Галоўная » выборы » Page 26

Лукашенко начал задабривать избирателей: вот как он пытается вернуть к себе симпатии

Еще пару недель эксперты недоумевали: неужели Александр Лукашенко накануне президентских выборов так ничего и не предложит обществу кроме репрессивных мер в отношении оппонентов власти?

При общении с работниками предприятий Лукашенко лишь продолжал «старую песню о главном»: необходимо сохранить стабильность и суверенитет страны от посягательств внутренних и внешних деструктивных сил.

Но на минувшей неделе в его линии, похоже, наметился перелом. Похоже, Лукашенко начал свою предвыборную кампанию. UDF.BY обратил внимания на свидетельствующие об этом события.

Четверг: «Не мешать людям жить»

При посещении Гродно 16 июня, Лукашенко вспомнил, что в 1994 году свою предвыборную кампанию начинал именно с этого региона. Но о реальных пряниках для избирателей еще не сообщил.

А вот 18 июня руководитель страны уже заговорил о том, что может привлечь внимание электората. Он потребовал быстрого изменения административного законодательства, которое не должно «не мешать людям жить»

«Очень хотелось бы, чтобы с нового года заработал новый (административный) кодекс и были приведены в порядок подзаконные акты», – форсировал работу над законопроектом Лукашенко.

И отметил:

«Не нужно цепляться к людям по мелочам. Зачем штрафовать пожилую женщину, которая у дороги продает, например, ведро яблок или картошки с собственного огорода?»

 

Пятница: «Глава Нацбанка – главный помощник премьера по выплате зарплаты»

19 июня Лукашенко пригласил к себе на совещание руководителей банков, которым ясно дал понять, что настало время помочь предприятиям деньгами, несмотря на риски для банковской системы.

Руководитель страны возмутился: почему кого-то не «прокредитовать» или даже «перекредитовать»? Не понимает Лукашенко и почему банки не могут снизить проценты по кредитам.

А Павлу Каллауру было дано чуть ли не прямое указание включить печатный станок:

«С сегодняшнего дня председатель Нацбанка является главным помощником премьер-министра по выплате заработной платы и работе предприятий».

Суббота: «Мы должны пенсионерам помочь»

20 июня Лукашенко был на открытии мемориального комплекса памяти сожженных деревень Могилевской области. Подойдя к местным жителям, он поспешил их обрадовать.

Фото: president.gov.by

«Я вчера правительство попросил (указ еще не вышел). У нас где-то в четвертом квартале планировали повысить пенсии. Тем не менее, я попросил, чтобы перенесли то повышение сюда. У нас немного есть денег. Мы должны ветеранам, пенсионерам помочь. Насколько это возможно. Это не популизм, не ради каких-то выборов, я никогда это не делал», – закончил фразу словами оправдания руководитель страны.

Уже на следующий день указ о повышении пенсий (на 6%) был подписан.

Воскресенье: Будут строиться новые железные дороги

И второй выходной день подряд Лукашенко решил использовать для поездки в регион – на этот раз в Гомельскую область. Там он открыл движение электропоездов по новому электрифицированному участку железной дороги по маршруту Светлогорск – Жлобин – Минск.

А пообещал еще больше. Уже в работе по электрификации участок Жлобин – Калинковичи – Барбаров, вроде бы идет предпроектное обоснование участка Барановичи – Лунинец – Микашевичи – Ситница – Калинковичи протяженностью почти 300 км.

Фото: president.gov.by

…Традиционно на время агитационной кампании на президентских выборах Лукашенко отпуск не берет, продолжая работать на своем посту. Ему это и не нужно: как видим, еще до регистрации кандидатов на пост главы государства действующий руководитель страны начал задабривать избирателей, распоряжаясь бюджетными средствами.

Можно прогнозировать, что в ближайший месяц с небольшим Лукашенко будет вести себя сверхактивно: продолжит поездки по регионам, где предложит избирателям небольшие осязаемые пряники и пообещает светлое будущее.

Алексей Лагун, UDF.BY

Гісторыя магіляўчанкі, якая зьбірала подпісы за Ціханоўскую ў Магілёве

Зьбіраньне подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва ў сёлетнюю перадвыбарчую кампанію суправаджалася правакацыямі, запалохваньнямі, арыштамі дзясяткаў апазыцыйных актывістаў і крымінальным перасьледам чальцоў ініцыятыўных групаў, піша Радыё Свабода.

