Галоўная » Сямён Панізоўцаў

Сямён Панізоўцаў: Па слядах выступу ў прэсе

Летась, а дакладней – з першага жніўня 2019 года падрадчык “Краслюксстрой” распачаў рамонт дома №79 па вул. Ракасоўскага ў Чэрыкаве.

Якой якасці быў гэты рамонт, я распавядаў у артыкуле “Рамонт ці… распіл” на сайце “Магілёўскі рэгіён”, у якім гамонка ішла аб хібах і праблемах якасці рамонту. Зрабіў больш за паўсотню фотаздымкаў і прыклаў іх да заявы дырэктару УКПП “Чэрыкаўскі жылкамунгас” В. Чарняцову (менавіта, “Чэрыкаўскі жылкамунгас” выступіў у ролі заказчыка). В. Чарняцоў доўга не вагаўся. Недзе праз пару тыдняў даслаў на маю адрэсу бадзёры адказ, паабяцаўшы да 15 сьнежня 2019 (!) года правесьці “працу па ліквідацыі непаладкаў дома №79” (копія адказу прыкладваецца). Безумоўна, я вельмі ўзрадаваўся аператыўнасці кіраўніка ўстановы і быў прыемна здзіўлены яго імгненнай рэакцыяй на маю заяву. Як аказалася, нядоўга музыка грала.

Хутка споўніцца роўненька год абяцанням дырэктара “Жылкамгаса”. Але ніякія “працы па ліквідацыі непаладкаў д. 79” не пачыналіся і, як я мяркую, ня маглі пачынацца. Таму што так было задумана. Адказ падобнага роду на заявы грамадзян – гэта працоўны рэжым нашага чынавенства! І Чарняцоў – не выключэньне. Ён таксама паступіў шаблонна: галоўнае – у свой час даць адпіску, а там хоць і трава не расці. Нашы чыноўнікі звыклі мерыць усіх людзей адным аршынам. Мяркуюць: адпіскай адмахнуліся, а там чалавек забудзецца, глядзіш – і пранясло. Але ж ёсьць і настырныя “экземпляры” накштат аўтара гатага матэр’яла. Мне ж цікава было пабачыць, ці ёсьць у нас сумленныя начальнікі, якія ўмеюць трымаць сваё слова. І вось год упартага чакання аніякіх дадатных вынікаў не паказаў. І новых якасцяў нашага чынавенства ня выявіў! Можна сказаць, трыста шэсцьдзесят дзён дарэмна чакаў!

Але ж вернемся да рамонту дома. Мінулая зіма была цёплая. Па сутнасці яе і не было. Якія сюрпрызы прыпаднясе матухна-прырода нам у гэтым годзе, ніхто дакладнага адказу даць ня зможа. А пад’езды да зімовага перыяду не гатовыя. Які сэнс быў мяняць старыя дзьверы на новыя, калі тыя прастаялі расчыненымі з 1978 па 2019 гг., і новыя стаяць расчыненымі ўжо год!

У падвале падвойныя дзьверы выламалі, а новыя не паставілі. Між іншым, у праекце гэта “аперацыя” не была ўключана. Каму спатрэбіліся дзверы з падвала? А яны ж служылі абаронай ад холада. І такіх пытанняў, на якія няма адказу, шмат!

ТАМУ І ХОЧАЦЦА ЗЬВЯРНУЦЦА ДА СПАДАРА В. ЧАРНЯЦОВА З ПЫТАННЕМ: КОЛЬКІ НАМ ЯШЧЭ ТРЭБА ЧАКАЦЬ ДА ТАГО ЧАСУ, КАЛІ БУДЗЕ ПРАВЕДЗЕНА “ПРАЦА ПА ЛІКВІДАЦЫІ НЕПАЛАДКАЎ ДОМА №79” ???

Сямён Панізоўцаў. Фота аўтара

Рана, якая не загойваецца

Пра Чарнобыль столькі напісана, што, здаецца, і няма аб чым больш пісаць. Але я дакрануся тэмы толькі нашай мясцовасці, нашага жыцця. Зробім невялікі экскурс у не зусім, па сучасным меркам, далёкае мінулае.

