Дискуссию о политических реалиях ведут руководитель штаба Валерия Цепкало, политтехнолог Илья Добротвор. В его поддержку аргументы приводит могилёвский координатор штаба Цепкало Сергей Лапутин.
А противостоит им лидер областной организации Партии БНФ, представитель как раз “старой” оппозиции Виталий Макаренко.
Народ проснулся и победит. Либо активистов репрессируют, и всё останется по-прежнему. Об этом спорят гости студии 6tv.by.
— Незалежнасць — зыходны пункт любых нашых перамоў на міжнароднай арэне, — падкрэслівае дыпламат, былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, стваральнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, адказваючы на пытанне Еўрарадыё пра “здачу” краіны Расіі. У праграме “Кандыdating” палітык распавядае, што ніколі не называе чалавека на “ты”. Стаўшы прэзідэнтам ён збіраецца пакінуць сабе толькі адну з 18 рэзідэнцый Лукашэнкі, развіць у Беларусі сярэдні клас, а беларусаў зрабіць акцыянерамі нацыянальных актываў.
Зямля для беларуса
— Калі людзі хочуць дамагчыся сур’ёзных мэтаў, яны часта ахвяруюць значна большым, чым сваім домам [каб удзельнічаць у выбарах, сям’я Цапкалы прадала дом — Еўрарадыё]. Дом — усяго толькі маёмасць, на якую я асаблівай увагі ніколі не звяртаў. Гэтак жа, як і на адзенне: мяне часта крытыкуюць за занадта дэмакратычны стыль.
Я хачу, як гэта некалі было яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім, каб беларус меў права бясплатна атрымаць участак зямлі, каб збудаваць там дом ці весці фермерскую гаспадарку. Мы ўвялі свой дом у эксплуатацыю праз два гады пасля таго, як я сыйшоў з ПВТ. І гэта сапраўды фантастычнае пачуццё, калі ты можаш хадзіць па сваім участку, выйсці ў двор і пагуляць з дзецьмі ў футбол… Пра ідэальную дзяржаву
— Я хачу зрабіць нашу дзяржаўную сістэму кампактнай і эфектыўнай. Зрабіць так, каб чалавек як мага менш сутыкаўся з дзяржавай. Каб не людзі былі нешта вінныя краіне, а каб дзяржава была арыентаваная на тое, каб рабіць жыццё людзей і бізнеса зручным і камфортным. І каб сюды прыходзіў замежны бізнес. Такой павінная быць асноўная функцыя дзяржавы. І на самай справе яе перайначыць вельмі-вельмі проста.
Захацець прачнуцца ў зусім іншай краіне
— Сённяшняя карціна не падобная на тое, што было 5, а тым больш за 10 гадоў таму. У нас паднялася грамадзянская супольнасць, а дзякуючы сацыяльным сеткам кожны чалавек можа крэатывіць і быць крыніцай інфармацыі. Свет сапраўды змяніўся.
Я іду ў палітычны працэс, добра сабе ўяўляючы, у якой краіне жыву. Але я веру ў сталасць беларускай грамадзянскай супольнасці. Веру ў тое, што ў нейкі момант і нашы настаўнікі, і дактары, і прадстаўнікі іншых прафесій — усё раптам могуць захацець прачнуцца ў зусім іншай краіне. Чаму менавіта на гэтых выбарах павінна прачнуцца свядомасць? Ну некалі ж гэта павінна адбыцца. Там, дзе вядзецца пра дасягненні, узнікае балота
— Развіццё — гэта заўсёды рознасць патэнцыялаў, заўсёды нейкае напружанне. Іскра можа праскочыць толькі ў руху, калі няма аднолькавасці і раўнамернасці. А там, дзе ўсё роўненька і акуратненька, ёсць стабільнасць, але няма развіцця. Там, дзе стаялая вада, няма дэмакратычнага руху, спрэчак, абмеркаванняў, дыскусій, дэбатаў. Там, дзе вядзецца пра дасягненні, узнікае балота.
Вядома, у балоце — свая экасістэма. Яно мае права на існаванне. Але я ўсё ж такі спадзяюся, што Беларусь ператварыцца ў бурную раку з чыстай вадой, са свежым паветрам, а не будзе краінай з затхлым паветрам стабільнасці і стаячым балотам адсутнасці пераменаў.
“Не” люстрацыі
— Я зраблю так, што чыноўніка бачна не будзе. Чалавек не будзе з ім сутыкацца. Але я катэгарычна супраць люстрацыі. Гэта ні да чаго не прывядзе. Бо [пры іншым прэзідэнце] і чынавенства, і сілавы блок імгненна пераапрануцца. Цяпер яны выконваюць тыя задачы, якія перад імі ставяць. Руская ці беларуская мова?
— У школе ў мяне была пяцёрка па беларускай мове, а па рускай мове — чатыры… Але я лічу, што беларускія землі ўнеслі большы ўклад у развіццё рускай мовы, чым расійскія. Таму адмаўляцца ад рускай мовы мы проста не маем права. Гэта наша агульная спадчына. Але беларуская мова — гэта наша традыцыя, наша культура. І на падтрымку гэтага дзяржава павінна вылучаць вельмі сур’ёзныя грошы.
Але я яшчэ скажу: перадумовай развіцця нацыянальнай мовы з’яўляецца істотны рост дабрабыту народа. Менавіта на гэта будзе арыентаваная мая праграма. Я ўпэўнены, што па меры таго, як мы будзем рабіцца больш заможнымі, будзе расці цікавасць і да сваіх продкаў, і да сваёй мовы, і да сваёй культурнай спадчыны.
Аб інтэграцыі з Расіяй
— Дамова аб стварэнні саюзнай дзяржавы ніколі не працавала ў дачыненні да палітычнай часткі інтэграцыі. Працавала ў эканамічнай: фактычна Расія датавала Беларусь. І датавала яна ў тым ліку і тое, што ў нас не праводзіліся рэформы — тое, што мы зараз знаходзімся ў стане эканамічнай адсталасці. Але ў дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы ёсць добрыя рэчы, і іх трэба абавязкова пакінуць — гэта права для расіян і беларусаў свабодна працаўладкоўвацца ў краінах адно аднаго, права на атрыманьне адукацыі, права атрымліваць медычнскую дапамогу і многае іншае. Гэтыя правы робяць жыццё людзей больш зручнам і дазваляюць нам адчуваць сябе братамі. Чый Крым?
— Калі б я лічыў, што ад голасу Беларусі ў гэтым пытанні залежыць хаця б адна тысячная адсотка, я б сфармуляваў сваё стаўленне да таго, што адбылося 5 гадоў таму. Але ў сувязі з тым, што ніякага ўплыву Беларусь аказаць не можа, не думаю, што мы наогул павінны факусавацца на гэтай праблеме. Бела-чырвона-белы сцяг побач з чырвона-зялёным
— Першае, што я дазволю зрабіць, — свабодна карыстацца той сімволікай, якую кожны чалавек або кожны бізнес будзе лічыць адпаведнай свайму нацыянальнаму ўспрыманню. Праз нейкі час, пасля таго, як мы навучымся жыць з двума сімваламі, у двух сістэмах каардынат, мы запусцім грамадскае абмеркаванне. Калі грамадства скажа: “Давайце жыць з двума сімваламі, як жыве штат Джорджыя” — ці: “Правядзем рэферэндум” — так і зробім. Аб сярэднім класе
— Мой ідэал — як у Аўстрыі ці Швецыі, дзе прэзідэнт ці прэм’ер-міністр лётаюць, хаця і бізнес-класам, але сваёй нацыянальнай авіякампаніяй. Я зраблю Belavia адной з самых паспяховых кампаній у Еўропе. 50% акцый Belaviа будуць належаць кожнаму грамадзяніну Беларусі. А Беларускай калійнай кампаніяй на 100% будуць валодаць грамадзяне краіны. Кожны грамадзянін Беларусі будзе таксама атрымліваць даходы ад акцый Белтэлекама, Беларускай чыгункі і іншых нацыянальных актываў. Мая мара — кожнага грамадзяніна Беларусі зрабіць суб’ектным, самастойным і багатым. Ператварыць яго ў тое, што называецца сярэдні клас.
Вечером 26 мая в могилевском «Технопарке» прошла встреча претендента в кандидаты в президенты Республики Беларусь Валерия Цепкало со своими сторонниками.
На встречу собралось более тридцати человек, большинство из них являлось членами инициативной группы по сбору подписей за выдвижение кандидатом в президенты В.Цепкало. Среди участников встречи было замечено ряд известных могилевских активистов. Например, выяснилось, что координировать работу инициативной группы В.Цепкало в Могилеве будет многолетний координатор кампании «Говори правду» по городу Могилеву Сергей Лапутин. Также на встрече присутствовала и одна из самых заметных фигур в могилевской «Говори правду», жена С.Лапутина, Оксана Закревская.
Так что могилевчанам стало не совсем понятно, кто же тогда будет собирать подписи за выдвижение лидера ГП Андрея Дмитриева, тем более, если подтвердятся слухи о том, что областной координатор «Говори правду» Оксана Самуйлова сейчас активно работает в команде претендента в кандидаты в президенты Анны Канопацкой.
Впрочем, ответ на этот вопрос могилевчане могут получить уже сегодня, 27 мая. Сам претендент в кандидаты Андрей Дмитриев приедет в Могилев, чтобы поучаствовать в пикетах по сбору подписей в поддержку своего выдвижения кандидатом в президенты.
В могилевском «Технопарке» Валерий Цепкало в своем выступлении позволил целый ряд критических замечаний в адрес действующего президента и существующей системы власти. Цепкало говорил о том, что уже на протяжении ряда лет страна фактически находится в состоянии застоя, выбран неправильный вектор развития, реализуются не просчитанные и заранее обреченные на провал проекты. В качестве одного из отрицательных примеров был приведен факт строительства завода газетной бумаги в Шклове, это предприятие обречено работать на все время сужающемся рынке.
По мнению потенциального кандидата в президенты, энергоёмкие предприятия вообще лучше было бы вынести за пределы Беларуси.
“Один цех прессовки Минского тракторного завода потребляет столько же электроэнергии, сколько все компании Парка высоких технологий. Но они дают сейчас уже почти 1,4 миллиона долларов экспорта. Чистого экспорта, с воздуха. Если вы сидите работаете на компьютере, вы не загрязняете окружающую среду и не потребляете много электроэнергии. Разве что дата-центры“, — объяснил своё мнение Цепкало, который ранее возглавлял как раз ПВТ.
По его словам, энергоёмкие предприятия из Беларуси нужно выносить туда, где энергия более дешёвая. Например, тракторный завод, считает Цепкало, было бы лучше вынести в Россию, а в Беларуси заниматься только сборкой техники. Он считает, что лучше покупать детали и механизмы там, где они лучше и дешевле, а не заниматься импортозамещением.
Также В.Цепкало считает, что постройка Белорусской АЭС была ошибкой. Претендент в кандидаты высказал мнение, что двух президентских сроков вполне хватает для реализации всех начинаний, а когда это 26 лет, то это вообще просто нонсенс.
Ответив на многочисленные и разнообразные вопросы участников встречи, Валерий Цепкало заверил их, что он не снимется с избирательной гонки, надавить на него очень сложно.
Подробности смотрите в нашем видеорепортаже на 6tv.by:
Справка «Магілёўскага рэгіёна»:
Валерий Вильямович Цепкало (род. 22 февраля 1965 года, Гродно, БССР) — белорусский государственный деятель, дипломат и управленец, инициатор и создатель Белорусского Парка высоких технологий. Выпускник МГИМО. Кандидат юридических наук в области международного права. Имеет ранг чрезвычайного и полномочного посла.
С 24 февраля 1997 по 2 апреля 2002 года занимал должность посла Республики Беларусь в США и Мексике.
С 7 октября 2005 по 2 марта 2017 года был директором Парка высоких технологий.
С 2018 года принимает участие в развитии Инновационного центра Mirzo Ulugbek Innovation Center (MUIC).
В инициативной группе Валерия Цепкало почти 900 человек. Возглавляет её проектный менеджер Андрей Ланкин.