Будынак былога крычаўскага піўзавода быў пабудаваны на прыканцы XVIII стагоддзя. Першы ўладальнік “святлейшы” князь Рыгор Пацёмкін, які наладзіў там скураную вытворчасць. Але неўзабаве ўладальнікам стаў мясцовы шляхціц Іван Галынскі. Менавіта ён перапрафіляваў вытворчасць і наладзіў выпуск спірту. Такім чынам, з канца XVIII стагоддзя і ажно да 1940-х гг. у гэтым будынку была размешчана вінакурня, а пазней спіртзавод. Падчас акупацыі Крычава нямецка-фашысцкімі войскамі на тэрыторыі спіртзавода знаходзіўся працоўны лагер (арганізаваны нямецкай ваеннай адміністрацыяй). Там займаліся жывёлагадоўляй і выкарыстоўвалася прымусовая праца жыхароў навакольных вёсак.
Ужо паслая вайны, у 1950 годдзе быў уведёны ў эксплуатацыю Крычаўскі піваварны завод. Вытворчасць, як адзначалася вышэй, знаходзілася ў сценах былой вінакурні Стэфана Галынскага ў Задабрасці на паўднёвай ускраіне Крычава. У 1971 годзе завод меў магутнасць 190 тысяч дэкалітраў піва. Магутнасць адносна невялікая, аднак для маладога піўзавода пачатак неблагі, тым больш што пазней яна была павялічана да 370 тысяч дэкалітраў. Завод варыў «Жыгулёўскае», «Маскоўскае» і нават «Мартаўскае» піва, але ў 1995 году перастаў працаваць. Рэанімаваць вытворчасць хацеў нямецкі інвестар, аднак мясцовая ўлада вырашыла не аддаваць завод прыхадню і ў 2000 годзе прадалі яго нейкай расійскай фірме. А далей эпічны момант: расійская фірма вывезла абсталяванне, якое засталося і знікла.
Апошняя навіна аб заводзе была звязана зусім не з півам. Пасля таго, як знік расійскі “інвестар”, труба ў завадской артэзіянскай свідравіне дала цечу, і вада стала вылівацца. Пра безгаспадарчасць мясцовых уладаў нават дзяржаўны канал АНТ рабіў сюжэт, неаднаразова пісала мясцовая незалежная газета “Вольны горад”, толькі нічога за гэты час не змянілася.
Раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях было дадзена даручэнне вызначыцца па далейшым лёсе аварыйнага будынка былога піўзавода. Забеспячэнне бяспекі на той тэрыторыі – задача нумар адзін. Такую ўстаноўку даў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў аддзелам і службам на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе ў самым пачатку 2018 года. І вось у 2020 годзе мясцовае чынавенства вырашыла зусім зруйнаваць старую пабудову, пакішуўшы ад яе толькі кучы будаўнічага смецця, кавалкі сценаў і некранутыя падмуркі старой вінакурні.
І вось калі ўсё развалілі раптам адкрытае акцыянернае тавараства “Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця” прапануе пабудаваць на тэрыторыі былога піўзавода лінію па выпуску бутыляванай пітной вады. Агенцтва ацэньвае прыблізны аб’ём інвестыцый для запуску вытворчасці ў 210 000$. Пры гэтым прыблізная выручка ад рэалізацыі прадукцыі ацэньваецца ў 48 000 $ у год. Інвестыцыі для пачатку асваення пляцоўкі былога піўзавода ацэньваюцца ў 60 000$, а тэрмін акупнасці ўсяго праекта па будаўніцтву лінні па выпуску бутыляванай пітной вады вызначаецца ў 5 год. Працытуем апісання самой пляцоўкі былога завода агенствам рэгіянальнага развіцця: “На территории Кричевского района имеется здания бывшего пивзавода, где имеется незатампонированная скважина артезианской воды. Скважина находится на балансе УКПП «Водоканал» г. Кричева, руководством предприятия рассматривается вопрос продажи имущества скважины для создания предприятия по выпуску питьевой воды”. Больш падрабязна з праектам можна пазнаёміцца па спасылцы – http://marr.by/ru/projects/project-mogreg/40-krichev-area/146-line-water.
Свой чалавек