Галоўная » репрессии » Page 7

«Няма чалавека — няма праблемы». Куды вывезьлі парэшткі расстраляных у магілёўскіх Курапатах?

30 гадоў таму зьявіліся першыя публікацыі пра чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў магілёўскім кар’еры «Давыдаўка». Афіцыйнага … чытаць далей

Памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Магілёве (ВІДЭА)

Каля трыццаці чалавек прыйшлі сёння, у свята Дзяды, да двух памятных крыжоў на праспекце Дзімітрава, што ўсталяваны ў гонар безвінна забітых падчас савецкіх рэпрэсій.

«Мы сабраліся ўшанаваць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, ахвяр камуністычнавй улады. У Магілёве такіх месц яшчэ шмат. Не так даўно, дзякуючы журналшісту Алесю Асіпцову, мы даведалімся, што ёсць яшчэ адно такое месца – у Вільчыцах, дзе забівалі людзей. Мы сабраліся тут, каб аддаць даніну памяці забітым людзям», – заявіў, адкрываючы мітынг, грамадскі актывіст Алег Аксёнаў.

Старшыня Магіёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Міхась Булавацкі, распавёў пра гісторыю таго, як у гэтым месцы – насупраця цяперашняга мясакамбінату занходзілі чалавечыя парэшткі. Паводле яго, раскопы пачаліся яшчэ падчас апошняй вайны, калі немцы здабывалі пясок для будаўніцтва. «Калі фашысты бралі пясок для будаўнічых работ, яны знаходзілі парэшткі людзей. Яны назбіралі вялікую груду касцей і паставілі таблічку – паглядзіце, што з вамі рабілі камуністы. Пасля вайны тут таксама бралі пясок. Гэты пясок з касцямі развозілі па будоўлях», – гаварыў Булавацкі.

«Аднойчы дзец,і гуляючы тут ў пяску, знайшлі сківіцу з адным зубам. Пра гэта даведаліся ў райвыканкаме, стварылі камісію, якая наняла людзей для раскопу. Людзі працавалі прыкладна месяц, павыкопвалі больш за 100 шклетаў, але далей адмовіліся рабііць раскопы, бо плацілі мала. Раскапаныя шкілеты пахавалі на Паўночных могілках, але колькі іх засталося прад нашымі нагамі?» – запытаўся выступоўца.

Ён таксама распавёў, што ў Курапатах, што пад Мінскам, у ноч з 29 на 30 кастрычніка працшло мерапрымства пад назвай «Ноч растраляных паэтаў» ў гонар тых літаратараў, якія загінулі ў той дзень у 1937 годзе ў сталічнай турме НКВД. Тады, як адзначыў Булавацкі, былі забіты больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх 22 паэты.

Дарэчы, у Мінску ўтварылася грамадская ініцыятыва па выяўленні імёнаў усіх невядомых рэпрэсаваных. Пра яе распавёў Алег Аксёнаў, які адзначыў, што ён каардынуе ў Магілёве дзейнасць гэтай ініцыятывы ці нарады, як назвалі яе чальцы. Актывіст запрасіў усіх ахвотных далучыцца да яе працы.

Нагадаем, што летась падчас аналагічнай акцыі памяці гаварылася аб неабходнасці ўсталяваць трывалы помнік ахвярам рэпрэсій, бо драўляныя крыжы з часам парахнеюць, і пачатку працы ў гэтым накірунку. Сёлета пра леташнюю ініцыятыву ўжо ніхто не ўзгадваў.

 

 

Фота: Алесь Сабалеўскі

Відэа: Яўген Глушкоў

Уладзімір Лапцэвіч

«Гісторыі КПСС я не давяраў». Былы падпалкоўнік адкрыў новыя Курапаты пад Магілёвам

Дзяды, Ноч расстраляных паэтаў… Можна шанаваць памяць не толькі сваіх блізкіх, але і людзей, імёнаў якіх ты не ведаеш. Магілёўскі краязнаўца Уладзімір Ярошчанка на падставе аповеду старажылаў падмагілёўскай вёскі Вільчыцы вызначыў невядомае месца, дзе ў часы сталінскага тэрору супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі людзей.

Краязнаўца ўжо дамогся ўвекавечання памяці пацярпелых ад рэпрэсіяў, але не спыняецца на гэтым. Размаўляем з самым краязнаўцам Уладзімірам Ярошчанкам.

https://youtu.be/J4d-yqJbS2E

– Распавядзіце, калі ласка, як Вы выйшлі на след гэтага месца.

