Галоўная » Вероника Цепкало

«Яна ляжала на падлозе, прыкутая да батарэі». За што ў 90-я арыштавалі маці Веранікі Цапкалы, якая была чыноўніцай і банкірам

За што арыштавалі маці Веранікі Цапкалы, якую ролю ў крымінальным перасьледзе жанчыны адыгралі забойства галоўнага кантралёра Магілёўшчыны Яўгена Мікалуцкага і знаёмства з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ў публікацыі Свабоды.

 

«Тое, што я пабачыла, перавярнула ўсё маё жыцьцё»

30 ліпеня на мітынгу ў Менску Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы, апавяла, як яшчэ ў 1990-я ейная маці апынулася ў зьняволеньні і ў якіх умовах яе трымалі пад вартай у анкалягічным дыспансэры.

Паводле адной зь лідэрак аб’яднанага штабу альтэрнатыўных кандыдатаў​, яе маці паходзіла з простай сям’і (бацькі працавалі на магілёўскім мэталюргічным заводзе). Прайшла шлях ад супрацоўніка да кіраўніка банка. Рабіла намесьніцай старшыні магілёўскага гарвыканкаму.

Па словах Цапкалы, ейная маці працавала з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той быў яшчэ дэпутатам. Пасьля перамогі Лукашэнкі на першых прэзыдэнцкіх выбарах супраць жанчыны сфальшавалі крымінальную справу. Тады, па сьцьверджаньні Веранікі Цапкалы, у яе маці была трэцяя стадыя раку, яна лячылася ў анкалягічным дыспансэры. Там яе нібыта арыштавалі і трымалі пад вартай.

Вераніка Цапкала расказала, як яна зь сястрой працяглы час дамагаліся сустрэчы з маці і пасьля «многіх дзён угавораў, мальбы… гэтая ўлада зьлітасьцівілася».«Тое, што я пабачыла тады, перавярнула ўсё маё жыцьцё, — са сьлязьмі на вачах расказвала Вераніка Цапкала. — Я зайшла ў палату, дзе сядзелі дзьве наглядчыцы, а мая маці ляжала на голай падлозе, прыкутая да батарэі».

Вераніка Цапкала

Як вынікала са слоў выступоўцы, крымінальнай перасьлед супраць маці распачалі на загад кіраўніка дзяржавы.

 

«Была прафэсіяналам, рашучай спэцыялісткай, не баялася казаць праўду ў вочы»

На пачатку 1990-х маці Веранікі Цапкалы Яўгенія Шасьцерыкова сапраўды працавала намесьніцай старшыні Магілёўскага гарвыканкаму ў пытаньнях эканомікі. У той час горадам кіраваў Сяргей Габрусёў (1990-1993), якога многія магілёўцы лічылі «мэрам надзеі». Ён адкрыта выступаў за дэмакратычныя пераўтварэньні. Тыя, хто быў у камандзе Габрусёва, кажуць, што ён і запрасіў Шасьцерыкову на пасаду намесьніцы старшыні.

Былыя калегі характарызуюць яе добрым эканамістам і спагадлівым чалавекам.

«Яна была прафэсіяналам, рашучай спэцыялісткай, не баялася казаць праўду ў вочы. Умела адстойваць сваю пазыцыю, — успамінае тагачасны кіраўнік справамі гарвыканкаму Ўладзімер Гвозьдзеў. — Тады час быў няпросты і даводзілася шмат дыскутаваць. Нямала было ахвотных утыркнуць палкі ў колы».

Будынак, у якім мясьцілася аддзяленьне банку «Дукат» (вул. Камсамольская. Гістарычны цэнтар Магілёва). Ім кіравала Яўгенія Шасьцерыкова

Паводле суразмоўцаў Свабоды, Габрусёў «выбіў у Маскве ў Міністэрстве фінансаў» ліцэнзію на адкрыцьцё першага ў Магілёве камэрцыйнага недзяржаўнага банку — «Камэрцыя-банку». Куратарам яго стварэньня была Яўгенія Шасьцерыкова. Сярод заснавальнікаў новага банку былі мясцовыя аграрныя прадпрыемствы, а таксама саўгас «Гарадзец», якім у той час кіраваў Аляксандар Лукашэнка. Ён уваходзіў у раду дырэктараў.

