Галоўная » шклов » Page 28

В Шкловском районе после ДТП два человека оказались в больнице

3 апреля в 10 часов 50 минут в Шкловском районе 63-летний могилевчанин, проезжая на автомобиле «Шевроле Нива» по автодороге граница Российской Федерации–Витебск–Гомель-граница Украины, не выбрал безопасную скорость движения, не справился с управлением, в результате чего автомобиль съехал в кювет.

Водитель и его 60-летний пассажир с травмами госпитализированы в хирургическое отделение районной больницы, информирует пресс-служба ГАИ.

Госавтоинспекция напоминает: во избежание ДТП и их последствий водителям следует соблюдать безопасный скоростной режим и при любых обстоятельствах прогнозировать дорожную обстановку.

В Шкловском районе принимаются все меры, чтобы не допустить распространения коронавируса

В Шкловском районе принимаются все необходимые меры, чтобы не допустить распространения инфекции COVID-19. Ситуация стабильная, у населения нет повода для паники, сообщает “Ударны фронт”.

Дзень Волі-2020 у Шклове

У апошнія гады стала у Шклове добрай традыцыяй адзначаць свята Дня Волі. І ў гэтым годзе ў грамадскім цэнтры “Мост” пад эгідай ГІ “Шклоўскі магістрат” сабраліся жыхары Шклова, навакольных вёсак, госці з Магілева і Мінска. Трэба сказаць, што ва ўмовах распаўсюду каронавіруса арганізатары свята прадугледзелі для жанчын рэспіратары. Ды і сядзелі прысутныя на адлегласці адзін ад аднога не меней чым на 1 метр.

Адкрыў свята старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які распавёў гісторыю стварэння 25  сакавіка 1918 года Беларускай народнай рэспублікі (БНР). Выказаў думку чаму яна не атрымала развіцця і што гэтаму перашкаджала.

Прысутныя з цікавасцю слухалі гісторыю 102 гадоваў даўніны аб реалізаванай магчымасці стварэння беларускай дзяржавы, якая потым была трансфарміравана ў БССР і Рэспубліку Беларусь.

Вельмі зацікавіў прысутных відэафільм Уладзіміра Арлова аб тых падзеях

І агульны фотаздымак аб свяце Дня Волі

Петр Мігурскі

У Шклове прайшла вечарына памяці аўтара мясцовага гімна

У мінулую нядзелю ў Шклове ў рамках грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” у грамадскім цэнтры “Мост” адбылася вечарына, прысвечаная памяці Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Віталія Аляксеевіча Бабчанкі, – чалавека, які доўгі час узначальваў Шклоўскую музычную школу. Нагода да мерапрыемства – 85-годдзе з дня яго нараджэння.

 Віталь Аляксеевіч Бабчанка нарадзіўся 22 лютага 1935 годза ў горадзе Гомелі ў сям’і рабочага-каваля. У 1954 годзе скончыў школу ў мястэчку Нова-Данбасе Украіны, куды пераехалі яго бацькі. Пасля тэрміновай службы ў арміі закончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава і ў 1961 годзе быў размеркаваны ў Шклоў выкладчыкам па класу баяна ў  музычную школу. З гэтага часу ўсё сваё жыццё Віталь Аляксеевіч прысвяціў атданай працы на ніве культурнага жыцця Шклоўшчыны.

З 1970 года ён узначальвае шклоўскую музычную школу і працуе на гэтай пасадзе больш як чвэрць стагоддзя. Адначасова вучыцца ў Белдзяржкансерваторыі, якую скончыў у 1974 годзе. У 1969 годзе з выкладчыкаў музычнай школы ствараецца ансамбль народных інструментаў, нязменным яго кіраўніком на доўгі час становіцца Віталь Бабчанка. Ансамбль аб’ядноўвае каля 20 чалавек. У яго рэпертуары творы беларускіх і замежных кампазітараў. Галоўная задача калектыву – інтарэс да народнай музыкі і яе папулярызацыя. Ансамбль прымаў актыўны ўдзел у розных культурніцкіх мерапрыемствах раёна, абласных аглядах, конкурсах, рэспубліканскіх фестывалях, выступаў у іншых рэгіёнах і замежжы.  Кожная сустрэча з гледачамі заўсёды карысталася нязменным поспехам. Яго ўдзельнікі і кіраўнік неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі Міністэрства культуры Беларусі і ўпраўлення культуры аблвыканкама. Ганаровае званне “народны” ансамблю прысвоена ў 1980 годзе за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуара і выканаўчае майстэрства.

