Галоўная » Владимир Цумарев

Обращение в городскую администрацию Могилёва от инициативных групп кандидатов

Утром 8 июля представители нескольких инициативных групп кандидатов в президенты сходили на приём к председателю горисполкома Могилёва Владимиру Цумареву.

Активисты занесли обращение, которое подписали 19 человек, с требованием расширить перечень мест, разрешённых для проведения пикетов в период предвыборной агитации. А таких места, по решению администрации города, выделено только два – это площадки перед Ледовым Дворцом по улице Гагарина, и перед спорткомплексом “Олимпиец” на 30 Лет Победы.


На приём хотели прийти и больше людей, но приняли только тех четверых, кто ранее лично пришёл на первоначальную запись. Также на встречу не допустили и корреспондента 6tv.by. На встрече с гражданами, помимо самого Владимира Цумарева, присутствовали и некоторые ответственные сотрудники городской администрации, например заместитель председателя по идеологической работе Алла Галушко и заместитель начальника Ленинского РОВД по общественной безопасности. Всего приём длился положенные для подобной процедуры 20 минут.

Подробности смотрите в нашем видеорепортаже:

Алесь Соболевский. Фото и видео автора

Кіраўнік Магілёва палятаў на верталёце і раскрытыкаваў магілёўцаў за брудны прыватны сектар

Уладзімір Цумараў абвінаваціў жыхароў горада ў адсутнасці парадку ў дамах і на прылеглых тэрыторыях. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў 5 верасня … чытаць далей

У Магілёве суботнікі – кожны тыдзень

У кастрычніку ў горадзе пройдзе форум Беларусі і Расеі, які наведаюць кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў. Магілёўцаў, якія цяпер рыхтуюць горад да гэтай сустрэчы, чакаюць чатыры суботнікі запар.

Гэткім чынам гарадскія ўлады спадзяюцца паспець падрыхтаваць горад да кастрычніцкага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Падзея магла б быць шараговай, калі б Аляксандр Лукашэнка ў красавіку не запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць гэтую сустрэчу. Выглядае на тое, што магілёўскае чынавенства толькі цяпер згадала пра высокую імпрэзу.

«Улады, маніпулюючы словамі, тлумачыць гэта тым, маўляў, «канечне, мы гэта робім да форуму Беларусі і Расеі, але ж гэта ўсё застанецца і для людзей». Але першапачаткова гэта ж робяць да прыезду нейкіх гасцей. Замест таго, каб гэтым займацца ўвесь час, гэта робіцца да нагоды», – кажа старшыня магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Пяты форум беларускіх і расейскіх рэгіёнаў пройдзе 11–12 кастрычніка. Маршрут, якім могуць праехаць высокія госці, збольшага вядомы. Таму і суботнія дармовыя працы вядуцца ля ўезду ў Магілёў з боку Менскай шашы і вуліцы Якубоўскага – там паклалі свежы асфальт, перакладаюць старую плітку на ходніках, фарбуюць платы і перакрываюць стрэхі. Апытаныя намі магілёўцы да дармовай працы ставяцца неадназначна – нехта падтрымлівае, нехта ставіцца рэзка негатыўна.

«Агулам суботнікі – неблагая ідэя, але яны не павінныя быць прымусовымі, хутчэй гэта мусіць быць ініцыятыва самых людзей, яны самыя мусяць быць зацікаўленыя», – падсумаваў адзін з жыхароў гораду.

Суботнікі ў нашай краіне – справа не новая. Штовясну кіраўнік краіны разам з чынавенствам настойліва заклікаюць грамадзянаў адзін дзень папрацаваць бясплатна. Аднак серыя з чатырох суботнікаў запар, якую абвесціў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў, – бясспрэчны рэкорд, нават для звыклай да гэтай традыцыі Беларусі.

«Я быў дэпутатам Магілёўскага абласнога савету з 1990 па 1997 год. І я проста ведаю, што дэпутаты адправілі б мэра гораду за такое ў адстаўку неадкладна, як толькі б даведаліся пра такія фокусы», – кажа старшыня магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Пакуль што прымушаюць самых камунальнікаў і працаўнікоў дарожных службаў. Шмат хто з магілёўцаў нават і не чуў пра серыю суботнікаў і не ведае, чаму менавіта ў суботу на вуліцы рушылі сотні працаўнікоў камунальных службаў і будаўнікоў. Асаблівую ўвагу надаюць парку ў Падніколлі і вуліцы Якубоўскага. Яшчэ два гады таму Лукашэнка загадаў навесці ў гэтых месцах, цытата, «лоск і гармонію».

Усевалад Шлыкаў; фота – Кірыл Кухмар/TASS

Крыніца: Белсат

 

Магілёў не паспяваюць падрыхтаваць да прыезду Лукашэнкі і Пуціна? Улады абвясцілі месяц суботнікаў

Гарвыканкам абвясціў месячнік па навядзенню парадку: з 20 жніўня па 19 верасня пройдзе чатыры суботнікі … чытаць далей

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў патрабуе аздабленьня трыюмфальнай аркі ў Магілёве на беларускай мове

Адзін з найбольш амбітных праектаў па падрыхтоўцы Магілёва да 750-годзьдзя горада — узьвядзеньне «трыюмфальнай» аркі … чытаць далей

«А я думаю: чаму асфальт пачалі класці?» Магілёў рыхтуецца да візіту Пуціна

Падчас спаткання ў Сочы Аляксандр Лукашэнка запрасіў расейскага прэзідэнта на Пяты форум рэгіёнаў, што адбудзецца ў Магілёве 26-28 верасня. «Для вас гэта новы горад. Беларусы і расейцы годна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Belsat.eu спраўдзіў, як абласны цэнтр змяняецца да візіту важнага госця.

