Сёлета занальнаму дзяржаўнаму архіву у г. Крычаве споўнілася 75 год. Адразу у пасляваенны час, пра тры гады пасля вызвалення гораду ад нямецка-фашысцкіх войскаў, у 1946 г. пачаў функцыянаваць раённы архіў у г. Крычаве. У верасні 1959 г. у архіў былі перададзены дакументы ліквідаванага Чэрыкаўскага дзяржаўнага архіва. Пазней, у 1962 г. у сувязі з скасаваннем Крычаўскага раёна створаны Крычаўскі гарадскі дзяржаўны архіў. Апошняя змена ў статусе ўстановы адбылася ў лістападзе 1963 г., калі на яе базе быў створаны філіял Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці ў г. Крычаве.
У часы незалежнай Рэспублікі Беларусь у верасня 1996 г. філіял перайменаваны ў Крычаўскі дзяржаўны занальны архіў, а яшчэ праз дзесяць год у 2006-м рэарганізаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаў. Менавіта так і называецца на сённяшні дзень важная дзяржаўная ўстанова. У архіве знаходзіцца 1 150 фондаў, якія налічваюць больш за 169 тысяч адзінак захоўвання. Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве” мае наступны тэрытарыяльны ахоп: Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсьціслаўльскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці
На захоўванні маюцца дакументы фондаў раённых Саветаў і выканаўчых камітэтаў, іх аддзелаў і камісій, што раскрываюць гісторыю гаспадарчага развіцця раёнаў, якія змяшчаюць звесткі аб працы выбарчых камісій і выніках выбараў, акты аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі акупантамі.
Стан адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і культурнага ўзроўню насельніцтва адлюстраваны ў фондах аддзелаў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, культуры. Развіццё прамысловасці адлюстравана ў дакументах вытворчага аб’яднання “Крычаўцэменташыфер”, Крычаўскага заводу гумовых вырабаў, Клімавіцкага камбіната будматэрыялаў і Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода.
У фондах архіва таксама ёсць калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам па Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Мсціслаўскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім раёнах БСССР, якія былі перададзены з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
Алесь Крыжэвіч
фото: interfax.by