Галоўная » У Асіповічах абяцаюць усіх напаіць квасам

У Асіповічах абяцаюць усіх напаіць квасам

Ужо зараз жыхары Асіповічаў могуць паспытаць знаёмы і доўгачаканы смак разліўнога квасу. Спецыялісты асіповіцкага хлебазавода вараць напой два разы ў тыдзень па праверанай гадамі рэцэптуры на аснове кваснога сусла.

Як даведаліся на прадпрыемстве, каб забяспечыць пакупнікоў  асвяжальным напоем, за месяц патрабуецца каля 6 тон квасу, піша газета «Асіповіцкі край”.

Набыць напітак безалкагольны “Квас хлебны” можна ў фірменных магазінах — пры хлебазаводзе, па вуліцах Сацыялістычнай, 18б і Дзмітрыева, 6.

У бліжэйшы час плануецца арганізаваць гандлёвую кропку па продажы карыснага напою каля аддзела загс. Бочка добра абсталявана, таму дазваляе захаваць усе якасці квасу. Гараджане і госці горада змогуць наталіць смагу адразу на месцы продажу з 10 да 18 гадзін.