Галоўная » Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў скардзіцца на пагаршэнне стану здароўя ў СІЗА КДБ

Нягледзячы на падазрэнне на анкалагічнае захворванне, Рыгор Кастусёў быў пераведзены з бальніцы ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску назад у СІЗА КДБ. Там у яго ізноў абвастрыліся праблемы са здароўем.

чытаць далей

«Шклоў для нас стаў складаным горадам». Зь Беларусі зьехала старэйшая дачка Рыгора Кастусёва з дзецьмі

Зь Беларусі зьехала старэйшая дачка палітыка — Галіна Антончык зь дзецьмі. Тым часам ейны муж Дзьмітры за мяжой ужо больш за два месяцы. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку 3 ліпеня ён напісаў: «Сям’я нарэшце аб’ядналася».

чытаць далей

Сьледзтва ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычніка. Рыгор Кастусёў па-ранейшаму застанецца за кратамі

Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы — старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У лісьце палітзьняволены адзначыў, што «віны ў змове не прызнае», паведамляе Радыё Свабода.

чытаць далей

Рыгор Кастусёў: «У поўнай інфармацыйнай ізаляцыі»

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ. Паводле родных, яго наведвае адвакатка, але пра расьсьледаваньне справы гаварыць устрымліваецца. Сам жа зьняволены палітык напісаў родным: «Няма ніякіх зрухаў, усё заціхла».

чытаць далей

Сойм БНФ прызначыў часова выконваючага абавязкі кіраўніка партыі

15 траўня адбылося пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Сойму грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам партыі і руху была абмеркаваная бягучая грамадзка-палітычная сытуацыя ў краіне, а таксама пытаньні партыйнай стратэгіі і тактыкі ў сьвятле будучых выбарчых кампаній.

чытаць далей

«Сувязь з габрэйскім лобі ЗША». Што паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта». Коратка

Абвінавачаныя ў падрыхтоўцы «дзяржаўнага перавароту» прызналі на камэру сваю віну. Відэафрагмэнты паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта» на тэлеканале АНТ.

чытаць далей

Шклоўская “талерантнасць”: у аўтамабілі арыштаванага палітыка Рыгора Кастусёва прабілі ўсе колы. Фотафакт

У Шклове мінулай ноччу каля дома, дзе пражывае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, быў пашкоджаны яго асабісты аўтамабіль – вандалы прабілі ўсе чатыры колы.

чытаць далей

Дэмакратычныя аб’яднаньні Беларусі патрабуюць вызваленьня Рыгора Кастусёва

Кіраўнікі дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі выступілі з супольнай заявай з нагоды затрыманьня старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

чытаць далей