Галоўная » «У Госці да радзімічаў»

Этно-праздник «У госці да радзімічаў» прошел в Чаусском районе

В минувшую субботу, 19 сентября,  в агрогородке Радомля Чаусского района, в седьмой раз прошел этно-праздник «У госці да радзімічаў». На площадке возле Замковой горы собрались любители стилистики эпохи раннего средневековья. Древнее племя радимичей издавна проживало на берегах Сожа и Днепра. Окунуться в их быт, прикоснуться к традициям получили возможность все присутствующие.

– Замковая гора – памятник под открытым небом, предмет гордости всех жителей нашего района, – сказал на торжественном открытии праздника председатель Чаусского райисполкома Александр Ефимчиков, приглашая всех гостей ощутить незабываемую атмосферу средневековья.

Своим искусством делились со зрителями и творческие коллективы, в том числе ансамбль средневековой музыки «Водоворот» из Борисова, группа «Сельские жители» из Славгородской области, ансамбль «Возрождение» из Хотимска. Завершился праздник огненным шоу от витебского «Agni show».

Фото: facebook.com Олег Дьячков

Крыніца: mogilevnews.by

 

Чавускі раён сабраў гасцей да радзімічаў

Убачыць на ўласныя вочы, як жылі славяне на тэрыторыі сучаснае Беларусі, можна ў аграгарадку Радамля Чавускага раёну. Тут праходзіць этнасвята «У госці да радзімічаў». Адкуль пайшло свята, тлумачыць Любоў Бялькевіч з Радамльскага дому культуры:

«Горад заснаваны Радзімам і ягоным племенем, якое пасля звалася радзімічы, таму на гэтым месцы вырашылі праводзіць штогод свята, і сёлета гэта ўжо 6-ты год».

Найбольш відовішчная частка свята – абрадавыя традыцыі радзімічаў: вяселле і пахаванне. Тэатралізацыя закранае і такія элементы старажытнай культуры, як здабыча жывога агню, пакланенне славянскім багам.

«Пахавальны абрад, які ўскрываецца падчас раскопак у курганах радзімічаў, сведчыць, што культура была даволі высокая для свайго ўзроўню. Гэта вельмі багатыя ўборы, вельмі вялікія ўпрыгожанні, асабліва радзіміцкія кольцы, пацеркі, бранзалеты», – кажа археолаг, супрацоўнік Акадэміі навук Лявон Калядзінскі.

Радзімічы жылі на тэрыторыі сучаснай Магілёўскай і Гомельскай вобласцяў у дзявятым – дванаццатым стагоддзях. Яны, як і ўсе ўсходнія славяне, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбнай лоўляй. Каб паказаць іхны побыт, на гарадзішчы ў Радамлі адпаведна з тагачаснаю традыцыяй рэканструявалі паўзямлянкі.

«У нас рэканструявана 3 зямлянкі, кожная мае сваё значэнне. Зямлянка для ежы, дзе раней гатавалі ежу, пасля ткацтва і ганчарства трэцяя зямлянка», – кажа Любоў Бялькевіч.

Жыхары Бялынічаў – нашчадкі дрыгавічоў – прывезлі на фестываль абрад клікання дажджу: жанчыны збіраліся каля калодзежа і прасілі багоў паслаць на сухую зямлю вадзіцу.

«Адна жанчына бярэ мак – гэта як бы кропелькі дажджу. Адна жанчына набірае мак у рот, ідзе да калодзежа і са словамі: «Як на цябе мак сыплецца, хай так на зямлю дождж абліе, колькі зярнятак маку, столькі і кропель дажджу», – гаворыць адна з удзельніц абраду Аліна Арлёнак.

Безумоўна, важнай часткаю племянной культуры была народная творчасць. Фалькларыстка і спявачка Наталля Матыліцкая кажа:

«Я ўжо спяваю больш за 30 гадоў, і закладзеная такая вялікая энергетыка, такая сіла, я ўжо не кажу пра зместавы пачатак, бо нездарма фальклор – гэта народная мудрасць».

Фестываляў позняга Сярэднявечча ў Беларусі багата, а вось фэст племянной культуры – пакуль што ўнікальны. І публіка мае цікаўнасць, бо рэдка сутыкаецца з сівою даўніной.

«Гэта старажытная гульня. Мы павінны збіць праціўніка, праціўнік падае і гульня заканчваецца. Вось нашая зброя, у прынцыпе, яна не так ужо моцна б’е, але калі замахнуцца, то слаўна так прыляціць», – дзеліцца ўражаннямі госць свята Яўген Ерзікаў.

У гасцях у радзімічаў задумваешся, што добра было б ладзіць гэткія святы і ў іншых землях: фестываль дрыгавічоў у цэнтральнай Беларусі і фестываль крывічоў – на поўдні краіны. Гэта магло б стаць фактарам, які б ад’яднаў беларусаў сучасных.

Вольга Васільева, “Белсат”

Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 17-18 жніўня ў аграгарадку Радомля Чавускага раёна

У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 17-18 жніўня пройдзе этнасвята «У госці да радзімічаў», паведамілі mogilev-region.gov.by у райвыканкаме.

