Галоўная » Сергей Неровный

Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд

Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны 11 лістапада накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Журналіст просіць адмяніць … чытаць далей

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы

Супрацоўнік міліцыі, які склаў пратаколы, прысутнічаў у судзе. Адразу пасля паседжання суда ён запрасіў Сяргея … чытаць далей

У Крычаве ізноў затрымалі незалежнага журналіста Сяргея Няроўнага

Сёння мусіў адбыцца працяг разгляду папярэдняй адміністрацыйнай справы супраць журналіста. Але з-за вялікай колькасці недакладнасцяў … чытаць далей

Крычаў – горад, які траціць надзею

«Белсат» у Крычаве. Гэта адзін з самых бедных гарадоў Магілёўшчыны. Горад, расцягнуты на мноства кіламетраў уздоўж ракі Сож, мае даўнюю і цікавую гісторыю. У Крычаве разбураецца стэрэатып пра чысціню беларускіх гарадоў, гараджане паўсюль наракаюць на камунальныя службы.

Тут цяжка акрэсліць, дзе ж знаходзіцца цэнтр гораду, усё аднолькава слаба задбанае. Праблема з гасцініцамі, месцамі, дзе з’есці, у большасці пакояў гасціннага дому няма душа, прыбіральні супольныя. У гэтак званым Цэнтры турызму пакоі выключна чатырохмесныя, а ўсе выгоды ў канцы калідора.

Адрэстаўраваны палац Пацёмкіна, які называюць перлінай рэгіёну, не прыцягвае натоўпаў турыстаў, а дырэктар палацу вырашыў зарабіць на нашай здымачнай групе. Колькі нам каштавалі здымкі ў палацы і як нас пазбягаў дырэктар – у сюжэце.

Крычаў пакінуў сумнае ўражанне. Мы сустрэліся з журналістам Сяргеем Няроўным, былым рэдактарам зачыненай газеты «Вольны горад». Калега з трывогай распавёў пра пагрозу беларускай незалежнасці і прарасейскія настроі ў горадзе, а таксама татальны брак усялякай надзеі.

Сяргей Падсасонны, belsat.eu

 

Страты і скарачэнне працоўных месцаў. Што прынесла мадэрнізацыя цэментным заводам

З пачатку 2014 года на беларускі рынак хлынулі сотні тысяч тонаў цэменту. У выніку недальнабачнасці нашых «мадэрнізатараў»-міністраў, недастатковай маркетынгавай прапрацоўкі рынку на перспектыву, цэментная галіна Беларусі апынулася блізка да банкруцтва.

У лістападзе 2018 г. на нарадзе, прысвечанай павышэнню эфектыўнасці будаўнічага комплексу, Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць тым, што мадэрнізаваныя цэментавыя заводы краіны так і не змаглі выйсці на прыбытковую працу з поўнай загрузкай.

«Сумарныя страты трох цэментных заводаў у параўнанні з мінулым годам выраслі больш чым у два разы і склалі Br 220 млн. Запазычанасць па крэдытах і пазыках – больш за $ 1 млрд», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, магутнасці па вытворчасці цэменту былі загружаныя на 70-80%, а імпартнага цэменту ў краіну завезлі амаль 0,5 млн. тонаў.

«Два гады запар заводы не могуць забяспечыць гадавы сезонны попыт на гэтую прадукцыю ў рознічнай сетцы», – дадаў ён.

Праз месяц пасля нарады ў Менску Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пацвердзіў высновы кіраўніка дзяржавы.

Вынікі мадэрнізацыі. Закрытая вытворчасць

Па словах былога супрацоўніка аддзела эканомікі Крычаўскага райвыканкаму, мадэрнізацыя крычаўскага цэментнага заводу планавалася яшчэ ў 90-я гады мінулага стагоддзя. У мясцовых чыноўнікаў была ідэя пабудаваць новы завод у раёне радовішча мелу, паблізу вёскі Каранец, сваімі сіламі і на беларускай тэхналагічнай базе. Перашкодзіла палітычная блытаніна ў краіне.

