У сераду 2 чэрвеня ў магілёўскай тайм-кавярні “Неба” адбылася танцавальна-спеўная вечарына фармату #skyjam.
Вольга Семчанка
«Да газавых камэраў адзін крок». Гісторыя магіляўчанкі, якую звольнілі з тэатру за «палітыку»
З Магілёўскага драмтэатру звольнілі загадчыцу літаратурна-драматургічнай часткі Вольгу Семчанку. 33-гадовую жанчыну не аднойчы каралі за ўдзел у пратэставых акцыях. Разам з калегамі яна дамагалася аднаўленьня звольненага падчас пратэстаў дырэктара тэатру Андрэя Новікава. Зь ім скасавалі кантракт.
Вольга Семчанка: „Я цяпер шарахаюся ад мужчынскіх постацяў…“
Вольга Семчанка, 33 гады, супрацоўніца Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру, гарадзкая актывістка:
Ці можна ў судах дабіцца справядлівасці?
Без зменаў пакінуў суд вышэйшай інстанцыі (Магілёўскі абласны) прысуды магілёўскім актывістам па «народным» артыкуле 23.34 КаАП.
У чацвер 3 снежня прайшлі некалькі паседжанняў Магілёўскага абласнога суда па разгляду скаргаў на неабгрунтаваныя, па меркаванні актывістаў, рашэнні раённых судоў Магілёва. Карэспандэнт 6tv.by наведаў два працэсы, якія правёў суддзя Сяргей Мазураў.
На адным была разгледжана скарга супрацоўніцы Драмтэатру Волі Семчанкі, якую раней суд Кастрычніцкага раёну пакараў штрафам у 10 базавых за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
Воля, як і на першым працэсе, не адмаўлялася ад факту ўдзелу, але настойвала на тым, што гэтым яна рэалізоўвала свае канстытуцыйныя правы і не парушала грамадскага парадку. Акрамя гэтага ў сваёй скарзе, якая займае 24 старонкі, яна вельмі падрабязна распісала, што менавіта сам «Закон аб масавых мерапрыемствах» парушае правы грамадзянаў, а праваахоўныя органы і суддзі павінны не караць людзей за выказванне сваіх поглядаў, а наадварот – ахоўваць і бараніць іх правы, якія запісаныя ў Канстытуцыі. Усе падобныя довады не паўплывалі на суддзю і ранейшы прысуд ён пакінуў без зменаў.
Наступнай па спісе суддзя Мазураў разгледзеў скаргу актывіста АГП Аляксандра Царука. 25 лістапада суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў Аляксандру 10 сутак адміністратыўнага арышту за парушэнне «парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», пры чым ужо па частцы трэцяй артыкулу 23.34 – за паўторнае парушэнне.
Доказам удзелу ў масавай акцыі сталіся аператыўныя відэа здымкі супрацоўнікаў міліцыі, на якіх Царук быў бачны літаральна некалькі секундаў, пры гэтым ён быў на вялікай адлегласці ад «масавай акцыі» і папросту ішоў адзін па пешаходнай Ленінскай вуліцы. Довады Аляксандра Царука, што ён у гэты дзень быў у горадзе па іншых справах, а на Ленінскую пайшоў наведаць некалькі крамаў і, калі пабачыў натоўп людзей, нават адмыслова пайшоў у бок ад яго, не былі прынятыя судом. На разглядзе скаргі прысутнічаў адвакат Царука, яна спрабавала пераканаць суддзю, што ў прадстаўленых відэа няма ніякіх доказаў парушэння закону, што пакаранне трэба скасаваць, бо няма складу правапарушэння. Але суддзя Мазураў пасля пяці хвіліннага перапынку, які абвесціў для прыняцця рашэння, і гэтую скаргу не задаволіў.
Воля Семчанка і Аляксандр Царук будуць абскарджваць і гэтыя рашэнні, пакуль, згодна працэдуры – у старшыні Абласнога суда.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара
Працаўніц сферы культуры Магілёва пакаралі за ўдзел у мірных шэсцях
Журналістка і наглядальніца Музея гісторыі Магілёва Алена Барысава, а таксама кіраўніца літаратурна-драматургічнай часткі Магілёўскага драматычнага … чытаць далей
У Магілёве прысудзілі «суткі» загадчыцы аддзелу драмтэатру Вользе Семчанцы
У Магілёве асудзілі на сем дзён арышту загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзелу мясцовага драмтэатру Вольгу Семчанку.
Трое зь іх 33-гадовая жанчына ўжо адбыла ў ізалятары да суду. На разгляд справы яе не прывезьлі. Адміністрацыйны працэс у Ленінскім судзе праходзіў праз скайп.
Тыя, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаную, адрэагавалі на вырак судзьдзі Тацяны Касьцюк воклічам «Ганьба».
Вольгу Семчанку прызналі вінаватай ва ўдзеле 23 жніўня ў «несанкцыянаваным шэсьці». Паводле міліцэйскага пратаколу, яна рухалася ў калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, несьлі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі нязгоду з вынікамі выбараў.
Сваёй віны яна не прызнала. Даваць суду тлумачэньні адмовілася, каб ня сьведчыць супраць сябе.
Судзьдзя не задаволіла ейнага хадайніцтва аб прадстаўленьні перакладчыка. Адмову патлумачыла тым, што ў Беларусі «дзьвюхмоўе». Без задавальненьня засталася просьба Семчанкі разгледзець справу ў будынку суду, бо відэатрансьляцыя праз скайп пастаянна перарываецца.
Тацяна Касьцюк адмовілася тлумачыць абвінавачанай, што такое «апазыцыйная сымболіка». Адвод судзьдзі таксама ня быў задаволены.
Доказамі віны Вольгі Семчанкі было відэа апэратыўнікаў з «Маршу свабоднай Беларусі». На ім падсудная сябе не пазнала з прычыны «кепскай якасьці здымкаў». На відэа бачная калёна прыхільнікаў пераменаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, але папярэджаньня міліцыі, што шэсьце несанкцыянаванае, не чуваць.
Вольгу Семчанку схапілі 2 кастрычніка ў цэнтры гораду, непадалёк ад тэатру. Пазьней зь Ленінскага аддзелу міліцыі патэлефанавалі яе знаёмаму з просьбай забраць яе ровар. У судзе яна даводзіла: у яе з ужываньнем сілы ў міліцыі «выкралі» мабільны тэлефон, а пазьней заявілі, што ён арыштаваны, пакуль яна ня сплаціць штрафы за правапарушэньні. Зь міліцыі жанчыну адправілі ў ізалятар.
Аб вызваленьні Семчанкі без пакараньня ў пракуратуру і суд зьвярталіся акторы тэатру, якія даводзілі, што яе адсутнасьць на працы перашкаджае сувязям з замежнымі партнэрамі, а таксама рэклямаваньню пастановак. Прасілі вызваліць яе і ўдзельнікі клюбу беларускіх народных танцаў, якім яна кіруе.
Падтрымаць абвінавачаную прыйшло багата яе калегаў ды сяброў. На працэс, які праходзіў у кабінэце судзьдзі, трапілі толькі 12 чалавек. Астатнія чакалі выраку ў калідоры.
Фота: Радыё Свабода, “Белсат”
Крыніца: Радыё Свабода