Суддзя Магілёўскага райсуда Аляксандр Халадцоў пачаў разгляд правы грамадскага актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваецца ў абразе двух суддзяў (арт.391 КК). Пачатак працэса адзначыўся дзіўнай сітуацыяй з выдаленнем, а потым яшчэ і не ўдалай спробай выдалення падсуднага з залі суда.
Валадар Цурпанаў
«Лічылі за аўтарытэта». Адзін зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў Валадар Цурпанаў прабыў у няволі 43 дні
3 лістапада ўначы пасьля чарговых «сутак» выпусьцілі з ізалятара праваабаронцу і аднаго зь лідэраў пратэставага руху ў Магілёве Валадара Цурпанава. За кратамі ён гэтым разам правёў 21 дзень. Агулам жа ў няволі пасьля выбараў ён адбыў 43 дні, зь якіх 10 трымаў сухую галадоўку. Супраць актывіста да таго ж распачалі крымінальную справу за абразу судзьдзі, паведамляе Радыё Свабода.
«Лічылі за аўтарытэта»
З ізалятару Валадар выйшаў а палове на другую ночы. На волі яго сустрэлі жонка Ірына, сябры ды журналісты. Ім ён заявіў, што ў ізалятары «добра адпачыў» і настрой у яго бадзёры.
дар сядзеў у камэры адзін. Адзінота яго не прыгнятала, хоць, прызнаецца ён, «аўдыторыі часам бракавала».
«Кніжкі там ёсьць. Біблія ратавала, — апавядае пра нявольніцкія будні актывіст. — Без гадзіньніка было, праўда, складана. Іхнае радыё я выключыў адразу, таму адсочваць час было няпроста, асабліва ў другой палове дня».
«Маглі пакінуць яшчэ на колькі дзён. Да гэтага псыхалягічна быў гатовы»
На волі Валадара Цурпанава чакалі 27 кастрычніка, калі канчаліся ягоныя чарговыя 15 дзён арышту, але ў ізалятары яго пакінулі яшчэ на 6 дзён. Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня. Пасьля 10 дзён галадаваньня ў выніку пагаршэньня стану яго тады даставілі ў лякарню, дзе актывіст прабыў тыдзень.
Валадар дапускаў, што ў ізалятары яго маглі пакінуць яшчэ на колькі дзён, і да гэтага псыхалягічна быў гатовы. Ён ня ведае, што зьмянілася ў краіне, пакуль быў за кратамі, але думае, калі б нешта небясьпечнае адбылося для рэжыму, то зразумеў бы па паводзінах аховы, а яны былі звыклымі.
Пра змарнаваны ў няволі час актывіст шкадуе, аднак лічыць, што гэта «для нечага патрэбна». Ён адзначае, што ў камэры працаваў над праектам «разбудовы гарадзкой партыі». Напісаў 27 заяваў і скаргаў на ўнутраныя праблемы ізалятару, а таксама пытаньні па-за ім.
Пра крымінальную справу: «Іх абурыла, як я дазволіў сабе так паводзіцца на судзе»
Даслаў таксама ліст і ў Сьледчы камітэт з пратэстам на дзеяньні сьледчага, які, на ягоную думку, парушыў парадак завядзеньня крымінальнай справы. Супрацоўнік паведаміў актывісту, што ў ягоных дзеяньнях ёсьць склад злачынства, але пры гэтым прызначыў экспэртызу абразьлівага выказваньня.
Цурпанаў мяркуе, што крымінальная справа ня мае пэрспэктыў, бо ў ягоных словах няма абразы судзьдзі, а распачалі яе для «псыхалягічнага ціску на іншых, каб яны не дазвалялі сабе падобнага».
«Іх абурыла тое, што я дазволіў сабе так паводзіцца на судзе, — кажа ён. — Зь іхнага гледзішча такія паводзіны ў дачыненьні да важнай у іх сыстэме інстытуцыі нельга пакідаць беспакаранымі».
