Галоўная » выборы » Page 21

Александр Класковский: Лукашенко сам умножает риски для суверенитета страны

Политический обозреватель Александр Класковский прокомментировал в своем телеграм-канале свежие заявления Александра Лукашенко. «Сегодня Беларусь на разрыв», — … чытаць далей

Могилевская областная избирательная комиссия рассказала о достоверных подписях за претендентов в кандидаты

Областная комиссия приняла решения об установлении количества подписей граждан Могилевской области в поддержку кандидатов в … чытаць далей

«Дык чаму манастыр чужы?» Пагаварылі з бабруйчанінам, які сабраў 800 подпісаў за Бабарыку і зьвярнуўся да Ярмошынай

Відэазварот 29-гадовага Андрэя Карэліна да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай сабраў больш за 100 тысяч праглядаў «Укантакце». У інтэрвію Свабодзе бабруйчанін дзеліцца ўражаньнямі ад удзелу ў выбарчай кампаніі ды разважае пра пасьлявыбарчыя пэрспэктывы.

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі абурыўся стаўленьнем чыноўніцы да ахвочых стаць чальцамі выбарчых камісіяў, якіх яна назвала «супрацьлеглым бокам» ды заявіла, што «в чужой монастырь со своим уставом не ходят». Сам ён таксама спрабаваў трапіць ва ўчастковую камісію, але марна. Пасьля таго і зьвярнуўся да Ярмошынай.

Пра Андрэя Карэліна. Сьцісла

  • Нарадзіўся ў Бабруйску. Скончыў школу з музычна-харавым ухілам;
  • У 2013 годзе адвучыўся на журфаку БДУ і паступіў у магістратуру дэпартамэнту мэдыя Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. Скончыў яе з чырвоным дыплёмам.
  • Працаваў намесьнікам рэдактара сайта «Вечерний Бобруйск», SMM-рэдактарам «Беларусбанку» і сеткі крамаў «5 элемент», кантэнт-мэнэджарам у «Яндэксе». Цяпер як фрылансэр супрацоўнічае з рознымі кампаніямі, якія займаюцца стварэньнем і прасоўваньнем кантэнту.
  • Беспартыйны. У падтрымку Віктара Бабарыкі сабраў блізу 800 подпісаў.
  • Хацеў стаць чальцом камісіі ўчастку для галасаваньня № 73 Першамайскага раёну Бабруйску.

«Гэтая выбарчая кампанія ўнікальная»

Андрэй Карэлін упершыню ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі. Кажа, што яна адрозьніваецца ад папярэдніх удзелам «годных і папулярных альтэрнатыўных прэтэндэнтаў», а таксама тым, што адбываецца яна ва ўмовах эканамічнага крызісу і пандэміі каранавірусу.

Ён лічыць, што ў Беларусі цяпер ідзе барацьба між дзьвюма асноўнымі сіламі: з аднаго боку, «прэзыдэнт выкарыстоўвае ціск ды гвалт», а з другога — Віктар Бабарыка абапіраецца «на мову любові і павагі».

Карэлін мяркуе, што падтрымка дзейнага прэзыдэнта — «максымум працэнтаў трыццаць і працягвае драматычна пікіраваць». Рэальны ж рэйтынг Бабарыкі пакуль няясны, але «ва ўмовах справядлівых выбараў, як мінімум, павінен быць другі тур — асабліва ўлічваючы папулярнасьць вылучэнца».

«Людзей можна абражаць, запалохваць, прыгнятаць, але чалавечае жыцьцё і перамены трымаюцца на любові, павазе», — кажа ён.

Чаму зьвярнуўся да Ярмошынай

Андрэй Карэлін кажа: відэазварот да Ярмошынай разглядае як адзін зь мірных спосабаў дыялёгу, бо, на ягоную думку, удзельнікі сёлетняй перадвыбарчай кампаніі стаяць на небясьпечна супрацьлеглых пазыцыях. І яму «прыкра, што падначаленыя прэзыдэнта пераймаюць ягоную манеру паводзінаў».

«Самая адэкватная мера, асабліва ва ўмовах, калі прэзыдэнт непазьбежна губляе рэйтынг, а ягоныя канкурэнты працягваюць набіраць папулярнасьць, — зьнізіць градус варажнечы, — лічыць ён. — А сілавікі, суды, дзяржСМІ, наадварот, настройваюць супраць сябе людзей і не прызнаюць відавочных памылак».

Карэлін кажа, што пасланьне да старшыні Цэнтравыбаркаму ён запісаў у максымальна карэктным тоне, каб «адысьці ад мовы варажнечы і пазьбегнуць успрыняцьця яго як зьдзеку» са службовай асобы.

«Лідзія Міхайлаўна, я паважаю вашую працу. Дык чаму ж манастыр — чужы, а нас вы называеце „супрацьлеглым бокам?“ — пытаецца ён у Ярмошынай. — І чаму наогул „манастыр“? Выбары — нешта закрытае?»

«Хацеў паназіраць, ці пакорпаецца хто з чыноўнікаў у маёй тэчцы з дакумэнтамі»

Каб трапіць ва ўчастковую камісію, Андрэй Карэлін заручыўся падтрымкай 10 выбарцаў, як таго вымагае заканадаўства, і падпісаўся сам, каб быць іхным прадстаўніком. 23 чэрвеня яго не пусьцілі нават на пасяджэньне адміністрацыі Першамайскага раёну Бабруйску, на якім фармавалі склад камісіі. Падстава: ён ня мае права прадстаўляць сваю групу падтрымкі.