Фота: chausynews.by

Арганізатары падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з тэатралізаванымі дзеяннямі пры ўдзеле клубаў гістарычнай рэканструкцыі «хірд Ваўкі» (Жодзіна) і Vitland (Мінск). Гасцей чакаюць этнатанцы, забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, паказальныя баі і кухня радзімічаў. Мясцовыя жыхары прадставяць традыцыйныя рамёствы ў музеі пад адкрытым небам. Плануецца правесці конкурс на самую лепшую стылізацыю культуры і побыту насельніцтва эпохі ранняга Сярэднявечча «Час старажытнасці». На выставах-продажах можна будзе набыць тэматычныя сувеніры.

Атмасферу свята падтрымаюць выступленні этнапраекта Патрыцыі Свіцінай, магістра мастацтваў, старшага выкладчыка кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлі Матыліцкай, этнагруп «Хмельны Вір», «Арацэя», Yudjin, «Радогость», «Разветье». Гледачы таксама ўбачаць вогненнае шоу ад калектыву AGNI show (Віцебск). Хэдлайнерам стане праект Znich & Rutvica.

«Усіх удзельнікаў мерапрыемства чакае яркае дзейства, заснаванае на падзеях і стылістыцы эпохі ранняга Сярэднявечча, – адзначылі ў райвыканкаме. – Свята стартавала яшчэ ў 2014 годзе на мясцовым узроўні. З кожным годам у Радомлю прыязджае ўсё больш турыстаў, калектываў, рэканструктараў, рамеснікаў і майстроў – тых, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры і мінулага сваёй краіны».

Паводле адной з гіпотэз, на тэрыторыі, дзе штогод праходзіць этнафестываль, калісьці размяшчалася гарадзішча радзімічаў, а затым на гэтым месцы быў узведзены замак, рэшткі ўмацаванняў якога захаваліся да нашых дзён. Зараз на пасадзе Замкавай гары створаны музей пад адкрытым небам, куды ўваходзяць збудаванні ў стылі эпохі ранняга Сярэднявечча. Тут можна ўбачыць капішча Перуна, комплекс стылізаваных паўзямлянак (у такіх жылі нашы далёкія продкі), прыстасаванне для здабычы жывога агню, печ для абпалу керамічнага посуду.

Этнасвята «У Госці да радзімічаў» адбудзецца 25 жніўня ў Чавускім раёне

У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 25 жніўня пройдзе V Этнасвята «У Госці да радзімічаў», заснаванае на падзеях і стылістыцы 9-12-х стагоддзяў. Пра гэта карэспандэнту сайта mogilev-region.gov.by паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Адкрыецца форум у 14.15 тэатралізаваным прадстаўленнем «Падарожжа ў сівую даўніну». У рамках перфоманса будуць прадстаўлены эпізоды «Племя радзімічаў», «Капальня» і інш.

У праграме свята таксама запланаваны паказальныя выступленні жодзінскага клуба гістарычнай рэканструкцыі «хірд Ваўкі», канцэрты гурта «Хмяльны Вір» (Мінск), этнакалектыву і школы ігры на дыджэрыду «Рэха Зямлі» (Гомель). Не абыдзецца без этнатанцаў: арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму з гульнявымі элементамі, у якой прымуць удзел сталічны дуэт беларускай і сярэднявечнай музыкі «Дзівабор» і магілёўскі «Куралес». Цікавым абяцае быць і майстар-клас па старажытных музычных інструментах ад Васіля Купрыяненкі.

Акрамя таго, у рамках этнасвята плануюць правесці традыцыйны конкурс па здабычы «жывога агню», а таксама конкурс культуры і побыту насельніцтва старажытнай Беларусі «Час старажытнасці». Удзельнікі апошняга будуць прадстаўляць «племянныя стаянкі», у якіх знойдуць адлюстраванне падзей і стылістыкі 9-11 стагоддзяў, побыт эпохі ранняга Сярэднявечча: утылітарныя прадметы побыту і прылады працы, рэканструяваныя або стылізаваныя касцюмы гэтага перыяду і іншае.

На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць майстры народных мастацкіх рамёстваў, інтэрактыўныя зоны, музей пад адкрытым небам, у якім прадставяць сваё традыцыйнае майстэрства мясцовыя жыхары.

Завершыцца форум вогненным спектаклем. Пятнаццаціхвілінная яркая праграма ў выкананні калектыву «AGNI show» з Віцебска пачнецца ў 21.40.

Існуе гіпотэза, што на тэрыторыі сучаснага аграгарадка Радомля некалі грунтавалася племя радзімічаў, пра што сведчаць рэшткі старажытнага гарадзішча, на месцы якога быў пабудаваны замак. На пляцоўцы каля Замкавай гары, дзе штогод праходзіць этнасвята, у 2014 годзе ўстаноўлена традыцыйнае жыллё радзімічаў, а побач драўляная канструкцыя для здабычы «жывога агню».

Фота – mogilevnews.by