Да ідэі мадэрнізацыі цэментнай галіны вярнуліся праз пятнаццаць гадоў. Мяркуючы па ўсім, асноўны падыход заключаўся ў нарошчванні аб’ёмаў паставак на расейскі рынак, як гэта было ў ранейшыя часы. У Крычаве, да прыкладу, планавалася да 1,8 мільёна тонаў цэменту, што вырабляецца на старым заводзе, дадаць столькі ж – на новым.

Будаўніцтвам новага заводу займалася кітайская кампанія, бо крэдыт на пабудову быў звязаным. Завод удалося запусціць толькі ў жніўні 2013 году – Лукашэнку сваім указам давялося пераносіць тэрміны ўводу на год. Кіраўнік дзяржавы асабіста прылятаў націснуць кнопку пуску.

Знамянальная дата праз месяц была азмрочана скандалам – генеральны дырэктар цэментнага заводу Леанід Скоцкі (ён жа быў кіраўніком інвестыцыйнага праекту да свайго прызначэння генеральным) быў арыштаваны за карупцыйнае злачынства (хабар) і прысуджаны судом да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Пакуль будаваўся новы завод у Крычаўскім раёне, у еўрапейскай частцы Расеі было пабудавана некалькі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у кампанію «Еўрацэмент груп». Гэтая кампанія дыктуе кошты на цэментавым рынку. Не драмалі і іншыя сумежныя краіны. Ужо з пачатку 2014 году на беларускі рынак хлынулі сотні тысяч тонаў цэменту. Такім чынам, у выніку недальнабачнасці нашых «мадэрнізатараў»-міністраў, недастатковай маркетынгавай прапрацоўкі рынку на перспектыву, цэментная галіна Беларусі апынулася блізка да банкруцтва.

Прыйшлося тэрмінова прадпрымаць непапулярныя крокі – у Крычаве, да прыкладу, да канца 2014 году спынілі стары завод, які вырабляў цэмент так званым «мокрым» спосабам. Яго прадукцыя апынулася неканкурэнтаздольнай. Звыш 1100 рабочых і ІТР апынуліся «на вуліцы». Далёка не ўсім атрымалася працаўладкавацца на новы завод (на сайце выканкаму паказана, што колькасць працаўнікоў у 2019 г. – 916 чал.).


У 2012 г. завод з унітарнага прадпрыемства быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства (праўда, набыць акцыі якога практычна немагчыма). У 2014 г. па ініцыятыве тагачаснага старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка і па ўзгадненні з А. Лукашэнкам ААТ «Крычаўцэментнашыфер» ўвайшло ў склад холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» з цэнтрам у Касцюковічах. Па словах П. Рудніка, стварэнне БЦК павінна было ліквідаваць непатрэбную канкурэнцыю паміж заводамі ў Крычаве і ў Касцюковічах, «скараціць выдаткі і павысіць фінансава-эканамічныя паказчыкі». Генеральным дырэктарам кампаніі быў зацверджаны Уладзімір Кісялёў, першы намеснік старшыні аблвыканкама.

Новая адміністрацыя заводу прадпрымала пэўныя крокі, каб знізіць сабекошт прадукцыі (выкарыстанне торфабрыкету замест газу і вугалю), павысіць яе якасць, захаваць рынкі збыту нават шляхам паставак па дэмпінгавых цэнах, узгадніць з «Еўрацэмент груп» цэны і аб’ёмы прадукцыі на экспарт; з другога – прадпрыемства пераследвалі частыя паломкі, для ліквідацыі якіх даводзілася выклікаць кітайскіх спецыялістаў, мелі месца сур’ёзныя аварыі, рабочыя пісалі скаргі і патрабавалі тлумачэнняў з нагоды скарачэнняў і нізкіх заробкаў.