Кацярына Таланкова, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Магілёве, расказвае Свабодзе, чаму яна вырашыла ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і што зьмянілася ў краіне.

 

Пра Кацярыну Таланкову. Сьцісла:

  • Магіляўчанка. Замужам. Мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Цяпер у дэкрэтным водпуску.
  • Паводле адукацыі мэдык. Скончыла магілёўскі мэдычны каледж. Працуе паводле спэцыяльнасьці ад 2001 году.
  • Удзельнічаць у выбарчай кампаніі яе змусіла жаданьне зьмяніць жыцьцё да лепшага.

 

«Хачу, каб мае дзеці былі гаспадарамі ў сваёй краіне…»

Кацярына Таланкова раней ня мела досьведу ўдзелу ў выбарчых кампаніях. Далучыцца да каманды альтэрнатыўнай прэтэндэнткі яе «загітавала жыцьцё». Яна перакананая, што мяняць сытуацыю ў краіне варта, не чакаючы, пакуль гэта зробяць іншыя. Усё пачынаецца зь сябе, лічыць жанчына.

Плошча, на якой праходзілі ў Магілёве выбарчыя пікеты. На заднім пляне будынак Магілёўскага гарвыканкаму

Суразмоўца настойвае, што зьбірала подпісы «на голым альтруізьме». Пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Магілёве маюць толькі тры чалавекі. Заахвочваньня ім ніхто не абяцаў.

«Я хачу, каб маім дзецям жылося добра ў іхнай краіне і яны былі гаспадарамі тут, а ня марылі зьехаць, — тлумачыць сваю пазыцыю суразмоўніца. — Вядома ж, можна дома наракаць на жыцьцё і клясьці абставіны, якія робяць яго невыносным і абрыдлым, але гэты шлях у нікуды».

Яе абурае, што мужчыны ў росквіце працоўнага ўзросту вымушаныя пакідаць сем’і, каб знайсьці лепшы заробак за мяжою. Яна кажа, што ведае нямала сем’яў, якія распаліся праз доўгую разлуку. Паводле суразмоўніцы, жанчыне ў Беларусі цяжка пражыць без мужчынскай дапамогі.

Кацярына Таланкова кажа, што неспадзяванкай для яе стала падтрымка мужа. Яна меркавала, што яму, «як і многім у краіне, не да пераменаў, бо галоўнае зарабляць грошы, каб выжывала сям’я».

Кацярына Таланкова «на працы»

«Мы разам глядзелі ў інтэрнэце ролікі і абмяркоўвалі іх, — апавядае жанчына. — Відаць, ён таксама адчуў і пагадзіўся, што трэба мяняць наша жыцьцё».

Падтрымлівае Кацярыну Таланкову і сьвякруха, «даўняя апазыцыянэрка». Пакуль нявестка зьбірае подпісы, яна даглядае ўнукаў і верыць, што такім чынам дапамагае дзецям наблізіць зьдзяйсьненьне іхных мараў пра лепшае жыцьцё.

 

«Чэргаў ніхто не чакаў…».

Выбарчыя пікеты больш за тры тыдні стаялі на пляцы пад вокнамі гарвыканкаму. Гэтую мясьціну ад перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году магілёўцы называюць плошчай Свабоды. Тады тут упершыню зьявіліся чэргі за альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва. З таго часу пляц стаў эпіцэнтрам мясцовай вулічнай палітычнай актыўнасьці.

эргі да выбарчых пікетаў альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва

Сёлета ахвотнікаў падтрымаць канкурэнтаў Лукашэнкі было значна болей. Першыя выбарчыя пікеты чальцы ініцыятыўных групаў разгарнулі 31 траўня. Чэргі да іх часам расьцягваліся на больш як 100 мэтраў.

Кацярына Таланкова ня можа пэўна сказаць, колькі подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую сабрала ўласнаручна. Паводле яе, у выхадныя дні да пікетаў прыходзілі да паўтысячы чалавек.

Яна кажа, што ішлі сем’ямі, маладзейшыя прыводзілі пажылых, прыяжджалі ў Магілёў кампаніямі за сто кілямэтраў. Найбольш людзей сабралася, калі наведаўся ў абласны цэнтар Сяргей Ціханоўскі. Тады ягоную жонку падтрымалі 2,5 тысячы магілёўцаў.