– Гэта была абсалютна новая інфармацыя ад маіх землякоў, нарадзінцаў вёскі Вільчыцы больш сталага ўзросту, 1929-30-х гадоў. Два гады таму, размаўляючы з імі, я даведаўся, што ў кіламетры ад вёскі Вільчыцы ў 1937-38-х гадах прывозілі і расстрэльвалі так званых ворагаў народу. Шмат хто з іх (вяскоўцаў) бегалі потым на тыя месцы і глядзелі свежыя магілы, хоць усё пасля расстрэлаў прытоптвалі, закідвалі мохам… Толькі ад іх я даведаўся. Усё гэта было мною запісана як успамін і скіравана ў Магілёўскі аблвыканкам, мясцовы КДБ, УВД, УУС, Магілёўскі райвыканкам і сельсавет Вяйнянскі. Спатрэбілася паўтара года, каб даказаць, – яны не хацелі гэтага рабіць – прадставіць пісьмовыя доказы, і тады толькі мясцовыя ўлады згадзіліся паставіць там паклонны крыж…

– Спадар Уладзімір, Вы падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, Вы шукаеце месцы расстрэлаў, пішаце гарадскім уладам, навошта Вам гэтая гісторыя?

– У мяне гістарычная адукацыя. Я сам настаўнік гісторыі, да 26 гадоў працаваў настаўнікам гісторыі, экскурсаводам, усё гэта засталося ў душы. І я памятаю тыя лекцыі, каторыя нам выкладалі ў 60-я гады, дзе казалі пра тое, што ліквідацыя кулацтва як класу, расказачванне, усё гэта нібы неабходнае было для ўмацавання сталінскай улады. Але ў тыя гады – мае бацькі яшчэ былі жывыя – землякі мае распавядалі зусім іншае! Таму ўсе нашыя расповеды па гісторыі КПСС я падвяргаў сумневу…

Працяг размовы – у відэа.

Ігар Кулей, belsat.eu

 

Сюжэт пра падзею – у «Аб’ектыве»:

 

Краязнаўца адкрыў ля Магілёва месца расстрэлу часоў сталінскага тэрору

Пад Магілёвам знойдзена дагэтуль невядомае месца расстрэлу людзей у гады сталінскага тэрору. Адкрыццё краязнаўцы Уладзіміра Ярошчанкі прызналі мясцовыя ўлады і за свае сродкі ўсталявалі памятны крыж. Як атрымалася адшукаць гэтае месца?

За 12 кіламетраў ад Магілёва знайшлі расстрэльны палігон ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Знаходка належыць краязнаўцу Уладзіміру Ярошчанку, які працаваў над тэмай абароны Магілёва ў час Другой сусветнай вайны, а выйшаў на сведкаў вялікага тэрору.

«Ставілі на край ямы. Кат падыходзіў і рабіў стрэл у патыліцу, другі, які стаяў побач, рабіў стрэл наўздагон, так званы кантрольны, як зараз кажуць, стрэл», – распавядае краязнаўца Уладзімір Ярошчанка.

Усё гэта Уладзімір запісаў з успамінаў жыхароў вёскі Вільчыцы. Яны былі наўпроставымі і ўскоснымі сведкамі расстрэлаў побач з вёскай у 1937-38 гадах.

Жыхар вёскі Вільчыцы Павел Ермакоў сведчыць:

«Па вёсках былі тройкі, яны былі нашпігаваныя. Толькі скажаш супраць улады, уначы прыязджалі, забіралі і ўсё. І больш ты не ўбачыш гэтых, дадому яны ўжо не вярталіся».

У 1937-м Паўлу Ермакову было 9 гадоў. Ён згадвае словы дарослых пра расстрэльную ноч: мужчыны ў вёсцы якраз не спалі, бо цяплілі лазню.

«Выкапалі ямы, дзе можна было захаваць гэтых ворагаў народу, і расстралялі, былі стрэлы… Праз нейкі час яны закапалі, зраўнялі і з’ехалі», – узгадвае Павел Ермакоў.

І ў той час пра расстрэлы казаць баяліся, «каб чаго не здарылася». І сёння нават ускосныя сведкі згадваюць мінулае з неахвотаю.

«Казалі, забівалі, казалі, і туды вазілі. Ямку выкапаюць і закапаюць», – распавядае жыхарка вёскі Вільчыцы Ева Палушкіна.

