Па звестках РІА “Навіны”, РБК, у Маскве 20 кастрычніка 2021 года адбылася сустрэча з прадстаўнікамі “Талібан» (рух “Талібан” прызнаны тэрарыстычным і забаронены ў Расіі). Яны прыехалі ў Маскву ўпершыню пасля захопу ўлады ў Афганістане. Сустрэча была прызначана ў рамках Маскоўскага фармату кансультацый па сітуацыі ў гэтай краіне, ён быў створаны ў 2017 годзе для прымірэння тагачаснага ўрада з талібамі, якія знаходзіліся ў апазіцыі.
Дэлегацыю талібаў на перамовах узначальвае другі віцэ-прэм’ер Абдул Салам Ханафі.
Пасля аб’яўлення аб пачатку поўнага вываду войскаў ЗША з Афганістана з 1 мая 2021 г. афганская армія пачала імкліва губляць кантроль над краінай і 15 жніўня 2021 г. яна без бою здала сталіцу Афганістана Кабул талібам, пасля чаго «Талібан» абвясціў аб усталяванні сваёй улады на тэрыторыі ўсёй краіны. На сёння ні адна дзяржава свету не прызнала легітымным урад “Талібану”.
Апошні прэзідэнт Ашраф Гані збег з краіны пасля таго, як рух ўзяло пад кантроль сталіцу Кабул. Прадстаўнікоў ранейшых уладаў краіны няма на перамовах. У перамовах удзельнічалі спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па Афганістану Замір Кабул і спецпрадстаўнік прэзідэнта Узбекістана па Афганістану Ісматула Іргашаў. Маскоўскі фармат перамоваў мае на ўвазе ўдзел дзесяці краін рэгіёну, уключаючы Узбекістан, Пакістан і Іран.
На сустрэчы прадстаўнікі талібаў заявілі, што выканалі ўсе ўмовы для прызнання іх законнымі кіраўнікамі Афганістана. «Чаму яны не павінны прызнаваць нас афіцыйна? Мы кантралюем усю тэрыторыю Афганістана, і мы выканалі ўсе ўмовы і адпавядаем ўсім стандартам як урад», – сказаў выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Амір Хан Мутакі.
Талібы лічаць праведзеную ў “маскоўскім фармаце” сустрэчу вельмі добрай, яна прайшла ў сяброўскай атмасферы, заявіў віцэ-прэм’ер урада талібаў, кіраўнік дэлегацыі Абдул Салам Ханафі па выніках пасяджэння. “Гэта была вельмі добрая сустрэча, у вельмі сяброўскай атмасферы.” Талібан ” шануе і вітае ініцыятыву РФ. У нас была вельмі добрая сустрэча”, – сказаў ён журналістам.
Афганістан, афіцыйная назва – Ісламскі Эмірат Афганістан мае насельніцтва 32,5 млн. (больш за 3,5 за беларускае) і плошчу ў 652,8 тыс. км² (Беларусь – 207,6).
Фотаздымкі ўзяты з Інтэрн