Выбарчыя пікеты ў Магілёве

«Чэргаў ніхто не чакаў, — апавядае яна. — Усё нарастала сьнежным комам. За прыкладам сьмялейшых да пікетаў прыходзілі тыя, хто напачатку пабойваўся».

Яна кажа, што людзі прыходзілі падтрымаць альтэрнатыву з словамі «Дастаў», «Стаміліся ад яго», «За перамены». Людзей ля пікетаў болела пасьля таго, як «адзін з прэтэндэнтаў рабіў правакацыйныя заявы».

«Больш слухаць гэтага не магу, таму стаўлю подпіс, каб супакоіцца. Ён мяне з канапы падняў», — пераказвае эмацыйныя выказваньні людзей суразмоўніца.

 

Пра Ціханоўскіх і пагрозу правакацыяў

На погляд Кацярыны Таланковай, Ціханоўскі, як і яна, хоча жыць «у нармальнай цывілізаванай краіне», каб перад законам былі ўсе роўныя і яго не выкарыстоўвалі выбарачна для пакараньня нязгодных. Ёй падабаецца, што ў Ціханоўскага ёсьць сям’я, дзеці, якімі ён даражыць. Паводле яе, ён першым зразумеў, што трэба ісьці да людзей, каб яны самі расказалі пра свае праблемы, і такім чынам аб’яднаць іх.

Блогер Сяргей Ціханоўскі ў Магілёве

«Раней людзі думалі, што толькі ў іхнай сям’і праблемы, а выявілася, што многія жывуць з падобным клопатам і ў нядолі, — разважае яна. — Сяргей паспрабаваў давесьці, што людзі павінны дапамагаць адзін аднаму і толькі агульнымі намаганьнямі можна зьмяніць жыцьцё. Гэта напалохала ўладу, таму яго спачатку не зарэгістравалі прэтэндэнтам на прэзыдэнцтва, а потым наагул пасадзілі».

Кацярына Таланкова кажа, што затрыманьне Ціханоўскага і ягоных прыхільнікаў яе абурыла. Яе перапаўняла злосьць, але страху не было, цьвердзіць яна. Зь яе словаў, у Магілёве збор подпісаў ішоў без «непрыемных сюрпрызаў», хоць «напачатку і былі дробныя сутычкі з сумнеўнымі асобамі».

«На правакацыі мы не забываліся, — адзначае яна. — Калі ішла плынь людзей, то некалькі чалавек назіралі за сытуацыяй. Яны мусілі папярэджваць нас пра ўзьніклыя пагрозы. Тое, што мы ўвесь былі напагатове, пад аховай, магчыма і дапамагло пазьбегнуць праблемаў».

Апошнія дні выбарчых пікетаў. Чэргі зьніклі, але ахвотнікі падтрымаць альтэрнатыўны вылучэнцаў яшчэ падыходзілі паставіць подпісы

Паводле Кацярыны Таланковай, на Магілёўшчыне за Ціханоўскую падпісаліся больш за 10 тысяч чалавек. Яна кажа: калі б мясцовая каманда вылучэнкі была большай, то «яе падтрымка сягала б узроўню Бабарыкі і Цапкалы».

 

Пра чыноўнікаў і іншаземцаў

Чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму маглі бачыць з вакон чэргі да пікетаў канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. На думку Кацярыны Таланковай, службоўцы маглі пераканацца, што настроі ў краіне мяняюцца і дзейны кіраўнік дзяржавы ўжо ня мае ранейшай падтрымкі.

Чэргі, якія чыноўнікі бачылі з вакон гарвыканкаму

«Сёньня яны дзякуючы пасадам жывуць, магчыма, лепей за нас і карыстаюцца дабротамі свайго статусу. Але ў кожны момант могуць трапіць у няміласьць і ўсё для іх пераменіцца», — разважае яна.

Кацярына Таланкова мяркуе, што сёлетняя актыўнасьць адкрыла для іншаземцаў новую Беларусь. Яна лічыць, што раней беларусаў успрымалі як «зацюканых, запалоханых людзей».

Апошнія дні збору подпісаў

«Вырасла пакаленьне беларусаў, якое ня хоча жыць так, як жылі іхныя папярэднікі, — кажа Таланкова. — Яны думаюць іначай і прагнуць замяніць цяперашняга кіраўніка на таго, які ня будзе заступаць шлях разьвіцьцю краіны».

 

 

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Фота: Радыё Свабода