Галоўная » суд » Page 39

Журналіст «Белсата» Аляксандр Сідарэўскі выйшаў на свабоду ў Магілёве

Суд Магілёўскага раёну 5 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу журналіста Аляксандра Сідарэўскага. Журналіста вінавацілі ва ўдзеле … чытаць далей

У Магілёве прысудзілі «суткі» загадчыцы аддзелу драмтэатру Вользе Семчанцы 

У Магілёве асудзілі на сем дзён арышту загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзелу мясцовага драмтэатру Вольгу Семчанку.

Трое зь іх 33-гадовая жанчына ўжо адбыла ў ізалятары да суду. На разгляд справы яе не прывезьлі. Адміністрацыйны працэс у Ленінскім судзе праходзіў праз скайп.

Тыя, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаную, адрэагавалі на вырак судзьдзі Тацяны Касьцюк воклічам «Ганьба».

Вольгу Семчанку прызналі вінаватай ва ўдзеле 23 жніўня ў «несанкцыянаваным шэсьці». Паводле міліцэйскага пратаколу, яна рухалася ў калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, несьлі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі нязгоду з вынікамі выбараў.

Вольга Семчанка. Фота з Фэйсбуку

Сваёй віны яна не прызнала. Даваць суду тлумачэньні адмовілася, каб ня сьведчыць супраць сябе.

Судзьдзя не задаволіла ейнага хадайніцтва аб прадстаўленьні перакладчыка. Адмову патлумачыла тым, што ў Беларусі «дзьвюхмоўе». Без задавальненьня засталася просьба Семчанкі разгледзець справу ў будынку суду, бо відэатрансьляцыя праз скайп пастаянна перарываецца.

Тацяна Касьцюк адмовілася тлумачыць абвінавачанай, што такое «апазыцыйная сымболіка». Адвод судзьдзі таксама ня быў задаволены.

Вольгу Семчанку прыйшлі падтрымаць калегі і сябры.

Доказамі віны Вольгі Семчанкі было відэа апэратыўнікаў з «Маршу свабоднай Беларусі». На ім падсудная сябе не пазнала з прычыны «кепскай якасьці здымкаў». На відэа бачная калёна прыхільнікаў пераменаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, але папярэджаньня міліцыі, што шэсьце несанкцыянаванае, не чуваць.

Вольгу Семчанку схапілі 2 кастрычніка ў цэнтры гораду, непадалёк ад тэатру. Пазьней зь Ленінскага аддзелу міліцыі патэлефанавалі яе знаёмаму з просьбай забраць яе ровар. У судзе яна даводзіла: у яе з ужываньнем сілы ў міліцыі «выкралі» мабільны тэлефон, а пазьней заявілі, што ён арыштаваны, пакуль яна ня сплаціць штрафы за правапарушэньні. Зь міліцыі жанчыну адправілі ў ізалятар.

Вольга Семчанка

Аб вызваленьні Семчанкі без пакараньня ў пракуратуру і суд зьвярталіся акторы тэатру, якія даводзілі, што яе адсутнасьць на працы перашкаджае сувязям з замежнымі партнэрамі, а таксама рэклямаваньню пастановак. Прасілі вызваліць яе і ўдзельнікі клюбу беларускіх народных танцаў, якім яна кіруе.

Падтрымаць абвінавачаную прыйшло багата яе калегаў ды сяброў. На працэс, які праходзіў у кабінэце судзьдзі, трапілі толькі 12 чалавек. Астатнія чакалі выраку ў калідоры.

Фота: Радыё Свабода, “Белсат”

Крыніца: Радыё Свабода

“Она плачет, что меня идут убивать”. Как милиция месяц прессует мать-одиночку (Видео)

Ирина Савченко – это молодая женщина из Могилева, которая, по ее словам, ходит в РОВД как к себе домой. Причина – активное посещение митингов.

2 октября Ирине присудили штраф в 20 базовых величин. Ситуация сложна тем, что у девушки есть маленькая дочь. Боится ли Ирина, что дочь заберут? В студии 6tv.by – могилевчанка Ирина Савченко и журналист и правозащитник Александр Бураков (младший).

