Галоўная » выборы-2019 » Page 6

В Бобруйске прошел агитационный пикет кандидатов от ОГП

В Бобруйске 29 октября прошел агитационный пикет кандидатов от ОГП Александра Комара (Бобруйский-Ленинский округ № 78) и Дениса Худовца (Бобруйский-Первомайский № 79).

Кроме бобруйских активистов Объединенной гражданской партии в пикете приняли участие и гости из Минска – Анатолий Лебедько, Николай Козлов, Анна Красулина и Оксана Крищанович.

Пикетчики активно общались с горожанами, использовали для этого и мегафон. Они собирали подписи под петицией «За честные выборы» и приглашали прохожих в команду наблюдателей за выборами.

После пикета бобруйские активисты ОГП почтили память расстрелянных поэтов, возложили цветы и поставили свечи к памятному камню бобруйчанам-жертвам политических репрессий, информирует ucpb.org.

Фото: ucpb.org

Праваабаронца: Сёлетняя выбарчая кампанія адбываецца ў больш горшым фармаце, чым раней

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сітуацыю з вынясеннем папярэджанняў кандыдатам за несвоечасовы сыход у адпачынак … чытаць далей

Рымашэўскі падарыў насоўку Марзалюку, каб выціраць слёзы падчас выступаў Лукашэнкі

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі 29 кастрычніка ў Магілёве ў якасці даверанай асобы каардынатар БХД Алега Аксёнава ўзяў удзел у запісе тэледэбатаў з дзейным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком, паведамляе bchd.info.

Фота: БХД

Паводле сустаршыні БХД, Марзалюк расказваў, як працаваў гэты тэрмін дэпутацтва, але так і не адказаў, чаму галасаваў за антынародныя дэкрэты.

Падчас дэбатаў Віталь Рымашэўскі таксама падарыў яму насоўку, каб было чым выціраць слёзы падчас выступаў Аляксандра Лукашэнкі.

“Думаю, што гэтыя дэбаты могуць зняць з эфіру, бо спадар Марзалюк быў вельмі засмучаны. Пасля эфіру тлумачыў, што гэта былі не слёзы захаплення ад прамовы Аляксандра Лукашэнкі, а слёзы захаплення ад таго, што трэба бараніць незалежнасць, пра якія казаў кіраўнік Беларусі. Я ніводным словам не парушаў закон пра правядзенне выбараў, усё было ў межах заканадаўства, але думаю, што Марзалюк зробіць усё, каб гэтыя дэбаты не пайшлі ў эфір”, – заявіў сустаршыня БХД.

Надзея Салаўёва: пра жаночае лідэрства, мову, адукацыю і незалежнасьць

Незалежная газэта “Народная воля” публікуе інтэрвію з Надзеяй Салаўёвай, кандыдаткай ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85.

50 сябраў Партыі БНФ будуць удзельнічаць у сёлетняй выбарчай парламенцкай кампаніі. Сярод прэтэндэнтаў у кандыдаты Надзея Салаўёва – перакладчык з Магілёва, маці вядомай на ўсю краіну Ялінкі Салаўёвай, якая на працягу некалькіх гадоў адзіная навучалася па-беларуску ў 380-тысячным Магілёве.

– Як узнікла ідэя ісці ў парламент? Усё ж такі, пагадзіцеся, вы чалавек непублічны? – запыталася журналістка газэты “Народная Воля” ў Надзеі.

– А вам як адказваць – па шчырасці ці правільна? – пажартавала яна. – Удзельнічаць у выбарах прапанавала кіраўніцтва партыі. Я, канешне, не адразу пагадзілася, бо жыву ў рэальным свеце і разумею, як у нас адбываюцца выбары. Але пачала думаць, разважаць: а чаму не? Я – патрыёт Беларусі, я падзяляю каштоўнасці Партыі БНФ. Мой муж таксама яе сябра.

Час ад часу мяне бянтэжыць тое, што адбываецца ў нашай адукацыі. Апошнім часам вельмі кранула тэма незалежнасці, уваскрослая ідэя Саюзнай дзяржавы, так званы новы этап інтэграцыі Беларусі і Расіі. Чаму народ не ведае, пра што там дамаўляюцца працоўныя групы Расіі і Беларусі?! Хочацца пра гэта казаць, каб улада разумела, што людзей гэта хвалюе і што недапушчальна аб такіх сур’ёзных рэчах дамаўляцца кулуарна. Прынамсі, я выкажу сваю пазіцыю. Хто захоча – далучыцца. Буду вельмі рада, калі хтосьці пажадае прыйсці ў маю каманду.

– Вы актыўны сябра партыі? Вас у горадзе ведаюць?

– Мяне больш ведаюць па жаночым лідарстве, у мяне ёсць ініцыятыва «Жанчына ў бізнесе. Як распачаць сваю справу». Чытаю лекцыі, ладжу трэнінгі, семінары, у сацыяльных сетках вяду працу.

– Для многіх вы перш за ўсё маці беларускамоўнай вучаніцы Ялінкі Салаўёвай. Балатуецеся ў горадзе, дзе сёння па-беларуску вучыцца ўсяго 19 дзяцей.