А прайшло ўсяго (ўжо) 34 гады з таго часу, як раздаўся аглушальны гром страшэннага выбуху “мірнага атаму” Чарнобыля. Нам нават у страшэнным сне не магло прысніцца, што ў ціхую цёплую вясеньнюю раніцу 26 красавіка мы прачнемся у новай эпосе. ЭПОСЕ ЧАРНОБЫЛЯ! Эпосе, якая застанецца ў спадчыну яшчэ ні аднаму нашаму пакаленню. Мы нават і не падазравалі, што з гэтай даты – 26 красавіка 1986 года – пачнецца зусім іншае жыцьцё: трывожнае, змрочнае, са шмат ня вырашальнымі, па сутнасці, праблемамі. Мы нават не здагадваліся, якая страшэнная трагэдыя нас накрыла.

Трыццаць чатыры гады прамільгнулі, а мы і не заўважілі! Але колькі чалавечых пакутаў, паломаных лёсаў, пакалечаных жыццяў аставіў гэты страшэнны дзень пасля сябе. Колькі пасеяў смярцей!!!

А колькі было хлусні і несправядлівасці з боку нашай улады, як на вышэйшым, так і ніжэйшым узроўнях…

Хто змагаўся з чарнобыльскай навалой, у тых аднялі пасведчанні ліквідатара, і натуральна, гэтыя людзі пазбавіліся ільгот. А хто пальцам не варухнуў, раптам сталі “ліквідатарамі” з выцякаючымі ўсімі выгодамі для іх. І гэтая несправядлівасць яшчэ больш ўзмацняла і маральнае, і псіхалагічнае становішча людзей і гробіла іх яшчэ больш, чым тая радыяцыя (ведаю, аб чым пішу).

І гэтая крывацечная рана ў нашага пакалення да канца жыцьця не зажыве! І пачуцці пагарды да нашага кіраўніцтва ня згаснуць!

Махінатарам ад улады быў на руку развал старой сістэмы. Яны выкарысталі яго (развал), што назывется, па-поўнай. Безумоўна, для наменклатуры быў выгодным хаос. Бо ў мутнай вадзе добра ловіцца рыбка. Ды й ня дробязь…

Прадстаўнікі дэмакратыяных партый і грамадскіх арганізацыяў нашай рэспублікі доўгі час, аж да самага 2019 году ўключна, праводзілі акцыю “Чарнобыльскі шлях” у нашым раёне. Мерапрыемства праводзілася з галоўнаю мэтаю: каб не даць нашай грамадскасьці забыцца аб трагедыі і дапамагаць актуалізаваць новыя праблемы. А таксама – для падтрымкі парадку каля памятных знакаў былых вёсак і запальвання лампадак у памяць аб нашых земляках! Акцыю мы пачыналі ад нашага славутага горада Чэрыкава.

Тут, паважаны чытач, ёсьць здымкі адной мясцовасці, якія як бы паўтараюцца. Але справа ў тым, што зробленыя яны ў розныя гады. Звяртайце, калі ласка, на гэта ўвагу. Напрыклад, траву на месцы былой вёскі Чудзяны палілі як у 2013 годзе, так і ў 2016-м. Менавіта, гэта я і хацеў падкрэсліць мовай фотаграфіі.

 

Сямён Панізоўцаў, г. Чэрыкаў . Фота аўтара 

А ў нас па-чэрыкаўску (ці аб тым, дзе заканчваецца асфальт)

Калі паглядзець наш горад у цэнтры, то ствараецца ўражаньне, што ўсё ў нас “в ажуре”. Але калі толькі звернеш убок літаральна на сто мэтраў ад ад галоўнай вуліцы, то позірку расчыняюцца ашаламляльныя карцінкі. Толькі не лянуйся паварочвацца і націскаць на спускавую кнопку фоціка.

На фотаздымках зафіксаваны выгляды толькі адной вуліцы Першамайская, якая прымыкае да вуліцы Ракасоўскага, галоўнай, можна сказаць, артэрыі нашага горада.

Ды й вуліца Першамайская хаця і не з’яўляецца артэрыяй горада, але яна доўгая. І на ёй знаходзяцца шмат пабудоў прыватнай уласнасці, якія стаяць ўсьцяж адно за адным па абодва бакі. То бок я хачцу сказаць, што на гэтай вуліцы жыве шмат людзей, якія ходзяць на працу, з працы, ў крамы, ў паліклініку, ў аптэку ды й яшчэ шмат куды! Але гэтая вуліца ў двацаць першым стагоддзі ня мае а ні тратуараў, а ні добрага асфальтавага пакрыцця. А тое, што ёсьць, выклікае толькі нездаровы сьмех ды й горкія слёзы!

