Галоўная » ЮРИЙ СТУКАЛОВ

В Могилеве выбрали три места, которые можно оживить

Пляж на Днепре со стороны микрорайона Фатина, роща между районами 30 лет Победы и 8-м кирпичным и склоны р.Дебря (возле моста по пр.Мира рядом с новым корпусом БРУ) – в ближайшее время в отношении мест в ближайшее время профессиональные архитекторы, эксперты в области урбанистики разработают концепции создания современных общественных пространств, отвечающим запросам жителей города.

чытаць далей

Центр городских инициатив объявляет о начале шестого сезона Школы городских инициатив “Теплица”

Кинопоказы под открытым небом, ночные экскурсии, экофест, площадки для детей “Городок”, установке исторических табличек утраченных … чытаць далей

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Пяты юбілейны сезон завяршыўся ў школе гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”. Шэсць месяцаў слухачы школы  вучыліся планаваць і рэалізоўваць крэатыўныя гарадскія праекты, а 28 траўня ў “Цяпліцы” прайшоў “выпускны”.

Сёлета арганізатары школы крыху змянілі фармат гэтай імпрэзы з улікам карантынных захадаў. Выпускны правялі не ў памяшканні, а на адкрытым паветры на этнахутары “Зялёны Гай”, у сустрэчы ўдзельнічалі толькі частка саміх выпускнікоў і літаральна некалькі арганізатараў і ментараў. Але, як звычайна, удзельнікі школы прэзентавалі свае праекты і атрымалі сертыфікаты выпускнікоў.

Выпускнікоў вітае кіраўнік Цэнтру гарадскіх ініцыятыў Магілёва Юры Стукалаў – адзін з асноўных арганізатараў і натхняльнікаў школы “Цяпліца”
Пасля ўручэння дыпломаў кожны з выпускнікоў, традыцыйна, выказаў словы ўдзячнасці за цёплую цяплічную атмасферу ў “школе”, а так сама ўсім сваім паплечнікам і ментарам

 

Рэалізацыя пректаў пачнецца ўжо бліжэйшым часам, а мы пакуль агучым усе іх ідэі.  

Праект – серыя псіхалагічных трэнінгаў “Зазірні ў сябе”. Сутнасць у прыцягненні ўвагі да праблемы ментальнага здароўя людзей (асабліва падлеткаў). Праект складаецца з серыі адкрытых трэнінгаў і сустрэч маладых людзей з прафесійнымі псіхолагамі і псіхіятрамі, дзе яны даведаюцца аб асноўных метадах працы над сабой і захаванні свайго псіхічнага здароўя.

Сутнасць праекта “Дзякуй” – выказаць падзяку медыкам горада, якія змагаюцца з коронавирусом. У выніку праекта пад’езды некаторых жылых дамоў і інтэрнатаў, дзе пражываюць медыкі стануць арт-аб’ектамі і будуць ўпрыгожаны працамі магілёўскіх мастакоў.

Пад час прэзентацыі аднаго з праектаў – фестывалю нацыянальных культур “Soup”

Яшчэ адзін праект – фестываль “Soup”. Ідэя імпрэзы – пазнаёміць жыхароў горада з прадстаўнікамі розных культур і нацыянальнасцяў, якія жывуць у Магілёве. Бо кожная культура мае сваю самабытнасць і адметнасць, напрыклад танцы, спевы альбо кухня. Падчас мерапрыемства плануецца правядзенне лекцый, майстар-класаў, музычныя выступыі прадстаўнікоў розных культур.

ыкладчык Універсітэту харчавання Кірыл Гуляеў прэзентуе свой праект “Наш Магілёў”

Ініцыятары праекту “Наш Магілёў” плануюць зрабіць шэраг відэаэкскурсій па горадзе, пад час якіх  прадстаўнікі розных пакаленняў магілёўцаў праводзяць нас па горадзе і паказваюць “свой” Магілёў. Гэта будуць расповеды пра тое, якім горад бачыўся канкрэтнымі людзьмі ў розныя часы іх жыцця, сведкамі якіх падзейя яны былі. А складацца сам праект “Наш Магілёў” будзе з такіх асобных міні-праектаў “Мой Магілёў”.

Мэта праекта “Кніжная шафа “Спадарожнікі”” заключаецца ў абмене кнігамі на вакзалах горада і раённых гарадоў вобласці. Кожны зможа ўзяць і пачытаць кнігу ў дарозе, а пасля пакінуць яе (ці сваю прачытаную) на іншым вакзале. На вакзалах плануецца ўстаноўка шафаў для буккросінгу.

Яшчэ адзін праект “Кінадвор” выпускнікі “Цяпліцы” хочуць рэалізаваць у Шклове. На адкрытай пляцоўцы яны будуць паказваць і абмяркоўваць цікавыя фільмы. Такім чынам у раённым цэнтры з’явіцца арт-пляцоўка, дзе акрамя прагляду фільмаў на адкрытым паветры, творчая і актыўная моладзь зможа ўзаемадзейнічаць і ствараць новыя ідэі.

Любы выпускны – момант хвалюючы і ўрачысты

Трэба дадаць, што ў Магілёве за гады існавання школы гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца” было рэалізавана вельмі шмат цікавых ідэяў і “узгадавана” немала гарадскіх актывістаў. Можна, напрыклад, узгадаць нядаўні праект грамадскай кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы, ці такі важны і сур’ёзны праект “Подых мінулага”, які ўзяў першае месца ў намінацыі “Падзея 2019 года”.

Цікаўнасць да падобнага фармату пашырэння грамадскай актыўнасці праявілі і іншыя рэгіёны – у гэтым сезоне “Цяпліца” пашырыла геаграфію і правяла выязныя семінары ў Бабруйску, Горках, Клімавічах, Чавусах і Оршы. Пажадаем усім ім поспехаў і плёну ў гэтых надзвычай карысных для развіцця грамадства справах.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

Больш фота:

 

 

Могилевчан приглашают пройти новый образовательный курс, позволяющий лучше защищать своё «право на город»

У жителей Могилёва появилась возможность повысить свои  знания и возможности противостоять уплотнительным застройкам, вырубкам зелёных … чытаць далей

В Могилеве объявлен очередной набор в школу городских инициатив «Теплица»

Могилевский Центр городских инициатив (ЦГИ) объявил об открытии пятого сезона школы “Теплица”, призванной “сделать жизнь … чытаць далей

Креативные проекты реализуют в Могилеве выпускники школы городских инициатив «Теплица»

Креативные проекты реализуют в Могилеве выпускники четвертого сезона школы городских инициатив «Теплица». Об этом сообщил … чытаць далей