Галоўная » журналисты » Page 13

Суды в Могилеве признают или не признают журналиста в зависимости от вмененной статьи

Видеооператор Александр Сидоревский признан журналистом иностранного СМИ без каких-либо документальных подтверждений и оштрафован судьей суда … чытаць далей

«Магілёўскі рэгіён»: Незалежныя журналісты не маюць права на страйк

Журналісты “Магілёўскага рэгіёну” цалкам падтрымліваюць аб’яўлены Святланай Ціханоўскай “Народны ультыматум” з патрабаваннем да беларускіх уладаў … чытаць далей

Могилевский облсуд: журналиста “Белсата” надо наказывать не за работу без аккредитации, а за участие в мирном собрании

Осужденный за якобы неоднократное участие в несанкционированных массовых акциях (ч.3 ст.23.34 КоАП) видеооператор Александр Сидоревский … чытаць далей

Старшыня БАЖ: беларускія ўлады перашкадзжаюць працы журналістаў

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец бачыць у прысудзе максімальнага адміністрацыйнага арышту аператару тэлеканала … чытаць далей

У Бабруйску журналістаў падазраюць у падпальваньні пастарунку

У кватэры журналісткі Марыны Маўчанавай увечары 7 кастрычніка супрацоўнік міліцыі правёў ператрус, паведаміў «Бабруйскі кур’ер». … чытаць далей

Журналіст «Белсата» Аляксандр Сідарэўскі выйшаў на свабоду ў Магілёве

Суд Магілёўскага раёну 5 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу журналіста Аляксандра Сідарэўскага. Журналіста вінавацілі ва ўдзеле … чытаць далей

Зміцер Салаўёў: “Мы будзем працягваць працу, нягледзячы на рэпрэсіі” (Відэа)

30 верасня пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту з ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў.

Сустракалі Змітра на волі яго родныя, сябры і паплечнікі па працы. Народу сабралася няшмат, бо якраз у гэты час у магілёўскіх судах працягваўся разгляд спраў шматлікіх затрыманых за ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Да таго ж многія з супрацоўнікаў 6tv.by знаходзяцца пад пагрозай затрымання супрацоўнікамі міліцыі.

Нагадаем, што затрымалі Салаўёва раніцай 23 верасня, пасля чаго даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Пасля свайго вызвалення Зміцер пацвердзіў, што яго больш за суткі трымалі ў так званай “малпоўні” Ленінскага РАУС, дзе знаходзілася шэсць чалавек. Арыштанты вымушаны былі спаць на падлозе, увесь гэты час яны знаходзіліся бяз ежы.

25 верасня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Алена Літвіна пакарала Салаўёва 7 суткамі адміністрацыйнага арышту за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Суддзя Літвіна не прыняла да ўвагі пераканаўчыя аргументы Змітра, фактычна пацверджаныя матэрыяламі адміністрацыйнай справы, што ён прысутнічаў на акцыі менавіта як журналіст, асвятляючы яе для 6tv.by.

Па словах журналіста, у ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама яго супрацоўнікі ставіліся да затрыманых карэктна. Пэўны час Салаўёву давялося сядзець у адной камеры з журналістам Уладзімірам Лапцэвічам, які быў затрыманы 27 верасня.

“Да супрацоўнікаў ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама ў мяне прэтэнзій няма, яны дзейнічалі ў адпаведнасці са службовай інструкцыяй. А вось супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва ў адносінах да затрыманых дапускалі шматлікія парэшэнні. Я ўжо падаў скаргу на іх дзеянні, і абавязкова буду падаваць яшчэ”, – кажа журналіст.

Па меркаванню галоўнага рэдактара, журналісты “Магілёўскага рэгіёну” знаходзяцца пад пільнай увагай з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладаў ужо на працягу некалькіх месяцаў. Першыя арышты журналістаў партала адбыліся яшчэ ў маі гэтага года, і з таго часу ціск на іх толькі павялічваўся. Зараз пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by, а У.Лапцэвіча ўжо сёння “пасадзілі” на 13 сутак.

“Мы будзем працягваць працу, нягледзячы на рэпрэсіі. Магчыма, крыху зменім фармат падрыхтоўкі матэрыялаў з пратэстных акцый, бо нашых журналістаў там пачалі затрымліваць ужо нават да іх пачатку”, адзначыў Зміцер Салаўёў.

Відэа: Яўген Глушкоў

Сяргей Семяновіч. Фота аўтара