Непадалёк ад “Табакеркі”, якая таксама знаходзіцца на вуліцы Першамайская, ляжыць тратуарная плітка, якая павінна была выконваць ролю невялікага тратуару. Але яна ўжо даўно ўрасла ў зямлю. Насупраць пародыі на тратуар стаіць калонка для разбору вады. Але да яе можна падляцець хіба што на верталёце. А далей па вуліцы, мэтрах у шасцісот ад галоўнай магістралі – тут і зусім заканчваецца асфальт! Замест яго – адны калдобіны, запоўненыя вадою. Людзям прыходзіцца  топаць па гэтай ушчэнт разбітай празджай частцы разам з аўтатранспартам “у адной звязцы”.

Ды й вуліца Ракасоўскага ў апошнія гады стала страчваць сваю прывабнасць. Раней каля бардзюраў пылінка не валялася. Падмяталі круглы год. А зараз за зімовы перыяд усьцяж тратуару заплыло брудам. Праўда, трэба адаць належнае,  як толькі ў інтэрнэце з’явіліся здымкі на гэтую тэму, праезджую частку аператыўна пачысцілі.

ВОСЬ ТАК І ЖЫВЕМ ПА-ЧЭРЫКАЎСКУ!

Сямен Панізоўцаў. Фота аўтара

Сямён Панізоўцаў: А ў нас – па-чэрыкаўскі

Ці колькі трэба мець інтэлекта, как “раздэрбаніць” дабраўпарадкаваную дваравую тэрыторыю за адзін дзень?

 

Калі хто хоча ведаць маё меркаваньне, то я адразу скажу, што мы наабразалі  ўжо столькі, што і зіма да нас ня хоча прыходзіць. І абмялелі рэчкі, вадаёмы і зьніклі некаторыя крыніцы.  

Няўжо людзі ад усяго гэтага на змарыліся? Асабіста мяне турбуе вонкавы выгляд  двароў і  вуліцаў нашага горада, і я ўпэўнены, што можна зьмяніць сітуацыю к лепшаму. Толькі трэба пачаць шавяліцца, ня быць абыякавым да таго, што адбываецца вакол нас.

Мяне гэтаксама зьдзіўляе, як можна глядзець людзям у вочы, напаскудзіўшы ім пад ногі!!!

Пачаўся сезон абрэзкі дэкаратыўных дрэваў у вялікіх і малых гарадах. У розных людзей розныя меркаваньні па гэтаму пытаньню. Як на мой погляд, большасьць насельніцтва ўжо супраць такіх мерапрыемстваў. Бо лес амаль ужо зьнішчылі. Ды й у гарадах зносяць ня толькі адзінкавыя дрэвы, а цэлыя паркі ды скверы. І няма куды іншым разам схавацца ад пякучых сонечных промняў. Але адхінем спрэчкі ўбок. Галоўнае, калі ўжо што і рабіць, то трэба рабіць з галавой. Разумна.

У нас у Чэрыкаве для таго, каб навесьці прыгажосьць уверсе, гатовыя паламаць усё ўнізе. Хаця А. Лукашэнка яшчэ на заранку свайго прэзідэнцтва заклікаў зьберагаць тое, што ёсьць. Але нашым чэрыкаўлянам гэта не дайшло і не даходзіць. І працуюць па прынцыпу “Лес рубят – щепки летят)”. І ляцяць яны ва ўсіх закуточках нашага горада, дзе з’яўляюцца працаўнікі ЖКГ. Безумоўна, яны працуюць, як могуць. А як зрабіць так, каб зьберагчы кавалачак зямлі ці тое самае дрэўца, розуму ў іх не хапае. Дык хоць бы кіраўніцтва прадпрыемства праводзіла з імі лікбез (ліквідацыю бязграматнасьці). Ды кіраўніцтву, мабыць, не хапае часу ні на той самы лікбез, ні на то, каб праверыць, як зроблена работа. Яно, кіраўніцтва, занята сваімі справамі.

