўцаў вакансіяў хоча мець супрацоўнікаў на 400 руб.), а натрапіць на працаўладкаванне з крымінальным ухілам – прасцей простага.

Вось, да прыкладу, стандартная магілёўская легальная вакансія без “падводных камянёў”:

На гэтым фоне ўсё астатняе не выглядае ўжо нечым дзіўным. Звыйчайна ў бедных краінах дзяўчатаў клічуць падпрацоўваць целам. Цікава, што нават у тэмах абмеркавання пабліка ніхто не саромеецца… усё называецца свімі імёнамі – “Работа Подработка девушкам 18+ Эскорт”. І аб’явы рэгулярна абнаўляюцца:

Вярбоўшчыкі прастытутак не асабліва і хаваюцца. Абвесткі даюць вельмі зразумелага зместу. Забаўляльная VIP-агенцыя звыйчайна па прыездзе ў Маскву спрабуе забраць у небаракаў пашпарт “на афармленне”, якое ніяк не можа скончыцца:

На старонцы вярбоўшчыцы “Юліі Пушнікавай” насамрэч выкладзены нумар тэлефона, на які можна тэлефанаваць кругласуткава (мы яго па зразумелых прычынах не публікуем). Сама яна на фота выглядае, як прафесіянал з “забаўляльнай VIP-агенцыі”, а падрабязная прапанова на яе старонцы не пакідае аніякіх ілюзіяў, што тычыцца працы ў Маскве для магілёўскіх дзяўчат:

Але і гэта яшчэ не ўсё. Гэта быў толькі адзін прыклад са шматлікіх прапановаў, якія раскіданыя і па іншых магілёўскіх пабліках адной з расейскіх сацсетак. Расейскія аферысты асвойваюць і такія сучасныя фарматы працы, як віртуальны сэкс праз кампутар. Набор таксама аб’яўлены ў Магілёве, і міліцыя на гэта ніяк не рэагуе. Праўды, тут гутарка ідзе ўсяго толькі пра “флірт” с замежнікамі, але звычайна гэта значыць распрананне і выкананне пажаданняў іншаземных мужчынаў. Ня рэдкасць, калі потым такое відэа трапляе на порна-сайты:

Чаму не рэагуюць праваахоўныя органы – гэта вялікае пытанне. Пакуль што яны вельмі хутка адсачылі, які “лайк” альбо “дызлайк” паставіў у “Аднакласніках” грамадскі актывіст Адрэй Юркоў пад антыфашыстоўскім фатаздымкам. На барацьбу з прастытуцыяй няма часу з-за палітыкі.

Аляксандр Весялоўскі