У Магілёве судзілі жанчыну, якая прыйшла на марш разам з 6-гадовым дзіцём

У судзе Ленінскага раёну Магілёва 2 кастрычніка адбыўся разгляд справы Ірыны Саўчанкі, якой міліцыянты раней пагражалі праблемамі з дзіцём. У прысутнасці сяброў і знаёмых Ірыны суддзя Алена Літвіна прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве і пакарала штрафам у памеры 20 базавых велічыняў.

Падтрымаць дзяўчыну прыйшла вялікая грамада людзей, сярод іх і былы кандыдат на прэзідэнцтва Андрэй Дзмітрыеў.

На жаль, не ўсе жадаючыя змаглі трапіць на само паседжанне. Разгляд справы быў прызначаны на 14:00, калі будынак суду толькі адчыняецца пасля абедзеннага перапынку. У залю паспела ўвайсці каля 20 чалавек і яшчэ столькі ж чакала выраку на вуліцы.

Людзі прыйшлі падтрымаць Ірыну Саўчанку

Справа Ірыны адметная тым, што на жанчыну склалі цэлых 4 пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у чатырох акцыях пратэсту. Іх не аб’ядналі ў адну справу, таму суд разглядаў толькі пратакол за марш 6 верасня. Атрымліваецца, наперадзе Ірыну яшчэ можа чакаць тры судовых паседжання.

Пры гэтым на Ірыну ціснулі ў РАУСе і пагражалі праблемамі з дзіцём. Першапачаткова міліцыя заявілася дадому Ірыны 17 верасня ў 06:20. Супрацоўнікі прапанавалі праехаць у РАУС «на 5 хвілін разам з дачкой», якой 6 год. Праўда, усё ж такі дазволілі адправіць дачку ў школу і толькі пасля ехаць у РАУС.

Ірына Саўчанка

У Ленінскім РАУСе падчас складання адміністратыўных пратаколаў Ірыне казалі наступнае: «Вы баіцеся і здуваецеся». Гучалі фразы накшталт «Калі не скажаце нармальна і дакладна, паедзеце ў ізалятар падумаць на 72 гадзіны». Таксама супрацоўнік міліцыі параіў Ірыне падпісацца на тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы», бо на яго думку там праўдзівая інфармацыя.

А калі пры праглядзе відэа выявілася, што 6 верасня Ірына была на мірнай акцыі пратэсту разам з непаўналетняй дачкой, пачалося самае непрыемнае.

«У нейкі момант, калі было цяжка стрымліваць слёзы, я запыталася ў міліцыянта, ці нармальна тое, што мяне зараз б’юць дзіцём. Ён адказаў: «А як вы хацелі, а як яшчэ?» – узгадвае Ірына.

Пасля РАУС «білі дзіцём» і ў аддзеле па справах непаўналетніх. Затым – у пракуратуры. Там сказалі, што «такія, як Іра, бяруць дзяцей, каб прыкрывацца імі ад міліцыі». Там жа Ірыну запэўнівалі, што ўсім удзельнікам мітынгаў плоцяць па 10 рублёў і паказвалі відэа, дзе жанчыны самі кажуць, што дзіцё – гэта шчыт. У выніку Ірыне далі падпісаць пракурорскае папярэджанне аб недапушчальнасці з’яўлення на мітынгах разам з дзіцём.

Ірына Саўчанка на судзе

Ірына Саўчанка абвінавачваецца ў тым, што 6 верасня ў Магілёве брала актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсце людзей, якія мелі апазіцыйную сімволіку, выкрыквалі лозунгі і хлопалі ў далоні. На відэа, якое было паказана ў якасці доказу віны, Ірына танчыць у карагодзе.

Ірына пагадзілася, што сапраўды брала ўдзел у мітынгу з мэтай выказвання незадавальнення вынікамі выбараў прэзідэнта, але віны сваёй не прызнала. Пры гэтым на плячах дзяўчыны быў бел-чырвона-белы сцяг. Пад ім Ірына нарадзілася ў 1991 годзе і таму часта бярэ яго з сабой.