«Таму Лукашэнку яна ведала добра і ставілася да яго адпаведна. Ён чалавек злапомны і падазроны. Крыўдаў не забывае і тых, хто яму пярэчыць, таксама», — адзначыў у размове са Свабодай адзін з былых супрацоўнікаў гарвыканкаму.

Пасьля працы ў гарвыканкаме Яўгенія Шасьцерыкова кіравала магілёўскім філіялам камэрцыйнага банку «Дукат» (у сярэдзіне 1990-х абвешчаны банкрутам), а затым стала начальнікам абласнога ўпраўленьня «Беларусбанку».

 

«Абвінавачаньне ў злоўжываньні ўладай, службовым падлогу і патроны да пісталета»

У кастрычніку 1997 году газэта «Магілёўская праўда» паведаміла пра арышт Шасьцерыковай. У публікацыі гаварылася, што супраць былой кіраўніцы банку «Дукат» і былой начальніцы ўпраўленьня «Беларусбанк» завялі крымінальную справу за злоўжываньне ўладаю (службовым становішчам) ды службовы падлог. Са спасылкай на зьвесткі з пракуратуры адзначалася, што ў кватэры затрыманай падчас вобшуку выявілі патроны да пісталета.

Публікацыя ў «Магілёўскай праўдзе» пра арышт Шасьцерыковай

Арышт Шасьцерыковай увязвалі з расьсьледаваньнем справы аб забойстве старшыні Магілёўскага абласнога ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнага кантролю Яўгена Мікалуцкага. Ён загінуў у сваім доме ў выніку тэракту 6 кастрычніка 1997 году. У гэтым жа доме жыла і сям’я Шасьцерыковых.

Расьсьледаваньне справы Мікалуцкага засакрэцілі, яго кантраляваў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Забойства службоўцы кіраўнік дзяржавы назваў «выклікам…, які ён прыняў».

«Я папярэджваю ўсіх тых паганых, якія ўчынілі гэтае злачынства: калі праз тыдзень уладам ня будуць выдадзеныя тыя, хто яго замовіў (а яны тут), мы прымем адэкватныя захады, і яны будуць больш жорсткія, чым гэтае злачынства», — падавала 9 кастрычніка 1997 году пагрозы Лукашэнкі газэта «Весьнік Магілёва».

Публікацыя з выступам Лукашэнкі з нагоды забойства Яўгена Мікалуцкага

У сваёй прамове Лукашэнка даў 10 дзён «так званым брудным прадпрымальнікам і банкірам», каб яны «разьлічыліся зь дзяржавай, каб выплаціць даўгі, ды ўрэгулявалі адносіны зь дзяржаўнымі арганізацыямі ўлады».

Як вынікае з публікацыяў у мясцовай прэсе, Яўгенію Шасьцерыкову арыштавалі акурат у межах сямі дзён, дадзеных Лукашэнкам на выдачу замоўнікаў забойства Мікалуцкага.

Паводле магілёўскіх прадпрымальнікаў, пад падазрэньне «ў замове забойства Мікалуцкага» трапіў увесь буйны мясцовы бізнэс. Многіх кіраўнікоў прадпрыемстваў дапыталі.

 

Замоўнікаў і выканаўцаў забойства Мікалуцкага дагэтуль ня выкрылі

У інтэрвію Tut.by Вераніка Цапкала казала, што супраць яе маці распачалі крымінальную справу яшчэ да забойства Мікалуцкага, у 1996 годзе, калі тая кіравала абласным аддзяленьнем «Беларусбанку». Тады ў яе была 3-я стадыя раку, а пасьля таго, што адбылося зь Мікалуцкім — 4-я. Паводле сястры Веранікі Натальлі, крымінальную справу спынілі нібыта праз амністыю. Памерла маці ў 2001 годзе.

Публікацыя «Весьніка Магілёва», прысьвечаная забойству Мікалуцкага

Публікацыяў у прэсе, чым скончыўся крымінальны перасьлед Яўгеніі Шасьцерыковай, адшукаць не ўдалося. Што да расьсьледаваньня справы аб забойстве Мікалуцкага, то адзін з падазраваных у тэракце, адстаўны супрацоўнік КДБ, павесіўся ў сьледчым ізалятары, а трох ягоных «саўдзельнікаў» асудзілі на 5, 4 і 11 гадоў — але за бандытызм.