– Вы лічыце, што мала?

– Калі параўноўваць з гадамі вучобы Ялінкі, то і нямала – у 19 разоў болей. Але ж гэта ўсё роўна кропля… У мяне пытанне: на падтрымку каго ў рускамоўным Магілёве разлічваеце?

– Сёння, на жаль, мы жывём у такіх рэаліях, што мовай сапраўды карыстаецца мала беларусаў, але я думаю, што прагрэсіўных, інтэлігентных людзей, для якіх і мова, і гісторыя, і незалежнасць Беларусі – вялікія каштоўнасці, шмат, і ў Магілёве таксама. Магчыма, наш рэгіён адрозніваецца ад заходніх, нават на заробкі нашы людзі едуць не на Захад, а ў Расію, але жыць годна хочуць усе… Мне, канешне, вельмі хацелася б, каб падлік галасоў быў чэсны, празрысты, каб кожны кандыдат у дэпутаты ведаў сапраўдную колькасць сваіх прыхільнікаў. А людзей, якія маю пазіцыю падзяляюць, нямала.

Буду балатавацца ад партыі.  У мяне прыватная фірма – курсы англійскай мовы па аўтарскай методыцы, я сама сябе кармлю. Раней было па два курсы слухачоў, а сёлета – тры. Попыт на англійскую мову павялічыўся, людзі не ўтойваюць, што збіраюцца з’язджаць з краіны… Кожныя выхадныя ездзім у Мінск, да Ялінкі. Яна пакуль не можа адаптавацца ў новым асяродку – у ліцэй яна прыйшла ў калектыў, які ўжо склаўся, патрабуецца час, каб прызвычаіцца. І мы, бацькі, мусім ёй дапамагаць маральна, псіхалагічна.

– Надзея, а калі ўявіць, што вы дэпутат Палаты прадстаўнікоў…

– Магу ўявіць, хаця за плячыма няма досведу работы, скажам, у мясцовым Савеце. Думаю, што магла б займацца пытаннямі адукацыі, бо за тыя гады, што Ялінка вучылася ў школе, я дасканала паглыбілася ва ўсе праблемы і хібы сярэдняй школы.

– Вы і сама настаўнік паводле адукацыі?

– Так, настаўнік замежнай мовы, скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.

На здымку: Надзея Салаўёва з дачкой і мужам. Фота Радыё Свабода.

Марыя ЭЙСМАНТ, газэта “Народная Воля“.

Ці хочуць магілёўцы дыхаць вольна?

25 кастрычніка кандыдат у дыпутаты Таццяна Сівачэнка разам са сваёй ініцыятыўнай групай зладзілі перадвыбарны пікет. Кандыдат балатуецца ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі па 85-й цэнтральнай акрузе Магілёва.

Пікет прайшоў на Ленінскай вуліцы, пачаўся а 16-й гадзіне і доўжыўся да 18-ці.

Акцыя была тэматычнай – пікетоўцы падрыхтавалі плакаты ў абарону экалогія горада, бо менавіта экалагічная тэма складае і частку перадвыбарнай праграмы Таццяны Сівачэнкі.

Нажаль, і такая тэма, і ўвогуле ўся тэма выбараў, не надта турбуе магілёўцаў – за дзве гадзіны пацікавіцца падзеяй, нешта запытаць ці выказаць свае думкі да актывістаў падыйшлі літаральна некалькі чалавек. Але за тое ў сябраў Таццяны і ў яе самой быў час паразмаўляць з назіральнікамі ад АБСЕ, нешта расказаць пра сябе, пра нашу выбарчую сістэму, і ўвогуле, пра грамадска-палітычнае становішча ў краіне.

Не абыйшлося і без невялічкага інцыдэнту. Уладзімір Шанцаў, старшыня магілёўскай арганізацыі АГП і давераная асоба кандыдата, часова прымацаваў адзін з плакатаў на агароджу ўваходу ў кавярню. Амаль адразу з’явіўся чалавек, які прадставіўся гаспадаром ці арэндатарам гэтай установы і папросту сарваў агітацыйны плакат. На такое дзеянне быў выкліканы нарад міліцыі, які прыбыў прыкладна хвілін праз 30.

Міліцыянты агледзілі месца здарэння, прагледзілі відэазапіс інцыдэнту, а пасля, ужо ў офісе АГП, быў складзены пратакол. Удзельнікі пікета вырашылі не выказваць ніякіх прэтэнзіяў да таго чалавека, толькі папрасілі міліцыю правесці “тлумачальную размову” з ім. На думку палітыкаў, выбары – важная і адказная падзея ў жыцці дзяржавы, а кожны грамадзянін мусіць калі і не падтрымліваць саміх кандыдатаў, але спрыяць і не перашкаджаць самой выбарчай кампаніі, бо пікет быў цалкам законны і ўзгоднены з уладамі.

Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара

 

Яшчэ фота:

 

Кандидаты подали декларации: какая зарплата у председателя исполкома?

“Белорусский партизан” поинтересовался доходами кандидатов в депутаты. Заместитель председателя Республиканской партии труда и справедливости, экс-глава … чытаць далей