Паміж суддзёй і Ірынай адбыўся наступны дыялог:

– Вы крычалі лозунгі?

– Так, крычала «Верым! Можам! Пераможам!»

– А «Жыве Беларусь?»

– Канешне, мы ж усе хочам, каб наша Беларусь жыла!

Пратаколы Ірыны Саўчанкі

Ірына не мела ніякіх спадзеваў, што суд яе апраўдае. Абвінаваўчы ўхіл яна заўважыла яшчэ ў РАУСе. У выніку суддзя Алена Літвіна прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве і пакарала штрафам у памеры 20 базавых велічыняў.

Фота belsat.eu

Вольга Васільева, belsat.eu.

 

В Могилеве “заминировали” здания экономического суда и политехнического колледжа

Сообщение о минировании зданий экономического суда и политехнического колледжа в Могилеве поступило в правоохранительные органы … чытаць далей

В последний день сентября могилевские суды «отгружали» «протестантам» по полной

30 сентября в судах Могилева прошли целый ряд административных процессов, на которых рассматривались нарушения ст.23.34 … чытаць далей

Зміцер Салаўёў: “Мы будзем працягваць працу, нягледзячы на рэпрэсіі” (Відэа)

30 верасня пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту з ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў.

Сустракалі Змітра на волі яго родныя, сябры і паплечнікі па працы. Народу сабралася няшмат, бо якраз у гэты час у магілёўскіх судах працягваўся разгляд спраў шматлікіх затрыманых за ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Да таго ж многія з супрацоўнікаў 6tv.by знаходзяцца пад пагрозай затрымання супрацоўнікамі міліцыі.

Нагадаем, што затрымалі Салаўёва раніцай 23 верасня, пасля чаго даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Пасля свайго вызвалення Зміцер пацвердзіў, што яго больш за суткі трымалі ў так званай “малпоўні” Ленінскага РАУС, дзе знаходзілася шэсць чалавек. Арыштанты вымушаны былі спаць на падлозе, увесь гэты час яны знаходзіліся бяз ежы.

25 верасня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Алена Літвіна пакарала Салаўёва 7 суткамі адміністрацыйнага арышту за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Суддзя Літвіна не прыняла да ўвагі пераканаўчыя аргументы Змітра, фактычна пацверджаныя матэрыяламі адміністрацыйнай справы, што ён прысутнічаў на акцыі менавіта як журналіст, асвятляючы яе для 6tv.by.

Па словах журналіста, у ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама яго супрацоўнікі ставіліся да затрыманых карэктна. Пэўны час Салаўёву давялося сядзець у адной камеры з журналістам Уладзімірам Лапцэвічам, які быў затрыманы 27 верасня.

“Да супрацоўнікаў ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама ў мяне прэтэнзій няма, яны дзейнічалі ў адпаведнасці са службовай інструкцыяй. А вось супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва ў адносінах да затрыманых дапускалі шматлікія парэшэнні. Я ўжо падаў скаргу на іх дзеянні, і абавязкова буду падаваць яшчэ”, – кажа журналіст.

Па меркаванню галоўнага рэдактара, журналісты “Магілёўскага рэгіёну” знаходзяцца пад пільнай увагай з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладаў ужо на працягу некалькіх месяцаў. Першыя арышты журналістаў партала адбыліся яшчэ ў маі гэтага года, і з таго часу ціск на іх толькі павялічваўся. Зараз пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by, а У.Лапцэвіча ўжо сёння “пасадзілі” на 13 сутак.

“Мы будзем працягваць працу, нягледзячы на рэпрэсіі. Магчыма, крыху зменім фармат падрыхтоўкі матэрыялаў з пратэстных акцый, бо нашых журналістаў там пачалі затрымліваць ужо нават да іх пачатку”, адзначыў Зміцер Салаўёў.

Відэа: Яўген Глушкоў

Сяргей Семяновіч. Фота аўтара