Галоўная » протесты » Page 30

На Маршы адзінства ў Магілёве міліцыянты ратавалі свайго апэратара, а пратэстоўцы «зазіралі ім у душу»

У Магілёве Марш адзінства ня стаў самай масавай акцыяй за час мясцовых пратэстаў супраць вынікаў выбараў, але яго ўдзельнікі гэтым разам былі «больш рашучымі» ў супрацьстаяньні зь міліцыянтамі. У шэсьці па цэнтральных вуліцах гораду ўзялі ўдзел ад 2 да 3 тысяч чалавек, паведамляе Радыё Свабода.

Удзельнікі традыцыйна пачалі зьбірацца на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам «Атрыюм», застаўленай зь мінулых выходных гандлёвымі павільёнамі. Напярэдадні дадаўся яшчэ і вялізны забаўляльны атракцыён. Міліцыянты звыкла папярэджвалі людзей, што іх мерапрыемства не санкцыянаванае і калі яны не разыдуцца, супраць іх ужывуць фізычную сілу і спэцсродкі. У адказ пратэстоўцы пачалі вадзіць на пляцоўцы карагод. За паўгадзіны сабралася блізу тысячы чалавек.

На пляцоўцы, дзе зьбіраўся Марш, людзі спрабавалі спачатку дамовіцца зь міліцыяй
Пратэстоўцы зьбіраліся, не зважаючы на тое, што пляцоўка застаўленая гандлёвымі павільёнамі і гульнявымі атракцыёнамі

На пляцоўцы адбылася сутычка зь міліцыянтамі. Паводле відавочцаў, справакаваў яе апэратар у цывільным. Ён падыходзіў да людзей і здымаў іх твары. У адказ пачулася «Ганьба», «Сыходзь». Мужчына пачаў махаць рукой, цьвелячы людзей, каб гукалі гучней. Грамада адрэагавала тым, што «кінулася да яго». Выратавалі мужчыну міліцыянты, але і іх саміх выцесьнілі з пляцоўкі. Зь некаторых сарвалі маскі. Апэратар ускочыў у міліцэйскі мікрааўтобус і зьехаў.

Міліцыянты ратуюць апэратара ў цывільным
А потым іх саміх выцесьнілі з пляцоўкі

Адна з пратэстовак, якая ў гутарцы з журналістам назвалася Люцыяй, падышла да міліцыянта і доўга глядзела яму ў вочы. Дзяўчына апавядае, што яе знаёмца затрымалі раней у Бабруйску, і пабачыўшы, якімі мізэрнымі выглядаюць міліцыянты ў атачэньні абураных людзей, яна ня здолела стрымаць эмоцыі і праз вочы паспрабавала «зазірнуць ім у душу».

Пратэстоўка «зазірае ў душу міліцыянтаў»

«Пераказаць словамі тое, што адчувала ў той момант, немагчыма, але ў маіх вачах, відаць, можна было разгледзець нянавісьць, — кажа жанчына. — Я ня злы чалавек, але тое, што рабіла міліцыя пасьля выбараў, спарадзіла ў мяне толькі такое пачуцьцё. Гэта адказ на іхную злосьць і агрэсію супраць звычайных людзей, якія выйшлі на мірны пратэст. Яны ненавідзяць усё беларускае».

Адзін з транспарантаў Маршу адзінства

Суразмоўніца кажа, што ўдзельнічае ў пратэстах, бо «краіне патрэбныя перамены». Яна сама чакае новых выбараў, новага прэзыдэнта і пэрспэктываў для маладога пакаленьня, каб не даводзілася зьяжджаць за мяжу ў пошуках новага жыцьця.

Марш адзінства на вуліцы Першамайскай

Сярод традыцыйных лёзунгаў пратэстоўцы найчасьцей выгуквалі «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», «Магілёў — гэта наш горад». Гэтым разам больш было беларускамоўных лёзунгаў: «Далучайся», «Сыходзь», «Ганьба».

Людзі прыйшлі на Марш з Канстытуцыяй з жалобнай стужкай на ёй

Калі пратэстоўцы рушылі ад «Атрыюму» па цэнтральнай вуліцы Першамайскай, калёна налічвала да дзьвюх тысяч. Іх, традыцыйна сыгналячы, віталі аўтамабілісты. За шэсьцем сачылі міліцыянты. Яны ачапілі падыходы да плошчы Славы, дзе раней каля ратушы мітынгавалі апазыцыйна настроеныя грамадзяне.

