Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зьняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску.
Судья Ленинского райсуда Могилева Наталья Понасенко приняла решение оштрафовать активиста “Таварыства беларускай мовы” Анатолия Просоловича семью сутками административного ареста за размещение фотоколлажа с документальным фото на своей странице в Facebook.
Судья Октябрьского райсуда Могилева Ольга Кравченко оштрафовала на 20 базовых величин (580 рублей) активиста могилевской организации “Таварыства беларускай мовы” (ТБМ) Сергея Дымкова за вывешенный на окне бело-красно-белый флаг с гербом “Пагоня”.
У Мінску 18 кастрычніка 2020 года адбыўся ХIV З’езд ГА “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У справаздачным дакладзе старшыні таварыства Алены Анісім былі адзначаны наступныя падзеі:
Старшыня ТБМ Алена Анісім 25 сакавіка 2018 года выступала з вітальным словам на святкаваннях 100-годдзя БНР ля Опернага тэатра ў Мінску.
25 красавіка 2018 года Алена Анісім выступала ў Страсбургу на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.
25-26 лістапада 2017 года па ініцыятыве ТБМ і Аргкамітэта па стварэнню ўніверсітэта з беларускай мовай навучання была арганізавана канферэнцыя “Нацыянальны ўніверсітэт: місія і выклікі”. Члены Рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча наведвалі навучальныя ўстановы Польшчы і Даніі, вывучалі іх досвед і дзяліліся ім у Беларусі.
Спадарыня Анісім актыўна працавала як дэпутат Палаты Прадстаўнікоў праводзячы сустрэчы ў рэгіёнах.
Намеснік старшыні ТБМ, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік распавёў пра выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць Таварыства, развіццё сайта, пра шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, якія актыўна ладзілі па ўсёй краіне сябры арганізацыі разам з Міхасём Скоблам, Леанідам Дранько-Майсюком, Эдуардам Акуліным, Антанінай Хатэнка і іншымі пісьменнікамі і паэтамі, пра паспяховае правядзенне агульна-нацыянальных дыктовак у бібліятэках і ўстановах культуры, усталяванне помнікаў выбітным гістарычным асобам. У гэтым годзе Таварыствам выдадзены Летапіс дзейнасці Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. 2014 – 2019. Гэта 4-е выданне “Летапісу ТБМ”.
Актыўны ўдзел ў працы з’езда прынялі дэлегаты з Магілёўшчыны Алег Дз’ячкоў і Міхась Булавацкі. Як і іншыя выступоўцы яны выказалі агульную думку, што сённяшні ўздым грамадскай актыўнасці павінен надаць належнае месца ў дзяржаве беларускай мове. Па прапанове ганаровага старшыні ТБМ кандыдата гістарычных навук Алега Трусава з’езд выступіў за вяртанне Канстытуцыі 1994 года, у якой беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы.
Таксама на з’ездзе асобным сябрам Таварыства былі уручаны Падзякі за адраджэнне і пашырэнне беларускай мовы ў духоўным і грамадскім жыцці народа.
У выніку выбараў на з’ездзе старшынёй ТБМ на наступныя тры гады зноў была абраная Алена Анісім.