Адзінаццатага лютага сталі абразаць веткі дрэў у невялічкім скверыку, які знаходзіцца побач з нашым домам па вул. Ракасоўскага 79. Трэба адзначыць, што скверык хоць і малы па разьмерах, але ён быў ухожаны. Пасеялі ў свой час траву, летам яе пастаянна падкошвалі. Зрабілі асфальтавую дарожку для пешаходаў. Пад вокнамі дома ляжыць жывы зялёны дыван. Паставілі горку для дзяцей, пясочніцу. Адным словам, выгляд гэтага вугалка быў прывабны. І ён лашчыў вока. І жыхарам, і гасьцям.

І вось вырашалі навесьці парадак. Абрэзалі дрэвы. Для таго, каб сабраць  гольле, прыгналі трактар з прычэпам, які праараў сваімі коламі дзьве баразны па зялёнаму дывану ўсьцяж нашага дому. Міма дзіцячай горкі, пясочніцы. Разварушыў тратуарную плітку, якая была пакладзена ад дому да аўтобуснага прыпынку.

Тут трэба адзначыць, што глеба напітана вільгацьцю, уся расквашана. На яе нават стаць немагчыма, бо нага тоне. У канаве стаіць вада. А трактарыст на сваім транспартым сродку ды яшчэ з прычэпам ёрзае ад дрэва да дрэва, каб у той самы прычэп ускінуць галінку, таўшчынёю з дзіцячы пальчык. І гэта ў нас ужо завядзёнка: лісьце ўвосень зьбіраць у прычэп  – таксама на трактары “ёрзаюць” ад дрэва да дрэва, выпісваючы “васьмёркі”. Цывілізаваныя тэхналогіі нам не знаёмыя. Ды й па-іншаму проста працаваць не ўмеем, альбо – ня хочам. Гэта ж  трэба думаць. А навошта? Што ёсьць – паламаем, а потым рамантаваць будзем. Глядзіш, работа на кожны дзень забясьпечана. Так і капошымся, як той жук у навознай кучы. І ні з месца! І аніякага руху наперад! І галоўнае – ўсіх гэта “задавальняе”. Ніхто ўжо не абураецца. Бо людзей “прытапталі” так, што і голасу ніхто падаць ня можа: хто баіцца, хто – лянуецца, а астатнім (і гэта большасьць) – усё да фені! Ужо звыкліся. Як вядома, чалавек да ўсяго прывыкае: і да добрага, і да дрэннага!

Ну і само па сабе паўстае пытаньне: хто ж і калі будзе ўстараняць гэтае “бардэльера”? І за чый кошт “банкет”???

(Арфаграфія аўтара захаваная)

Сямён Панізоўцаў. Фота аўтара

Чэрыкаў: Рамонт ці распіл?

Для чаго патрэбны рамонт дома? Нармалёвы чалавек адкажа: па-першае, каб падоўжыць тэрмін службы  будыніны, а па-другое, каб палепшыць камфорт пражываньня для жыльцоў!

І хто з гэтым паспрачаецца?!

   У апошні месяц лета гэтага году распачалі капітальны, як напісана ў пашпарту аб’екту, рамонт дома №79 па вул, Ракасоўскага ў Чэрыкаве. У тым жа пашпарту шмат чаго яшчэ напісана (гэта бачна на фота), але мы зьвернем галоўную ўвагу на пачатак рамонтных работ і іх заканчэньне. А чорным па беламу ў тым жа пашпарту напісана, што пачатак выкананьня работ 1.08.2019 г., заканчэньне – 30.09 2019 г.

Ня ведаю, з якою мэтаю у пашпарту пішуць одно, а на практыцы робіцца зусім па-іншаму. Па маіх здымках бачна, што ўжо 16 (!) чэрвеня была заліта частка адмосткі дома. А рамонт, па сутнасьці, на скончаны яшчэ і на момант напісаньняя гэтага артыкулу. Вядома, аднак, што гэтая “хвароба” перайшла да нас з савецкіх часоў. Але для мяне ды й для жыльцоў нашага дома лічу, ня гэта важна. Галоўнае, як зроблены той самы рамонт! А вось тутацькі шмат пытаньняў паўстае.

Хочацца адзначыць, што з такім кантынгентам рамонтнікаў я сустрэўся ўпершыню! Людзі нібыта з другой планеты зьляцелі. Як мне падаецца, ім не зразумела, што такое экалогія, што такое павага да чужой працы, як зберагчы кусочак зялёнага газона, кветніка. Наляцелі, нібыта ардынцы-варвары!