Выканаўцамі ж забойства іх не прызналі. Такім чынам, дагэтуль невядома, хто выконваў і хто арганізоўваў забойства Мікалуцкага. Справа не закрытая.

У інтэрвію Свабодзе стрыечны брат Мікалуцкага Ігар Зубрыновіч казаў, што ў ягоным забойстве шмат незразумелага. Свой погляд на падзеі кастрычніка 1997 году ён не адважваецца агучваць. Зубрыновіч лічыць, што расьсьледаваньне братавай справы адновіцца, калі ва ўладзе ня будзе Лукашэнкі.

 

Пра дзеда-пісьменьніка…

Сёстры Вераніка Цапкала і Натальля Леанюк родам з Магілёва. Тут на мясцовых габрэйскіх могілках пахаваны іхны дзед-пісьменьнік Пётра Шасьцерыкоў, а на ўскрайку гораду, у мікрараёне індывідуальнай забудовы, ягоным імем у 2011 годзе назвалі вуліцу.

Магілы Пятра Шасьцерыкова і ягонай жонкі Веры Дзьмітрыеўны

Літаратуразнаўца, пісьменьнік, сябра Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць, які знаўся зь Пятром Шасьцерыковым, адзначае перадусім ягоныя арганізатарскія якасьці. У 1961 годзе Шасьцерыкоў ініцыяваў стварэньне ў Магілёве абласнога аддзяленьня саюзу пісьменьнікаў БССР і быў ягоным сакратаром да 1971 году. Затым яго прызначылі ўпаўнаважаным Упраўленьня аховы аўтарскіх правоў Магілёўскай вобласьці.

«Характар у яго быў выбуховы, — успамінае Яраслаў Клімуць. — Ён не саромеўся спрачацца з начальствам. Прынцыповы быў у адстойваньні сваёй пазыцыі. Пісаў ваенную прозу ды пра пасьляваенную адбудову гаспадаркі. Працаваў карэспандэнтам у газэтах „Магілёўская праўда“, „Звязда“. Пісаў пераважна па-расейску».

Партрэт Пятра Шасьцерыкова на ягоным надмагільлі

У Другую ўсясьветную вайну Пётра Шасьцерыкоў добраахвотнікам запісаўся ў зьнішчальны батальён, які набіраўся ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. Затым знаходзіўся ў войсках НКВД, якія ахоўвалі чыгунку. У 1944 году быў інструктарам дывізійнай газэты «За радзіму».

Памёр у 1994 годзе. Побач з магілай Пятра Шасьцерыкова магіла ягонай жонкі Веры Дзьмітрыеўны, заслужанай настаўніцы БССР.

Фота: Радыё Свабода

 

«Хотели привязать ее к взрыву». Про какое уголовное дело мамы, плача, рассказала на митинге уроженка Могилева Вероника Цепкало

Свое выступление на многотысячном пикете в парке Дружбы народов Вероника Цепкало начала «с самой трагической истории» — истории ее мамы. Женщина стала фигурантом уголовного дела, когда врачи диагностировали у нее 3-ю стадию рака. TUT.BY узнал, какие обвинения почти 25 лет назад были выдвинуты против мамы Вероники Цепкало.

— Если человек много работает, всегда найдется, за что его посадить. <…> Против моей матери сфабриковали дело, когда она была очень тяжело больна. У нее была третья стадия рака. Ее взяли под стражу прямо в больнице. <…> То, что я увидела тогда, перевернуло всю мою жизнь. В палате сидели две надсмотрщицы. А моя мать лежала на голом полу, прикованная к батарее — больной рукой. И тогда я увидела настоящее лицо этой власти, — рассказала Вероника Цепкало. Спустя многие годы, по ее словам, эта картина до сих пор перед глазами.

Мать Вероники Цепкало вышла из простой семьи и прошла большой путь, в том числе занимала пост заместителя председателя Могилевского горисполкома.

Как выяснил TUT.BY, речь идет о событиях 1996 года. Именно тогда мама Вероники, начальник Могилевского областного отделения Беларусбанка, стала фигурантом уголовного дела.