Былі транспаранты і з гумарам…

Прарываць ачапленьне пратэстоўцы ня сталі, а пайшлі іншай вуліцай. Ня ўсе мінакі віталі калёну. Некаторыя пажылыя гараджане не хавалі, што шэсьцем яны незадаволеныя. Удзельнікаў называлі «дурнямі, майданутымі», казалі, што «ўсіх трэба пасадзіць». Міліцыянты тым часам не затрымлівалі ўдзельнікаў, хоць некалькі мікрааўтобусаў неадступна ехалі за калёнай.

Перагароджаны падыход на плошчу Славы

Каля гарвыканкаму яны арганізавалі ачапленьне, але пратэстоўцы яго прарвалі. Непадалёк ад будынку гарадзкой адміністрацыі затрымалі журналіста інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Алеся Асіпцова. Ён адышоў ад калёны, і амапаўцы запхнулі яго ў мікрааўтобус. Журналіст прабыў нейкі час у Ленінскім аддзеле міліцыі, а потым яго вызвалілі, бо ён аказаўся ім «не цікавы».

Завяршыўся Марш адзінства каля Драматычнага тэатру. Пратэстоўцам другі раз не далі прайсьці на плошчу Славы міліцыянты. Яны блякавалі вуліцу Першамайскую, і прарываць ачапленьне людзі ня сталі. У бок плошчы пачалі пад’яжджаць аўтазакі. Разгарнуўшы на пляцоўцы вялікі бел-чырвона-белы сьцяг і скандуючы «Пайшоў прэч ты і твой АМАП», грамада разышлася.

Вітаньне пратэстоўцаў на вуліцах Магілёва
Карагод пратэстоўцаў на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам «Атрыюм»

Паводле праваабаронцаў цэнтру «Вясна», у Магілёве пасьля Маршу затрымалі да 10 чалавек. У аддзелах міліцыі заяўляюць, што дадуць зьвесткі пра іх толькі сваякам. Праваабаронцы кажуць, што зьнікла сувязь з затрыманым 5 жніўня і выпушчаным у той жа дзень зь міліцыі краязнаўцам, сябрам Таварыства беларускай мовы Анатолем Прасаловічам. Сёньня ён меўся пайсьці ў міліцыю на допыт.

Фота: Радыё Свабода

Відэа: “Магілёўскі рэгіён”

 

Искусство против диктатуры. Как протестует Могилевский театр (Видео)

Белорусская нация получила мощный удар под дых от своих же. Предвыборные репрессии, массовые фальсификации привели к мирным протестам, на которые с животной жестокостью отреагировали силовики.

Искусство не осталось в стороне – ещё в начале июля деятели искусства запустили #культпротест – реакцию на действия властей. Происходящее затронуло и Могилев. Некоторые сотрудники Могилевского драматического театра также присоединились к акции, а после жестких действий сотрудников МВД записали видеообращение, в котором осудили действия силовиков.

Мы поговорили с ними, о том, что значит #культпротест для Могилева и страны, каковы у него итоги и с какими сложностями сталкиваются протестующие.

В гостях:

– Режиссер и актёр Могилевского драмтеатра Владимир Петрович;

– Руководитель литературно-драматургической части драмтеатра Ольга Семченко;

– Правозащитник “Могилевской весны” и журналист Саша Бураков.

Магілёвец: „Калі я ўпаў, яны пачалі біць нагамі“

„11 жніўня з 6 да 7 вечара я знаходзіўся ў цэнтры Магілёва каля гандлёвага цэнтру «Атрыюм». Я проста сядзеў на лаўцы і нікога не чапаў. Да мяне падышлі людзі ў чорнай форме: у масках, касках, бронекамізэльках, яны запатрабавалі прайсьці зь імі.

У аўтобусе, куды мяне прывялі, знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны пачалі мяне біць. Каля чатырох супрацоўнікаў міліцыі наносілі мне ўдары рукамі ў жывот, сьпіну, галаву, па баках. Калі я ўпаў, яны пачалі біць нагамі. Пры гэтым яны адабралі мой мабільны тэлефон і патрабавалі, каб я разблякаваў яго.

Пасьля збіваньня ў аўтобусе мяне перасадзілі ў аўтазак і даставілі ў Ленінскі РУУС Магілёва. Разам са мной у аўтазаку ехала яшчэ сямёра затрыманых.