На мяжы 60-70 гадоў, сугучна з новай новамоднай хвалей па гарадскіх задворках загучалі куплеты пад славутыя тры гітарныя акорды. Адпаведна гітара становіцца ўжо не проста музычным інструментам. Яна набывае нейкі сваеасаблівы модны брэнд. Па ўсёй дзяржаве вельмі хутка расце колькасць вакальна-інстументальных ансамбляў, дзе галоўным музычным інструментам з’яўляецца электрагітара. Віталь Аляксеевіч, як апантаны да музыкі чалавек, ў адпаведнасці з духам таго часу, адначасова з народным стварае і эстрадны музычны калектыў пры клубе “Чырвоны Кастрычнік” папяровай фабрыцы “Спартак”.  Клуб “Чырвоны Кастрычнік” арганізоўвае рэгулярныя танцавальныя вечарыны, дзе гучаць сучасныя музычныя творы. Невялікі калектыў хутка становіцца папулярным у Шклове. Амаль у кожным гарадскім культурніцкім мерапрыемстве абавязкова прымае ўдзел новамодны ансамбль з бліскучымі гітарамі і элекрамузычным абсталяваннем.

З успамінаў Аляксандра Грудзіны: “У 1971-1972 гадах я быў у складзе музыкантаў-гітарыстаў калектыва пад кіраўніцтвам Віталія Бабчанкі.  Добра памятаю з якім вялікім імпэнтам праводзіліся рэпетыцыі, як усе ўдзельнікі  хваляваліся перад кожным выступленнем. Безумоўна, галоўным завадатарам быў менавіта яго кіраўнік. Віталій Аляксеевіч пісаў музыку, рабіў аранжыроўкі, вучыў нас музычнай грамаце і вельмі строга патрабаваў ад нас дасканалага выканання парцітуры. Высокі ўзровень і дасканаласць выканання музычных твораў пасадзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Мінск для запісу на рэспубліканскім радыё”.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Віталь Аляксеевіч па-ранейшаму імкнуўся ўдзельнічаць у культурным і грамадскім жыцці раёна. У 1995 годзе ён стварае ансамбль народнай песні і музыкі “Бліскавіца” на базе раённага Дома культуры. Галоўная задача калектыву – народныя песні, самабытны беларускі фальклор, сучасная беларуская песня. Віталь Аляксеевіч піша музыку, робіць аранжыроўкі. Галоўнай візітоўкай музычнага калектыву становіцца яго песня “Шклаўчанка”, створаная на словы Лявона Анціпенкі. Калектыў хутка набывае папулярнасць. “Бліскавіца” – лаўрэат рэспубліканскага фестывалю камернай музыцы ў Мсціславе, міжнародных фестываляў: “Дняпроўскія галасы” у Дуброўна, “Вянок дружбы” у Бабруйску. Удзельнічае ў рэспубліканскіх святах “Дзень беларускай пісьменнасці, “Дажынкі”, выступае ў многіх кутках Беларусі і замежжы. У 2002 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне “народны”. Праз два гады створаны ім музычны калектыў Віталь Алякеевіч перадае маладзейшаму пакаленню музычных творцаў.

Аднак, ужо не малады чалавек, Віталь Аляксеевіч не можа бяз творчасці. Ён прадаўжае працаваць музычным кіраўніком у Кучарынскім сельскім Доме культуры, Шклоўскім прафесійным ліцэі №12, заўсёды адклікаўся на прапановы нечым дапамагчы ў культурна-музычных мерапрыемствах. З’яўляўся актыўным удзельнікам “Літаратурнага салона”, які пэўны час працуе пры раенным гісторыка-краязнаўчым музеі. За доўгі час, працуючы на ніве музычнай творчасці, Віталь Бабчанка паспрыяў таму, што вялікая колькасць жыхароў Шклоўшчыны, вучняў музычнай школы і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнай абудзліся да музычных здольнасцей і ўвогуле дакрануліся да “яе вялікасці” культуры. Пад кіраўніцтвам Віталія Бабчанкі падрыхтавана шмат будучых прафесійных музыкантаў. Сярод іх народны артыст Беларусі Васіль Раінчык – прафесар, кампазітар, кіраўнік вакальна-інстументальнага ансамбля “Верасы”, маладзёжнага тэатра эстрады. Аднак 30 ліпеня 2010 года, пасля цяжкай хваробы, ён пакінуў гэты свет. Па ўспамінам яго жонкі Рымы Іванаўны, апошнім яго жаданнем было ўзяць у рукі баян.

Віталь Аляксеевіч Бабчанка ўзнагарожаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР, знакамі I і II ступені Усесаюзнага фестываля самадзейнай творчасці. У 1990 годзе ён атрымаў званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.  Разам з літаратарам Лявонам Анціпенкам ён з’яўляецца аўтарам гімна горада Шклова.

У гэты вечар сваімі ўспамінамі пра жыццё і творчасць таленавітага музыканта і педагога падзяліліся былыя калегі, сябры і проста  жыхары Шклова, якія яго добра ведалі.

Алесь Грудзіна