Галоўная » Трэнэрка з Клімавічаў выдаліла скандальны ролік пра беларускую мову. Але паабяцала новы

Трэнэрка з Клімавічаў выдаліла скандальны ролік пра беларускую мову. Але паабяцала новы

Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнёва, якая абуральна выказалася пра беларускую мову, сказала карэспандэнту Свабоды, што выдаліла сваё відэа.

Іна Кардабнёва заявіла ў сваім відэаблогу, што беларуская мова, «жудасная і блытаная», «робіць беларускіх дзяцей яшчэ тупейшымі».

Карэспандэнт Свабоды папрасіў блогерку патлумачыць выдаленьне відэа, але яна гэтага не зрабіла. Аднак сказала, што рыхтуе новае відэа, у якім пра ўсё раскажа.

«Я з вамі размаўляла і ўсё вам сказала. Больш мне няма чаго сказаць нікому і нічога. Відэа выдалена мной. Чакайце наступнае. Я там усё патлумачу», — сказала карэспандэнту Свабоды Іна Кардабнёва.

Відэа выклікала вялікі рэзананс у сацсетках. Іну Кардабнёву выклікалі з гэтай нагоды ў райвыканкам. Пасьля гэтага яна заявіла карэспандэнту Свабоды, што раскайваецца толькі ў тым, што «ўжыла словы ня вельмі прыгожыя, грубаватыя».