Галоўная » Турэцкая газета “Sabah”: “прыйшоў час Расіі ўступіць у НАТА!”

Турэцкая газета “Sabah”: “прыйшоў час Расіі ўступіць у НАТА!”

“Новыя сусветныя ўмовы патрабуюць абнаўлення НАТА, для чаго ў арганізацыю найперш павінна ўступіць Расея”, –  піша журналіст Мехмет Барлас у артыкуле для турэцкай газеты Sabah. 

“Усё гэта можа здацца ўтопіяй, але сёння Еўропа, а менавіта натаўская Еўропа, жыве за кошт расійскай энергіі. У барацьбе з тэрарызмам Расія больш актыўна за ўсе краіны НАТА. Спадзяюся, у канчатковым выніку мае пажаданні спраўдзяцца, і ўзнікне НАТА, у якую ўваходзіць Расія” – гаворыцца ў публікацыі. 

На думку журналіста, зараз галоўнай пагрозай для НАТА сталі ўнутраныя звады, а не краіны, якія не ўваходзяць у альянс. Ён указаў на канфлікты паміж Турцыяй і Грэцыяй і напружанасць у адносінах Вашынгтона і Анкары. 

“Яшчэ цікавей тое, што Турцыя, член НАТА, знаходзіцца ў стане глыбокага прымірэння і дыялога з Расіяй, якую НАТА лічыць ворагам”, — зазначыў Барлас. 

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў заявіў, што НАТА было створана не для міру, а для канфрантацыі. Паводле яго слоў, расійскае кіраўніцтва ніколі не мела ілюзій у адносінах да альянсу.

Рэакцыя палітолагаў на артыкул Мехмет Барласа для турэцкай газеты Sabah: “Спроба правакацыі!”, “Асабістая думка журналіста…”, “Журналіст дукуе!” , “Сенсацыі не атрымалася!”.

ЦІКАВЫ ФАКТ: У 1954 г.  СССР падаў заяўку на ўступленне у НАТА, але яна была адхілена.

НАША ДАВЕДКА Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дамовы, Паўночнаатлантычны Альянс (North Atlantic Treaty Organization, NATO) — ваенна-палітычны блок, які аб’ядноўвае большасць краін Еўропы (уключаючы Турцыю), ЗША, Канаду.  

Заснавана 4 красавіка 1949 г. з мэтай абароны Еўропы ад савецкага ўплыву. У 1949 г. членамі НАТА сталі 12 краін: ЗША, Канада, Ісландыя, Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Нарвегія, Данія, Італія і Партугалія. 

Цяпер членамі НАТА з’яўляюцца 30 краін. Апошняй дзяржавай-членам, якая далучылася да НАТА, стала Паўночная Македонія – 27 сакавіка 2020 года. 

У цяперашні час НАТА прызнае кандыдатамі на ўступленне ў арганізацыю Боснію і Герцагавіну, Грузію, Украіну. 

Узброеныя сілы НАТА налічваюць 3,2 млн. ваенаслужачых (для параўнання: Кітай – 2,1 млн., Індыя – 1,4,  КНДР – 1,20, Расія – 0,9). Сукупныя ваенныя выдаткі ўсіх членаў  НАТА складаюць 1,1 трл. даляраў  ЗША, г. азн. больш за 57 % агульнасусветнага агульнага аб’ёму. 

Марэк Федаровіч