Але галоўнае – і БЦК, і ААТ «Крычаўцэментнашыфер» так і не выбраліся са стратаў, змушаючы Саўмін пагашаць узятыя на мадэрнізацыю крэдыты. Не дапамаглі нават прэферэнцыі, прадастаўленыя з 2015 г. вядомым указам А. Лукашэнкі №235.

Цэментны завод, нядаўні флагман эканомікі Крычава, да свайго 85-гадовага юбілею страціў сваё былое лідэрства ў вытворчай і сацыяльнай сферах, кадравы патэнцыял, перастаў быць топавым падаткаплатнікам.

Былы рабочы ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Юры, звольнены з прычыны «аптымізацыі» і вымушаны з’ехаць у пошуках працы ў Польшчу, ў размове са мной выказаў меркаванне, што завод стаў закладнікам палітычных гульняў і некампетэнтнасці кіраўніцтва Беларусі, а таксама бесхрыбетнай пазіцыі мясцовай адміністрацыі.

Сяргей Няроўны/ААbelsat.eu

Депопуляция на юго-востоке Беларуси приобретает угрожающий характер

Беларуский народ медленно, но верно вымирает — и это неопровержимый научный факт. Население страны сокращается … чытаць далей

На круглым стале ў Крычаве абмеркавалі змены ў Закон “Аб СМІ”

На мінулым тыдні ў Крычаве адбыўся круглы стол, падчас якога мясцовыя журналісты і грамадскія актывісты абмеркавалі прапанаваныя Міністэрствам інфармацыі змены ў заканадаўства аб СМІ.

Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі з рэгіёнаў усходняй Магілёўшчыны. У госці да крычаўскіх бажаўцаў таксама завіталі старшыня ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец, яго намеснікі Аліна Суравец і Алег Агееў, старшыня Магілёўскай суполкі арганізацыі Барыс Вырвіч.

Распачаў сустрэчу Андрэй Бастунец – ён падрабязна распавёў удзельнікам круглага стала пра тое, як і наколькі ўжо прынятыя ў першым чытанні Палаты прадстаўнікоў змены ў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі могуць ускладніць працу медыярэсурсаў і журналістаў. А. Бастунец выказаў меркаванне, што гэтыя папраўкі ў Закон “Аб СМІ” прывядуць да значнага пашырэння кантролю з боку дзяржавы ў медыясферы, значна павялічыцца “зона забароны”.

Таксама старшыня ГА “БАЖ” праінфармаваў пра тое, якія высілкі робяцца кіраўніцтвам арганізацыі для недапушчэння негатыўных зменаў у заканадаўства аб рэгуляванні медыясферы.

А. Бастунцу давялося адказваць на шматлікія пытанні ўдзельнікаў круглага стала, расказваць, якія высілкі плануе ажыццявіць ГА “БАЖ” для таго, каб пераадолець чарговую адмову Міністэрства культуры ўнесці ГА “БАЖ” у пералік творчых арганізацый, што робіць журналісцкае аб’яднанне таго, каб абараніць журналістаў ад пераследу па ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Дапоўніў выступ старшыні ГА “БАЖ” яго намеснік Алег Агееў. Ён азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з заўвагамі і прапановамі да праекта паправак, што тычацца рэгулявання сферы СМІ, падрыхтаванымі ГА “БАЖ”, якія былі накіраваныя для разгляду дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Юрыстамі БАЖу быў падрыхтаваны дакумент на 19 старонках, у якім выкладзеныя заўвагі адносна законапраекта з просьбай дапрацаваць яго і правесці сумеснае з журналісцкай супольнасцю абмеркаванне паправак.