— Ее обвиняли в превышении должностных полномочий (сейчас это ст. 426 УК. — Прим. TUT.BY) и хотели связать с делом об убийстве главы Комитета госконтроля Могилевской области Евгения Миколуцкого, — рассказывает TUT.BY Вероника Цепкало, которая родилась и выросла в Могилеве.
Утром 6 октября 1997 года в жилом доме на Большой Машековской улице раздался взрыв. Депутат парламента и председатель Комитета госконтроля Могилевской области Евгений Миколуцкий погиб на месте, его жена серьезно пострадала. Миколуцкий — соратник президента и его земляк, поддерживал Александра Лукашенко во время первой избирательной кампании, агитировал за него (TUT.BY подробно рассказывал об этом деле).

— Преступники долго подбирались к президенту — не получилось. Решили начать с людей, которые были рядом с ним, которые всегда выполняли его волю. Я понимаю, что это вызов. Он брошен. Тут, на могилевской земле, хочу этой нечисти объявить, что принимаю ее вызов, — цитировала президента «Республика», эти слова были сказаны во время траурного митинга.

В 1999 году за закрытыми дверями судили троих: Анатолия Гаврилова, Романа Радиковского и Виктора Янчевского. Их признали виновными в бандитизме, материалы дела засекречены. Спустя 23 года исполнитель так и не был установлен, дело не закрыто.

— Когда произошел взрыв, мы жили в соседних подъездах [с Миколуцкими], и маме пытались еще эту статью привязать, якобы она причастна к этому. Но зачем рисковать своей семьей? Логики нет, — задается вопросом Вероника Цепкало. — Суда не было, мама умерла в 2001 году. Это огромная трагедия для нашей семьи. Мы все это видели, проходили через этот беспредел, и было тяжело говорить об этом со сцены.

Прошло почти 25 лет, многие детали, касающиеся уголовного дела, Вероника и ее сестра Наталья не помнят. Но хорошо запомнили, как вся семья пять лет сражалась за жизнь мамы.

— В 1996 году появилось уголовное дело, на тот момент у мамы была 3-я стадия рака, а после всего случившегося — уже 4-я, — рассказывает TUT.BY Наталья. — Когда маму задержали, нам пришлось ехать в Боровляны, брать выписку о состоянии здоровья, чтобы ее перевели в больницу. И то, что рассказывала Вероника на митинге, я слушала, вспоминала и рыдала. Все так и было. Маму в больнице приковали наручниками к батарее. У нас, ее детей, была истерика.

Наталья говорит, в 1997 году уголовное дело было закрыто, и, если она не ошибается, по амнистии.

— К Миколуцкому мама не имела никакого отношения. В день взрыва папа находился прямо за стенкой, мы были соседями, от того ЧП на нашем балконе вылетели стекла. Когда все случилось, у меня была паника: накануне отдала ребенка родителям и все пыталась связаться с ними, — вспоминает Наталья. — Уже перед смертью мама вспоминала и понимала слова, которые часто говорила бабушка: «От тюрьмы и от сумы не зарекайся». Раньше она считала, если работаешь честно и добросовестно, можно избежать тюрьмы, потом поняла другое… Наша мама — очень сильный человек, никогда не показывала, как ей было больно, умирая, говорила: «Отпустите меня, нет сил бороться».

Фото Анжелики Василевской, TUT.BY

Местные жители хорошо знают, где жили Миколуцкие. Но мало кто помнит детали. Во-первых, дом был не полностью заселен: его пару лет, как построили, многие делали еще ремонт. Во-вторых, большинство его жителей — работники завода «Электродвигатель», и никакого отношения к чиновникам они не имели. Да и между собой новоселы были мало знакомы. Алла Миколуцкая говорит, что и сама не знала соседей: они прожили в этой квартире всего полтора года.

Но кое-кто все же помнит семью родителей Вероники. Местная жительница говорит, что отец был замдиректора по капитальному строительству завода «Электродвигатель», мать работала в банке и вроде бы даже возглавляла его филиал. Жили они в одной из квартир над аркой между домами № 13 и 13А на улице Большая Машековская, в первом подъезде. Миколуцкие жили во втором подъезде. А вскоре после взрыва семья Вероники переехала в Минск.

Катерина Борисевич, Анжелика Василевская, TUT.BY