Суразмоўца тлумачыць, што хацеў пабачыць, якім чынам і з каго абіраюць тых, хто будзе лічыць галасы, а таксама паназіраць, ці «пакорпаюцца чыноўнікі ў ягонай тэчцы з дакумэнтамі».

На фоне чаргі ахвотнікаў падпісацца за Віктара Бабарыка на прэзыдэнцтва

«У маёй тэчцы з дакумэнтамі была характарыстыка зь Беларусбанку, чырвоны дыплём магістратуры, дыплём пераможцы міжнароднай унівэрсіяды па журналістыцы МДУ ды дыплём прафсаюзу да яго 100-годзьдзя. Так хацеў падкрэсьліць, што я ня нейкі незразумелы „супрацьлеглы бок“, а цалкам кампэтэнтны, каб працаваць у камісіі», — кажа ён.

Карэлін зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам, але з Магілёўскага аблвыканкаму яму адпісалі, што яго не пусьцілі на пасяджэньне зь іншай прычыны: «вострай эпідэміялягічнай сытуацыі ў рэгіёне». Маўляў, у памяшканьні абмежаваная колькасьць месцаў, і трэба было загадзя паінфармаваць пра свой намер. У адказе запэўнілі, што ягоная адсутнасьць не паўплывала на вынікі пасяджэньня.

Суразмоўца настойвае: ягоная каляжанка высьвятляла, што неабходна зрабіць, каб стаць сьведкам фармаваньня камісіі, і ў адміністрацыі раёну ёй сказалі: «Проста прыйсьці».

29 чэрвеня Андрэю Карэліну таксама не ўдалося пабыць у судзе на разглядзе скаргі на неўключэньне іншых вылучэнцаў у выбарчыя камісіі. Ягоныя калегі папрасілі яго выступіць на працэсе сьведкам, але іхнага хадайніцтва не задаволілі. Ён кажа, што пасьля незадаволенай рэплікі некага з залі судзьдзя Тацяна Шчэгельская выдаліла чамусьці яго. Старшыня суду Сяргей Пастухоў на незадаволенасьць Карэліна параіў тое самае, што і ЦВК: пісаць скаргу.

«Сілавікі, суды, дзяржСМІ настройваюць супраць сябе людзей і не прызнаюць памылак»

Андрэй Карэлін зьбіраў подпісы за Віктара Бабарыку ў Бабруйску з 28 мая. За тры тыдні падпісаў блізу 800 чалавек. Ён адзначае: на выбарчых пікетах даводзілася працаваць «не падымаючы галавы» — асабліва ў першы тыдзень, калі стаялі «вялікія чэргі з ахвотнікаў падтрымаць альтэрнатыўных вылучэнцаў» і нават прыяжджалі валянтэры зь Менску.

У чэргах сустракаў даўніх знаёмцаў, сярод іх былі ягоныя настаўнікі, якіх памятае са школы прынцыповымі людзьмі. «Калі яны падоўгу выстойвалі, каб падпісацца, то для іх гэта было важна», — кажа ён.

Віктар Бабарыка на пікеце па зборы подпісаў у Бабруйску, 15 чэрвеня

«Дакладнай колькасьці сабраных подпісаў па Бабруйску ня ведаю, — дадае суразмоўца, — але мяркую, лічба сягае 5 тысяч. Для нашага гораду (у Бабруйску жыве звыш 200 тысяч чалавек. — РС) гэта нямала».

Андрэй Карэлін прызнаецца: пасьля затрыманьня Віктара Бабарыкі і пагроз Лукашэнкі ды кіраўнікоў сілавых ведамстваў ён не адчувае сябе ў бясьпецы, але застаецца спакойным, бо «нічога супрацьзаконнага» ня робіць і не зьбіраецца правяраць сыстэму на трываласьць на барыкадах.

«Зразумела, што арышт Бабарыкі несправядлівы, і я цудоўна разумею, што падобнае можа быць з кожным. Таму і працягваю падтрымку», — кажа суразмоўца.

Ягоны ідэал Беларусі — «грамадзтва, заснаванае на любові і ўзаемапавазе, дзе ў цэнтры ўсяго чалавек ды гуманізм». Паводле Карэліна, у такім грамадзтве павінны дамінаваць дэмакратычныя каштоўнасьці: сумленнасьць, свабода самавыяўленьня, падзел уладаў. Эфэктыўная эканоміка — як гарант сувэрэнітэту.

Што будзе, калі большасьць зразумее: у іх скралі прэзыдэнта?

Андрэй Карэлін называе найгоршым сцэнарам, калі вялікая колькасьць беларусаў, якія падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў, зразумее, што ў іх скралі прэзыдэнта.

Ён лічыць: цяжкасьці ў эканоміцы, няўдалыя рашэньні ў сацыяльнай сфэры і сапсаваныя міжнародныя стасункі будуць змушаць людзей разглядаць іх праз прызму таго, што б зрабіў у такой сытуацыі Бабарыка ці нехта іншы. Усё гэта будзе паглыбляць узаемную агрэсію.

На думку суразмоўцы, «татальная фрустрацыя можа стрэліць нават не 9 ці 10 жніўня», а значна пазьней, у самы нязручны момант, як тое «адбылося, напрыклад, з пандэміяй».

В Кричеве кандидатов в президенты отправили агитировать на стадион «Сож»

Кричевский райисполком принял решение «О создании условий для проведения предвыборной агитации кандидатами в Президенты Республики … чытаць далей