Усіх нас пагналі на трэці паверх. Уздоўж калідораў і лесьвіц стаялі супрацоўнікі ў чорнай форме, у шэрай форме і ў цывільным, усе яны былі ў масках. Яны таксама наносілі мне ўдары рукамі і гумавымі палкамі па галаве, тулаве і канцавінах. На трэцім паверсе мяне завялі ў спартовую залю, дзе былі і іншыя затрыманыя. Там мяне паставілі «тварам у падлогу» — на калені і на локці, рукі на галаве. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі працягвалі біць па сьпіне і баках затрыманых.

У будынку Ленінскага РУУСа мяне апыталі, а затым склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Я пазначыў у пратаколе, што ня згодны з абвінавачаньнем і ні ў якім мітынгу ўдзелу ня браў, а проста адпачываў на лаўцы. Паколькі я адчуваў сябе вельмі дрэнна, мяне вывелі ў двор РУУСа. Там мяне забрала машына хуткай дапамогі і адвезла ў Магілёўскую лякарню хуткай дапамогі.

Ужо раніцай 12 жніўня мяне выпісалі зь лякарні, і я дома праляжаў два дні.

14 жніўня я расказаў гэтую гісторыю ў Сьледчым камітэце, а 17 жніўня прайшоў судова-мэдычную экспэртызу. Агляд ажыцьцяўляўся без выкарыстаньня рэнтгену і УГД. Самая вялікая гематома мае памер 20 на 10 см. Я напісаў заяву аб прычыненьні цялесных пашкоджаньняў і чакаю, што ацэнку дзеяньням міліцыі дасьць сьледзтва“.

Зьвязацца з Артурам можна празь ягоны Telegram – @Kot_uchoni.

Фота даслаў Belsat.eu Артур

Крыніца: Радыё Свабода

 

Могилёвский стрим – опасное дело

Андрей Бодилев уже известен своими делами и поступками. Он и экоблогер и стриммер, человек, который снимает острые темы. 30 августа он вышел на съёмку мирного шествия.

30 августа могилевчане собрались возле ТЦ “Атриума” и затем прошлись маршем по центру города. Всё это фиксировал и комментировал Андрей. Могилёвским чиновникам и милиции, судя по всему, это не понравилось, и уже по пути домой его арестовали.

Сейчас Андрей ждёт решения суда.Пока дело отправлено на доработку назад в РОВД.

Евгений Глушков. Видео автора

Марш мира в Могилеве 30 августа. Как это было. Видео

30 августа в Могилёве были запланированы праздничные мероприятия, посвящённые новому учебному году. Основные площадки для этого в городе определили напротив торгового центра Атриум и на площади Славы.

Как раз возле Атриума находится постоянное место сбора горожан, недовольных последними президентскими выборами. И на этот раз там в 14 часов было объявлено место сбора активистов. Небольшими группами они начали собираться, доставая символику свободной Беларуси. Это совершенно не понравилось милиционерам, которые попытались пресечь в ультимативной форме мероприятие, дав на всё 5 минут.

Люди организовались в колонну и двинулись в сторону площади Ленина по улице Первомайской. И тут произошло неожиданное, сработала новая тактика поведения, на которую не смогли отреагировать силовики. Дойдя до угла улицы напротив магазина Изумруд, все организованно развернулись и пошли обратно, теперь уже в сторону Пожарного переулка на улицу Ленинскую, всё время скандируя общеизвестные лозунги.

К протестующим постоянно добавлялись неравнодушные люди, также не желающие жить по старому. Шествие больше было похоже на прогулку жизнерадостных людей в хорошую погоду.

Но милицейские автомобили, проезжающие по улицам вдоль демонстрантов, постоянно напоминали о наказаниях по соответствующим статьям, на что в ответ получали смех и улюлюканье от нескольких тысяч человек. Дойдя до Площади звезд, шествие вновь повернуло на Первомайскую и двинулось по маршруту – проспект Мира, улицы: Космонавтов, Лазаренко, Первомайская, Пионерская. Многие были утомлены, но довольны своеобразной победой.

Но не всё так было хорошо. Были и провокации и задержания, в том числе задержали журналиста нашего портала 6tv.by Алеся Соболевского.

Его задержание было больше похоже на похищение человека. Сотрудники милиции утверждают, что в РОВД его нет, хотя очевидцы говорят об обратном. Сейчас мы пытаемся разыскать пропавшего журналиста.

Евгений Глушков. Фото и видео автора