Па словах А. Агеева, абсалютна незразумела, ці прыслухаюцца беларускія ўлады да меркавання ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, прадстаўнікоў незалежных медыя і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, але пакуль спадзявання на гэта не вельмі шмат.http://devadweddings.com

Кіраўнік Магілёўскай суполкі БАЖу Барыс Вырвіч падзякаваў крычаўскім журналістам за іх працу па данясенні незаангажаванай інфармацыі да чытачоў усходняй Магілёўшчыны. Ён адзначыў, што вось ужо 20 гадоў крычаўская газета “Вольны горад” з’яўляецца адным з лідараў сярод недзяржаўных СМІ Магілёўшчыны, яна здолела атрымаць вялікую папулярнасць сярод шырокага кола чытачоў рэгіёна.

SONY DSC

Б. Вырвіч распавёў удзельнікам сустрэчы пра тое, у якім стане зараз знаходзяцца незалежныя СМІ ў Магілёўскай вобласці. Ён адзначыў тое, што, на вялікі жаль, сітуацыя не вельмі добрая, колькасць незалежных СМІ ў рэгіёне ўвесь час скарачаецца, пакідае жадаць лепшага іх фінансавы стан. Асноўны незалежны абласны інтэрнет-партал “Магілёўскі рэгіён” зараз фактычна працуе на валанцёрскіх пачатках, існуюць вялікія праблемы і ў іншых недзяржаўных СМІ рэгіёна. Спадар Вырвіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў круглага стала наконт перспектыў аднаўлення паўнавартаснай дзейнасці “Магілёўскага рэгіёна” (многія незалежныя журналісты ўсходняй Магілёўшчыны цесна супрацоўнічаюць з гэтым інтэрнет-рэсурсам), расказаў пра працу ў гэтым накірунку, падзяліўся інфармацыяй наконт далейшых планаў дзейнасці Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” і незалежных медыярэсурсаў вобласці.

Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны адзначыў, што, нягледзечы на ўсе цяжкасці, газета здолела нямала зрабіць для развіцця Крычава і ўсяго ўсходняга рэгіёна Магілёўшчыны. За 20 год свайго існавання “Вольны горад” знайшоў і захаваў свайго чытача. Газета выконвае галоўнае сваё прызначэнне – дапамагаць людзям рабіць у жыцці правільны выбар, прымаць правільныя рашэнні.

Нязменны рэдактар “Вольнага горада” падзякаваў былым і цяперашнім супрацоўнікам газеты за іх уклад у ўзмацненне патэнцыялу газеты, асабліва адзначыўшы пры гэтым ролю яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава, такіх яе аўтараў, як Сяргей Аржанцаў, Мікалай Гердзій, Сямён Панізоўцаў, Фелікс Шкірманкоў, Мікалай Царкоў і іншых.

Сяргей Няроўны таксама выказаў сваё меркаванне наконт зменаў у заканадаўства аб СМІ, падкрэсліўшы, што яны зноў накіраваныя на ўскладненне дзейнасці незалежных медыярэсурсаў і журналістаў.

Падчас дыскусіі на круглым стале свае меркаванні на гэты конт таксама выказалі журналіст з Клімавічаў Сяргей Аржанцаў, сябар БАЖу з Чэрыкава Сямен Панізоўцаў, Мікалай Федарэнка, выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў, іншыя ўдзельнікі круглага стала.

Пасля сканчэння абмеркавання зменаў у заканадаўства аб СМІ старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец і яго намесніца Аліна Суравец ад імя ўсіх сябраў арганізацыі павіншавалі калектыў газеты “Вольны горад” са значным юбілеем – 20-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.

Крычаўскаму штотыднёвіку “Вольны горад” 20 красавіка – якраз у дзень правядзення Х з’езду ГА “БАЖ” – споўнілася 20 гадоў.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы тортам і гарбатай адсвяткавалі 20-годдзе “Вольнага горада”. Андрэй Бастунец пад гітару выканаў некалькі сваіх песен, такім чынам таксама павіншаваўшы журналістаў газеты з юбілеем.

Фота: Сяргей Няроўны

Крыніца: baj.by