Навезлі пяску, шчэбню і другіх матэр’ялаў для рамонту дома і насыпалі гэта ўсё прама на траву, якую толькі падкасілі, на кветнікі. Бут таксама тачкамі пачалі выгружаць на зялёную траву пад вокны жыльцоў. Пасьля маёй скаргі ў райвыканкам, прыгналі трактар з каўшом, трактар з прыцепам і пачалі бут грабсьці разам з травой і глебай. Пясок разграблі па траве, стварая выгляд пустыні.

Няўжо той самы пясок нельга было высыпаць у зараней прывезеныя паддоны. Для бута можна было паставіць трактарны прычэп. Напоўнілі ёмістасьці – вывезьлі. Залішні пясок застаўся ў паддоне, таксама вывезьлі. Глядзіш, кругом чысьціня і парадак!!!

Пры рамонце дома гэтыя хлопцы вырашылі праявіць сваю “крутасьць” і  прымяніць ноў-хау: адмостку залівалі прама на пясок. Для параўнаньня: калі  адбівалі старую адмостку, там быў маналіт шчабёнкі і бетону, залітыя на глыбіню. Як доўга пратрымаецца гэтая заліўка, аднаму Ўсявышняму вядома. Але вада пачала паступаць у падвал трэцяга пад’езду адразу пасьля першых восеньскіх дажджоў. Па скарзе суседкі для ўстараненьня хібаў прывезьлі дзьве машыны грунту і разграблі ўсьцяж той самай адмосткі. Што гэта дасьць,  час пакажа. Але ж вядома, што вада дарогу да свайго месца заўжды знойдзе. Ды ў дадатак да ўсяго, як бачна на фота, таўшчыня заліўкі адмосткі вызывае вялікі сумніў. Больш за тое, адмостка зроблена без ухілу, і пасьля дажджу на ёй блішчыць вадзяное люстэрка!

Аб якасьці заліўкі адмосткі можна меркаваць па здымку, які зроблены каля майго пад’езду. На ім бачна, што заліўка не маналітная, як павінна быць. Парушана тэхналогія. Як у будаўнікоў бывае? Скончылася працоўная зьмена, а разам зь ёю – і раствор. Ці наадварот. І разышліся на адпачынак. А тое, што залілі ў наступны дзень – гэта тое самае, што прышыць кабылі хвост!

Але адступімся ад вялікага (рамонту дома) і перайдзем да малога (рамонту нашага пад’езду). Тут і ня ведаю, с чаго пачаць.

Ну, хаця б з таго, што ў пад’ездзе зьнялі старыя прамежкавыя дзьверы, якія прастаялі з 1978 году. Былі яны двустворчатыя, зробленыя з дошкі. Зверху замест спружыны на адну палавінку прыбілі гуму ад камеры аўто, якая у хуткім часе адарвалася ад луткі і боўталася да гэтага году, не выконавючы “свайго абавяку”.  Другая частка дзьвярэй таксама заўжды была расчыненай. Такім чынам прамежкавыя дзьверы ў паде’здзе сваю функцыю не выконвалі сорак адзін год і нагадвалі сабою, нібыта грудзі матроса наросхрыст.

Зараз у пад’ездах уманціравалі дзьверы, якія выкарыстоўваюцца у пакоях. Устанавілі зноў-такі з ухілам. Спружыну не паставілі. Такім чынам і новыя дзьверы стаяць пастаянна адчыненыя. А каб яе зачыніць, трэба прайсьці “лікбез”: ручку дзьвярэй трэба нажаць уніз, дзьверы пацягнуць на сябе, а потым ручку павярнуць уверх. А хто гэта будзе рабіць??? Дый і ручка ўжо адарвалася! Дык навошта было “агарод гарадзіць”? Што зрабілі лепшае для жыльцоў? Памянялі быка на індыка! І дзьверы паставілі, нібыта ў кароўніку: пенай залілі і на гэтым паставілі кропку. Такім чынам зрабілі і вокны на пляцоўказ пад’здаў.

Пры ўваходзе ў падвал таксама меліся прамежкавыя дзьверы. Задача іх заключалася ў тым, каб зьменшыць паступленьне халоднага паветра ў падвальнае памяшканьне. Дзьверы былі зроблены з тоўстай дошкі, з двух бакоў абітыя жэсьцю. Іх гэтасама зламалі. Для чаго??? Кажуць, што выпадкова! Тады выпадкова трэба і паставіць іх на месца!