Атрымаўшы ўспаміны мясцовых жыхароў пра расстрэлы, Уладзімір Ярошчанка звярнуўся ў мясцовыя органы ўлады, у тым ліку ў МУС і КДБ. Апошнія прадказальна адказалі, што не маюць такой інфармацыі. Краязнаўца Уладзімір Ярошчанка кажа:

«У цэлым я падвяргаю гэта сумневу і сапраўды ўпэўнены, што яны ўсё ведаюць, але не хочуць, як і наагул цяпер у Беларусі, чамусьці раскрываць усе злачынствы, якія былі здзейсненыя сталінска-ленінскім рэжымам, бальшавікамі, асабліва ў 30-я гады».

Затое насустрач краязнаўцу пайшоў мясцовы сельсавет і не толькі прызнаў крывавы факт, але і за свае грошы ўсталяваў памятны крыж на меркаваным месцы расстрэлу. Краязнаўца Уладзімір Ярошчанка гаворыць:

«Я чалавек настырны, я дабʼюся гэтага, і мы правядзём тут раскопкі невялікія, вызначым магілы. А тое, што ў гэтым лесе, ні ў каго сумневаў не выклікала. Мясцовая ўлада сумнявалася, але потым вырашылі, што я маю рацыю».

Паводле афіцыйных звестак, у гады сталінскіх рэпрэсіяў у Магілёўскім раёне былі расстраляныя 155 чалавек. Уладзімір Ярошчанка збіраецца адшукаць унукаў і праўнукаў гэтых людзей і на падставе сабранага матэрыялу выдаць кнігу.

Вольга Васільева, belsat.eu

 

Пад Магілёвам адшукалі месца, дзе расстрэльвалі ў гады сталінскага тэрору

Месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору знайшоў магілёўскі краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка каля аграгарадку Ўсход. Гэта пасёлак за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва, пiша Радыё Свабода.

Паклонны крыж на месцы масавых расстрэлаў каля аграгарадку Ўсход

Краязнаўца кажа, што супрацоўнікі НКВД у мясцовым сасоньніку каля шашы на Гомель забілі блізу 100 чалавек.

Краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка: «Мясьціну нездарма абралі для расстрэлаў»

Уладзімер Ярошчанка

Месца Ўладзімер Ярошчанка, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, вызначыў з аповедаў старажылаў вёскі Вільчыцы. Чатыры гады ён дамагаўся ад уладаў дазволу на ўсталяваньне крыжа ў памяць пра расстраляных. Яго паставілі летась. 27 кастрычніка Паклонны крыж асьвяціў настаяцель Храму сьвятой Тройцы айцец Анатоль.

— Гадоў пяць таму вяскоўцы 1928-29 гадоў нараджэньня расказалі, што за адзін кілямэтар ад Вільчыц у лясным масіве каля лясной дарогі на вёску Запрудзьдзе ў 1937-38 гадах расстрэльвалі «ворагаў народу». Ноччу прыяжджалі чорныя варанкі, а потым зь лесу чуваць былі стрэлы, — пераказвае ўспаміны вяскоўцаў Уладзімер Ярошчанка.

Асьвячэньне айцом Анатолем крыжа на месцы масавых расстрэлаў

Краязнавец сьцьвярджае, што адзін з жыхароў Вільчыц Павал Шкрэдаў падлеткам падгледзеў, як стралялі тых, каго прывозілі людзі ў вайсковай форме. Іх ставілі на край загадзя выкапанай яміны і стралялі ў патыліцу. Потым стралялі яшчэ ў саму яміну, куды цела падала. Мясьціну ачаплялі вайскоўцы. Яміну пасьля расстрэлаў закапвалі. Павал Шкрэдаў памёр.

Уладзімер Ярошчанка кажа, што гэтае месца нездарма выбралі для расстрэлаў. Яна на ўзвышшы, увесну ў 1930 гады па ёй магла праехаць машына. Паводле ягоных падлікаў, тут маглі расстраляць каля 100 чалавек. Каб спраўдзіць гэта, неабходныя раскопкі, правядзеньне якіх ён цяпер дамагаецца.

Жыхарка Вільчыц Анастасія Шкрэдава: «Родныя адкапвалі расстраляных, каб пахаваць»

89-гадовая жыхарка Вільчыц Анастасія Шкрэдава апавяла Свабодзе, што бацька, калі ёй было 7-8 гадоў, напярэдадні Вялікадня ў ноч на чысты чацьвер прыйшоў у лазьню і сказаў, што машыны са слабым асьвятленьнем павезьлі зноў страляць ворагаў народу. Праехала тады машыны чатыры, кажа яна.

