Галоўная » “Шклоўскі магістрат”

2 лістапада – час роздуму і ўспамінаў

Аляксандр Шчарбак

2 лістапада мы адзначаем Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта час роздуму і ўспамінаў аб тых, каго ўжо няма з намі. Гэта яшчэ адна магчымасць спыніцца ў штодзённым карагодзе імклівага жыцця, неадкладных спраў і клопатаў і задумацца аб вечнасці.

Вось ужо пяць гадоў як няма з намі Аляксандра Майсеевіча Шчарбака, вядомага на Магілёўшчыне актывіста сучаснага дэмакратычнага руху. Менавіта Аляксандр Маісеевіч быў адным з тых, хто прымаў актыў ны ўдзел у стварэнні першых незалежных дэмакратычных грамадска-палітычных суполак у горадзе Шклове – раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”,  сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Ён быў неаднаразовы ўдзельнік шматлікіх мерапрыемстваў дэмакратычнага руху на Магілёўшчыне і агульнанацыянальных у Мінску.

Пасяджэнне Шклоўскай арганізацыі ТБМ

Але найбольшая вядомасць да Аляксандра Майсеевіча прыйшла, калі ён пачаў выдаваць мясцовую пазнавальна-аналітычную газету “Шклоўскія навіны”. Газета прапаноўвала і асвятляла тэмы, якія вельмі востра і актуальна стаялі на той момант у нашым беларускім грамадстве. У нататках рэдактара Аляксандр Шчарбак рашуча ўскрываў хібы ў рабоце мясцовай улады, падвяргаў аб’ектыўнай крытыкі мясцовых чыноўнікаў, смела ўзгадваючы адпаведныя прозвішчы і пасады. “Шклоўскія навіны” стала вельмі папапулярнай у мясцовага насельніцтва і чарговы нумар хутка разыходзіўся “из рук в руки”. Тыя, каго негатыўна ўзгадвала газета, між волі вымушаны былі выпраўляць недахопы ў рабоце. У сваю чаргу, знаходзілся і тыя, хто ўспрымаў крытыку “у штыкі”. Каб пакараць газету звярталіся ў судовыя органы, болей таго, даходзіла да асабістых пагроз у адрас рэактара. Але, чарговы нумар Шклоўскіх навін зноў з’яўляўся ў чытачоў.

Аляксандр Шчарбак  пэўны час супрацоўнічаў з Аляксандрам Лукашэнка, быў даверанай асобай, калі той вылучаўся ў Вярхоўны Савет СССР у 1989 годзе і Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ў 1990 годзе.  Аднак, пачуццё справядлівасці ў Аляксандра Майсеевіча заўсёды была вышэй над асабістымі патрэбамі. Гэта быў яго “крыж” і ён мужна нёс яго па жыцці.

У народзе кажуць, што чалавек жыве да тых пор, пакуль жыве памяць аб ім. Усемагутны Божа, успомні ў надзеі ўваскрасенні і жыцця вечнага Аляксандра Майсеевіча Шчарбака. Даруй правіны вольныя і міжвольныя, супакой душу і ўчыні вечную памяць.

Грамадзянская ініцыятыва “Шклоўскі магістрат”