Па дадзеных сайтаў магілёўскага гарвыканкама з 1 лістапада павышаюць кошты на паслугі доступу ў інтэрнэт і мабільную сувязь практычна ўсе аператары.
РУП “Белтэлекам” павялічвае кошт доступу ў інтэрнэт, акрамя пакетных лінеек “ЯСНА”, “Сямейны” і “Бізнес-кейс”.
МТС падвышае тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб: абаненцкую плату па тарыфных планах сотавай сувязі, за галасавыя выклікі, мабільную перадачу даных і іншага.
Аператар сотавай сувязі «А1» мяняе памеры абаненцкай платы на тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторых тарыфах, інтэрнэт-трафіка звыш уключанага ў абаненцкі аплату для юрыдычных асоб, а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў.