Галоўная » Вейно

Выбросы никто не отменял. Агрогородок Вейно на грани экологической катастрофы

Несколько дней назад жители агрогородка Вейно обнаружили на всех поверхностях, – будь это скамейка, подоконник или трава, – чёрный налёт.

Возник вопрос, который уже был в 2018 году: Кто виноват? Оказалось, что чёрный налёт- это сажа, которую, по всей вероятности, производит в могилёвской СЭЗ предприятие «Омск-Карбон». Это полностью химическое предприятие, производящее технический углерод для различных заводов.

Андрей Бодилев, эко-активист и блогер объяснил и рассказал об «Омск-Карбоне», о том, какой вред наносят выбросы во время пуско-наладочных работ. Между тем совсем скоро завод запускает ещё одну линию по производству мелкодисперсной сажи.

Жители а.г. Вейно также рассказали о своих впечатлениях, здоровье и самой свободной экономической зоне (СЭЗ), которая находится всего в километре от агрогородка.

Евгений Глушков. Фото и видео автора

 

«ВМГ Индустри» планирует провести реконструкцию. Обсуждение отчета об ОВОС состоится 21 ноября

«ВМГ Индустри» планирует провести реконструкцию производства гнутоклееных изделий со строительством котельной. Обсуждение отчета об ОВОС … чытаць далей

Праз выкід шкодных рэчываў у Магілёве спынілі працы на заводзе з расейскім капіталам

На прадпрыемстве з расейскім капіталам «Омск карбон Магілёў» спыненыя пусканаладачныя працы. Прычына — выкід у атмасфэру шкодных рэчываў.

Прадпрыемства «Омск карбон Магілёў» каля гомельскай шашы

Здарэньне адбылося неўзабаве пасьля выпуску першай прадукцыі — тэхнічнага вугляроду. 6 лістапада з рэалізацыяй інвэстыцыйнага праекту зь бюджэтам 135 мільёнаў эўра знаёміўся старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. Ён сказаў тады, што «Омск карбон Магілёў» — «добрае прадпрыемства».

Жыхары пасёлку: «Нас накрыла сажай»

Жыхары пасёлку Вейна, што побач з прадпрыемствам, кажуць: іх «накрыла сажай» з заводу ў ноч з 17 на 18 лістапада. Пабачыўшы на вокнах і гаўбцах чорны налёт, пасялкоўцы пачалі тэлефанаваць у абласны камітэт аховы прыроды і навакольнага асяродзьдзя. Паскардзіліся і ў абласную пракуратуру. Па іх словах, «нечага падобнага» яны чакалі з той самай пары, як стала вядома, што ў іх пад бокам узьвядуць яшчэ адно хімічнае прадпрыемства.

Від з пасёлку на прамысловую зону, дзе «Омск карбон». У сярэдзіне здымка — комін хімічнага прадпрыемства «Кронаспан». З правага боку, дзе прагал у лесапаласе, — «Омск Карбон»

«Адмыцца ад сажы было дужа складана, бо яна ад вады ператваралася ў мазуту і расплывалася. У мяне была гістэрыка. Захацелася зьехаць з пасёлку, але такой магчымасьці ў маёй сям’і няма. Жахліва думаць, што з намі будзе далей, калі запусьцяць усе чатыры лініі на гэтым заводзе», — кажа жыхарка пасёлку Марына.

Завод тэхнічнага вугляроду відаць з пасялковай вуліцы Піянэрскай, забудаванай новымі пяціпавярховымі дамамі. Ён за полем. Ахоўная лесапаласа між заводам і пасёлкам дужа рэдкая. Дзе-нідзе яе зусім няма.

Шкодных рэчываў у 40 разоў больш, чым дазволена

Як вынікае з адказу намесьніка старшыні камітэту прыродных рэсурсаў Канстанціна Цеплякова, у пасёлку выяўлена перавышэньне нарматыву па цьвёрдых часьцінках у 40 разоў. Пры нарматыве 17,01 мг/м³ фактычнае ўтрыманьне гэтых часьцінак было 690,17 мг/м³.

«Аб’ект прыпынены для правядзеньня поўнай рэвізіі тэхналягічнага абсталяваньня на цэласнасьць і спраўнасьць», — адзначаецца ў лісьце жыхарам Вейна.

Падваконьне ў адным з дамоў на вуліцы Піянэрскай у пасёлку Вейна (фота жыхароў)

У ім жа гаворыцца, што для ацэнкі сытуацыі на прадпрыемстве запрошаныя адмыслоўцы з Омску і Валгаграду. Абсталяваньне спыненае і падрыхтаванае да працяглага прастою, адзначае ў адказе Канстанцін Цеплякоў.