— Калі мы хадзілі ў ягады, дык мама паказвала яміну, — згадвае Анастасія Антонаўна. — Расказала, што пасьля расстрэлаў дні два, ці тры дыхала зямля. Прыйшоўшы пазьней, мы ўбачылі, што зямля ўжо была правалілася і на сасонцы быў выразаны крыж. Гэта было непадалёк ад шашы.

Паводле словаў Анастасіі Шкрэдавай, зь вёскі Дубінка, якая непадалёк ад Вільчыц, расстралялі семярых братоў. Пазьней родныя прыйшлі ноччу і адкапалі іх целы, каб пахаваць. Анастасія Антонаўна чула тады ад дарослых, што тым, каго везьлі страляць, затыкалі рот пробкамі, каб не крычалі.

Мясьціну, дзе забівалі людзей, тутэйшыя называлі Лыкаўскі масток.

Пра жудасныя падзеі з свайго маленства Анастасія Антонаўна ня згадвала ўсё сваё жыцьцё, бо баялася, што за гэта могуць пакараць. Наважылася апавясьці толькі, калі яе папрасіў Уладзімер Ярошчанка.

Жыхар Вільчыц Павал Ермакоў: «На месцы расстрэлаў заставалася пляцоўка са сьвежым грунтам»

Старажыл вёскі Вільчыцы 90-гадовы Павал Ермакоў

Найстарэйшы жыхар Вільчыц 90-гадовы Павал Ермакоў таксама памятае, як везьлі страляць «ворагаў народу». Як і Анастасія Шкрэдава кажа, што некалькі машын уначы на чысты чацьвер заехалі ў лес. Потым зь яго пачуліся стрэлы.

Паводле ягоных словаў, у тую ноч прывезьлі дзьве партыі людзей на расстрэл. Пра тое, каго страляюць, казалі дарослыя, якія ведалі, што адбывалася. На наступны дзень ён зь сябрамі агледзеў тую мясьціну. Там была пляцоўка з сьвежым грунтам і «больш нічога».

— Калі дазналіся бацькі, што мы хадзілі туды, дзе стралялі людзей, то надралі нам вушы. Страшылі нас: ці мы таксама хочам, каб і нас расстралялі. З таго часу мы асьцерагаліся туды хадзіць, — згадвае Павал Сяргеевіч.

Паводле ягоных слоў, як пачалася вайна, то немцы загадалі ўздоўж шашы высекчы лес на сто мэтраў углыб, каб перашкодзіць партызанам рабіць дывэрсіі. Таму цяпер на месцы расстрэлаў ня дужа стары сасоньнік.

— Калі вайна скончылася нікому патрэбныя не былі тыя каго ў лесе пастралялі, — дадае ён. — Зь цягам часу вырас лес.

Магілёўскі райвыканкам: «Лічым неабходным увекавечыць памяць пацярпелых ад рэпрэсіяў»

Краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка зьвяртаўся ва Ўпраўленьне абласной міліцыі і КДБ, каб тыя пацьвердзілі, што каля Вільчыц стралялі людзей. Адтуль адпісалі, што «зьвесткамі пра расстрэльны палігон не распалагаюць».

З самога райвыканкаму Ярошчапку паведамілі, што з прычыны «даўнасьці гадоў, разрозьненых паказаньняў мясцовых жыхароў і зьменаў ляндшафту мясцовасьці, на якой меркавана праводзіліся расстрэлы людзей, вызначыць канкрэтнае месца пахаваньняў расстраляных не ўяўляецца магчымым».

«Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт палічыў неабходным увекавечыць памяць, пацярпелых у 30 гадах ад рэпрэсіяў, — гаворыцца ў лісьце Ярошчанку. — На месцы меркаваных расстрэлаў у лясным масіве ўсталяваны драўляны крыж вышынёю два мэтры. Прылеглая тэрыторыя упарадкаваная».

  • Паводле кнігі «Памяць. Магілёўскі раён» у гады сталінскіх рэпрэсіяў у 1937-38 гадах былі расстраляныя 155 жыхароў раёну. Месцы пахаваньня ў кнізе не ўказаныя.
  • У самім Магілёве вядома, што людзей стралялі ў часы бальшавіцкага і сталінскага тэрору ў пясчаным кар’еры, які цяпер на праспэкце Дзімітрава. У памяць аб нявінна забітых там пастаўлены крыж.