Яшчэ на пачатку года старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараўпаведаміў, што добраўпарадкаванню гораду сёлета адвядуць галоўную ролю. Большасць гараджанаў цешыцца, што горад рамантуюць. Але не ўсе ведаюць, з чым звязаныя інтэнсіўныя працы.

«А я думаю: чаму асфальт пачалі класці?», – кажа магілёвец у размове з belsat.eu.

Дык што і за колькі рамантуюць у Магілёве?

Трыумфальная арка

Трыумфальную арку будуюць на ўездзе ў Магілёў з менскага кірунку. Грошы на яе ў добраахвотным парадку збіраліся ў працоўных калектывах. Ідэя такой будоўлі ўзнікла пасля словаў Лукашэнкі, што Магілёву «не стае бляску». Будаўнічыя працы выконваюць працаўнікі «Дарсэрвісу» ДСТ-3. Кошт будаўніцтва аркі складае каля $ 750 тысяч.

Вуліца Якубоўскага

Акрамя аркі з менскага кірунку, рамантуюць і дарогу. Праводзіцца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй вуліцы Якубоўскага на ўчастку ад вул. Сурганава да вул. Бялыніцкага-Бірулі, а таксама рамонт мосту побач з галоўным корпусам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А. Куляшова.

Самы вядомы даўгабуд Магілёва

Адзін з найважнейшых абʼектаў, які робяць да прыезду Уладзіміра Пуціна, – новы корпус Беларуска-расейскага ўніверсітэту. Тэрмін выканання – 1 верасня 2018 года. «Навучальна-лабараторны корпус са спартовым комплексам на вуліцы Ленінскай у Магілёве», як пазначана ў пашпарце абʼекту, яшчэ не прыняў ніводнага студэнта, а мае ўжо 30 гадоў. Гэта самы вядомы даўгабуд Магілёва, працы пачаліся ў 1989 годзе. Як вядома, у сценах Беларуска-расейскага ўніверсітэту плануюцца сустрэчы ў межах Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

Каб дабудаваць корпус да прыезду Пуціна і пры гэтым укласціся ў бюджэт, на пачатку года ўлады змянілі праект. Замест двух карпусоў (навучальнага і спартовага) пастанавілі будаваць адзін корпус са спартоваю пляцоўкаю. Пры гэтым фундамент спартовага комплексу заклалі раней, таму давялося яго разбіраць. Паводле афіцыйных звестак, на завяршэнне будаўніцтва патрабуецца Br 9,6 мільёнаў.

Плошча Славы

Гонарам для ўсяго Магілёва і тым самым «бляскам», якога не ўбачыў тут Лукашэнка, мае стацца адноўленая плошча Славы ў цэнтры Магілёва.

Плошчу зачынілі на рэканструкцыю ўзімку: тут мяняюць абліцовачную кафлю на мемарыяльным комплексе і ходнік. У горадзе абвесцілі акцыю: кожны можа запісаць сябе ў гісторыю на бліжэйшыя 5 гадоў. Менавіта столькі складае гарантыя на імянную кафлю, якую збіраюцца класці на плошчы Славы. За 65 рублёў можна заключыць дамову з Упраўленнем камунальных прадпрыемстваў, і вашае імя выгравіруюць на кафлі.

Лесвіца з фантанам

Побач з плошчаю Славы – яшчэ адзін грандыёзны праект магілёўскіх чыноўнікаў: лесвічны спуск і фантан з плошчы Арджанікідзэ ў парк Падміколле.

Будаваць гэтую лесвіцу прыходзіў нават старшыня гарвыканкаму Уладзімір Цумараў падчас суботніку 21 красавіка. Тады ён і паведаміў, што чырвоную стужку на гэтым абʼекце разрэжуць акурат на Пятым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў верасні.

Вядома, што толькі ў 2018 годзе горад выдаткаваў каля Br 2 мільёнаў на частковае добраўпарадкаванне парку разам з будоўляю лесвіцы ды фантана. У будучыні план забудовы прадугледжвае добраўпарадкаванне ўсёй тэрыторыі Падміколля, а таксама стварэнне тут футбольнага поля і коўзанкі.

Стары горад

Не засталася без дагляду і гістарычная частка Магілёва. На пешаходнай вуліцы Ленінскай ужо месяц як аднаўляюць фасад будынкаў.

Згодна з планамі, на Ленінскай падчас форуму будуць адбывацца кірмашы. Тут жа месціцца і адноўлены музей імя Бялыніцкага-Бірулі, які ўрачыста адкрыюць таксама ў верасні.

Тэрмін здачы большасці аб’ектаў у Магілёве – жнівень 2018 года.

Форум рэгіёнаў традыцыйна арганізуе беларускі Савет Рэспублікі і расейскі Савет Федэрацыі. Яго асноўная мэта – пашырыць кантакты паміж рэгіёнамі Расеі і Беларусі. Імпрэзы ў межах Пятага форуму адбудуцца не толькі ў Магілёве, але і ў раённых цэнтрах – у Шклове ды Горках.

АС, belsat.eu

 

«Горводоканал» планирует выпускать бутилированную воду. Ищут подрядчика для реконструкции

Администрация «Горводоканала» выбирает подрядную организацию на выполнение корректировки проектно-сметной документации по объекту «Реконструкция части бытовых помещений насосной … чытаць далей