У абласным камітэце прыродных рэсурсаў Свабоду запэўнілі, што пасьля інцыдэнту кіраўніцтва прадпрыемства само вырашыла спыніць пусканаладачныя працы. Перавышэньне дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў, выяўленае ў атмасфэры, паскорыла прыняцьце такога рашэньня, адзначыў Канстанцін Цеплякоў. Адладжваць абсталяваньне, паводле яго, зьбіраюцца да сакавіка-красавіка 2019 году. Спынілі ж яго 20 лістапада.

Прадпрыемства штрафаваць ня будуць

Штрафаваць прадпрыемства за шкоду навакольнаму асяродзьдзю магілёўскія ўлады не зьбіраюцца. Канстанцін Цеплякоў кажа, што паўторны адбор шкодных рэчываў зрабіць не пасьпелі.

«Цяпер паводле нашага заканадаўства, каб устанавіць факт перавышэньня, трэба зрабіць два паўторныя адборы на працягу месяца на дзейным абсталяваньні. А паколькі ў іх абсталяваньне было спыненае, то наша лябараторыя не пасьпела зрабіць такія замеры», — тлумачыць ён.

У абласной пракуратуры Свабодзе сказалі, што скаргаў ад жыхароў пасёлку да іх не паступала. Пра сытуацыю ў Вейне пракуратура ведае з інтэрнэту.

Заяўлялі пра экалягічную бясьпеку прадпрыемства

Пагутарыць з кіраўніцтвам прадпрыемства «Омск карбон Магілёў» не ўдалося. Калі на завод прыяжджаў Мясьніковіч, старшыня рады дырэктараў расейскага акцыянэрнага таварыства «Омсктехуглерод» Валерый Каплунат запэўніваў, што вытворчасьць экалягічна бясьпечная.

«На выхадзе ў нас толькі вуглякіслы газ, часткова чадны і вадзяная пара», — казаў ён.

Гульнявая пляцоўка на Піянэрскай вуліцы. За полем — «Омск карбон». Ахоўнай лесапаласы няма

На першай лініі зьбіраюцца вырабляць 40 тысяч тон вугляроду. Яе запуск заплянаваны на сакавік 2019-га. Як заяўляецца, яшчэ праз год прадпрыемства наладзіць выраб 200 тысяч тон прадукцыі за год. 3/4 прадукцыі маюць намер экспартаваць.

Прадпрыемства «Омск карбон Магілёў» узьвялі на 4 участку Свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Прамысловая зона — менш як за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва і за кілямэтар ад Вейна. Яшчэ тут месьцяцца, ці неўзабаве зьявяцца, яшчэ тры дзясяткі хімічных вытворчасьцяў.

За савецкім часам тут пабудавалі прадпрыемства «Хімвалакно». Каб мінімізаваць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе, вакол яго ў радыюсе 2 кілямэтраў заклалі лесапаласу. Цяпер яна моцна прарэджаная.

Людзі пратэставалі супраць хімічных прадпрыемстваў

У 2016 годзе жыхары пасёлку і суседняй вёскі Навасёлкі на грамадзкіх слуханьнях выказваліся супраць таго, каб у іх пад бокам выраблялі тэхнічны вуглярод. Нагодай для абмеркаваньня тады сталіся намеры павялічыць аб’ёмы яго выпуску. На сходзе людзі вінавацілі раённыя ўлады ў пагардлівым стаўленьні да здароўя насельніцтва. Чыноўнікі супакойвалі.

«Нэгатыўнага ўзьдзеяньня на атмасфэрнае паветра і здароўе насельніцтва на дасьледаванай тэрыторыі не чакаецца», — казаў намесьнік старшыні райвыканкаму па эканоміцы Мікалай Шапялевіч.

Дырэктар жа прадпрыемства Міхаіл Караваеў прызнаваў: выраб прадукту нясе экалягічную нагрузку, але ў параўнаньні з іншымі заводамі, дадаў ён, не настолькі вялікую.

У Вейне чуваць рэзкі пах мэблевага ляку. Паводле пасялкоўцаў, гэта вынік працы яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства — «Кранаспан». Супраць яго таксама пратэставалі ў Вейне і Навасёлках. Пратэсты, аднак, не паўплывалі на пазыцыю ўлады.

Фота: Радыё Свабода

Крыніца: Радыё Свабода