Першы раз пасьля выбараў Валадара Цурпанава затрымалі 1 верасьня на школьнай лінейцы, куды ён прыйшоў, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыі выбараў. За гэты ўчынак яму прысудзілі 20 дзён арышту. Затым яго яшчэ двойчы яшчэ судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і адпраўлялі ў ізалятар на 8 і 15 дзён.
Фота: Радыё Свабода
Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў Валадара Цурпанава пакінулі ў ізалятары яшчэ на 6 дзён
Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы … чытаць далей
У Магілёве адзін зь лідэраў пратэстаў трапіў пад крымінальны перасьлед за абразу судзьдзі
58-гадовы Валадар Цупанаў жорстка выказаўся пра судзьдзю Вікторыю Палякову. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня, … чытаць далей
У Магілёве шпіталізавалі актывіста, які ў ізалятары трымаў галадоўку. Відэа
У Магілёве пасьля 10 дзён сухой галадоўкі шпіталізаваны адзін зь лідэраў акцыяў пратэсту супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў. Яго асудзілі на 28 сутак адміністрацыйнага арышту. У мясцовы ізалятар адправілі 1 верасьня. На волю ён меўся выйсьці 29 верасьня.
Пра шпіталізацыю ў мясцовую бальніцу хуткай дапамогі актывіст паведаміў праз тэлефон жонцы. Сказаў, што ён у лякарні з ахоўнікамі ізалятара. Жанчына кажа, што ў мужа «трансфармаваўся» голас і яна яго ледзьве пазнала.
Ад самога Валадара Цурпанава Свабода даведалася, што, трапіўшы ў бальніцу, ён спыніў галадоўку. У яго паднялася тэмпэратура, і ён непакоіцца, каб гэта не была каранавірусная інфэкцыя. Пачуваецца ён кепска. Адзначае, што арганізм дужа абязводжаны.
Пазьней, як стала вядома Свабодзе, экспрэс-тэст антыцелаў да каранавірусу ў актывіста ня выявіў. Не дыягнаставалі ў яго і пнэўманію. Класьці Валадара зьбіраюцца ў асобную палату. Выглядае ён схуднелым і змораным. Міліцыя прывезла яго з мноствам пакетаў.
Галадаваць Валадар Цурпанаў пачаў 12 верасьня. Як дазналася са сваіх крыніц жонка, ён абвясьціў галадоўку, калі яго завялі да псыхіятра. Начальнік ізалятара Сяргей Каралёў у тэлефоннай гутарцы заявіў жанчыне, што галадаваньнем муж пратэстуе супраць абвінаваўчага прысуду.
Цурпанава затрымалі 1 верасьня на ўрачыстай лінейцы ў 43 магілёўскай школе. Ён прыйшоў туды, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ва ўчастковых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыю выбараў. Асудзілі Валадара Цурпанава на 20 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі, а потым у ізалятары дадалі яшчэ 8 сутак за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце на плошчы Леніна ў Магілёве.
У 1997 годзе Валадар Цурпанаў ужо галадаў у ізалятары 10 сутак. З галадоўкі выходзіў у лякарні.
Фота: Радыё Свабода
Крыніца: Радыё Свабода
У Магілёўскім ізалятары настойваюць, што актывіст абвясьціў сухую галадоўку не таму, што яго вадзілі да псыхіятра
Адзін зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў шосты дзень трымае сухую галадоўку. … чытаць далей
У Магілёве асуджаны за пратэсты актывіст Валадар Цурпанаў абвясьціў галадоўку ў зьняволеньні
У Магілёве адзін зь лідэраў пратэстаў супраць вынікаў выбараў прыхільнікаў Валадар Цурпанаў, які адбывае 28 … чытаць далей
Суд над арыштаваным актывістам Валадаром Цурпанавым скончыўся штрафам і новым арыштам
Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Вікторыя Палякова прысудзіла раней асуджанаму да 20 сутак адміністрацыйнага арышту яшчэ … чытаць далей