У васеньскі-зімовы перыяд, як мы ведаем, дні кароткія. Цямнее рана. І каб спусьціцца ў падвал пасьля работы за бульбай ці яшчэ мала за чым, жыльцам трэба запаліць лучыну, спусьціцца ўніз па прыступках, каб уключыць электрычнасьць. Такую ж працэдуру трэба зрабіць і пры выхадзе. Дык няўжо не хапіла розуму, каб прымацаваць выключальнік непасрэдны каля ўваходных дзьвярэй? Я размаўляў з энергетыкам. Ён сказаў, што так зроблена па праекту. Тады ўзьнікае пытаньне: хто робіць і для каго робіцца той самы праект??? Праектыроўшчыкі, мабыць , ня ведаюць, што такое падвал і як туды заходзіць?!

Пры будаўніцтве нашага дома яшчэ ў мінулым стагодзьдзі ў пад’ездах чамусьці не паклалі плітку (мабыць, забылі!). Ну хаця б растворам добра залілі. Дык не, накідалі той самы растаор абы як! Атрымаліся бугры ды калдобіны. І зараз у пад’езьдзе ні памыць, ні падмесьці па-сапраўднаму немагчыма.

Па вялікаму рахунку, калі дом рамантуюць капітальна, як напісана ў пашпарту, ўлічваюцца усі хібы будыніны і ўстараняюць іх. Дык мабыць, тады трэба пакласьці і плітку ў пад’ездах??? Ці хаця б неяк зьмікшыраваць няроўнасьці, аб якія жыльцы спатыкаюцца вось ужо амаль паўстагодзьзе!

І яшчэ адзін “сюжэт”. Пры здачы нашага дама ў эксплуатацыю ў 1978 годзе, ў пад’ездах стаялі ацяпляльныя батарэі. Ваду ў кацельні ў той час награвалі вуглём, які быў “здоблены” амаль напалову глебай. Цеплатраса, плюс да гэтага, была дрэнна цеплаізалявана. У выніку батарэі ў нашых кватэрах мелі тэмпературу крыху вышэй, чым у нябожчыка галава. Зразумела, што ў пад’ездах ацяпляльныя прыборы абавязкова б размарозіліся. Таму іх хуценька зрэзалі. Я дагэтуль ня бачыў нідзе ніводнага жылога дома без батарэй у пад’ездах! Наш – адзіны унікальны экземпляр. Можна вадзіць экскурсіі і зарабляць на гэтым грошы.

І на дэсерт. Перад тым, як адправіць гэты артыкул у “плаваньне”, жыльцы нашага дому сустрэліся са мною і паведамілі мне, што пасьля рамонту ў іх кватэрах стала  халадней, чым было раней. І запыталі, якая сітуацыя у маіх пакоях? Адказаў ім, што ў мінулыя гады нават зімою я спаў пад летняй коўдрай. А зараз пасьля так званага капітальнага рамонту, хаця яшчэ і марозы не трашчаць, я выцягнуў з шафы тоўстую зімовую “укрывалку”.

Ну што тут сказаць. Рабілі рамонт ня так, як трэба, а як умелі! Больш затое, як сказаў мне спецыяліст фірмы, ў праекту намалявана адно, а па сьмеце грошы выдаткоўваюцца не на ўсё, прадугледжанае ў праекце!!!

На мой погляд дом №79 па вул. Ракасоўскага доўгі час будзе стаяць праблемным і патрабаваць да сябе асаблівай увагі з боку ЖКГ, каб давесьці яго да такой ступені, каб жыльцы адчувалі сябе ў ім больш-менш камфортна.

Кожны рамонт, а тым больш капітальны, павінен рабіцца прадумана, фундаментальна, добрасумленна, без “распілу”! А гэта ў нашых рэаліях – ФАНТАСТЫКА!

І ПАДОБНА НА ТОЕ, ШТО НАС, ЖЫЛЬЦОЎ, ЛІЧАЦЬ ЗА ЛОХАЎ! БО Ў ІНШЫМ ВЫПАДКУ І ГРОШЫ ВЫДАТКОЎВАЛІСЯ Б ПА СЬМЕЦЕ І РАМОНТ ДОМА РАБІЛІ Б, ЯК ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ!!!

Сямён Панізоўцаў. Фота аўтара

Стыль і арфаграфія аўтара захаваныя