Галоўная » Рыгор Кастусёў » Page 7

На беларуска-украінскай мяжы затрымалі палітыкаў Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова (Фота)

Машыну з дэлегацыяй удзельнікаў Міжнароднай экспертнай дыскусіі “Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі” затрымалі на беларускай мяжы.

Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія зараз мусяць закончыцца ў Кіеўскай гарадской Радзе.
У складзе дэлегацыі знаходзяцца Ihar Lialkou Ігар Лялькоў і старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку Алена Талстая.

“Завезлі нас у бокс. У боксе высадзілі ўсіх з машыны. Наша машына стаіць у раёне пад’емніка. Прыняслі люстэрка, падсоўваюць пад ніз. Мы стаім побач з машынай – я, Ігар Лялькоў, дзяўчына адна. Пад канвоем нас па чарзе вадзілі ў прыбіральню. Нічога не кажуць”, – распавёў журналісту “Магілёўскага рэгіёна” Рыгор Кастусёў, адзначыўшы, што цягнецца ўся працэдура ўжо больш за гадзіну, і памежнікі сфатаграфавалі праграму канферэнцыі.

Разам з Кастусёвым і Ляльковым таксама затрымалі актывіста Руху Салідарнасці “Разам” Сяргея Сянцюрова. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў асобным пакоі, ім па-ранейшаму нічога не паведамляюць.

Кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць у Шклове за нежаданне інтэгравацца з Расіяй

Суд Шклоўскага раёна вызначыць, колькі каштуе свабода выказвання меркавання ў Беларусі, піша mspring.online. Старшыню партыі … чытаць далей

Кіраўніка партыі БНФ выклікалі ў Шклоўскі РАУС з-за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй

Начальнік аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Шклоўскага РАУС Барыс Ганчароў выклікаў да сябе старшыню партыі «Беларускі народны фронт» Рыгора Кастусёва. Як … чытаць далей

Рыгор Кастусёў: Фантазіі новага міністра эканомікі і беларускія рэаліі

Прызначэнне Аляксандра Чарвякова на пасаду міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь 4-га студзеня 2020 года чамусці вызвала … чытаць далей