Па стану на 6 красавіка ў Бабруйскай гарадской інфекцыйнай бальніцы знаходзіцца 7 пацыентаў, хворых на каранавірус. З іх 1 — жыхар Бабруйска, 6 — з блізляжачых раёнаў. Стан усіх стабільны, у апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх патрэбы не маюць.
Такую інфармацыю агучыў у панядзелак, 6 красавіка, на “прамой тэлефоннай лініі” з выбаршчыкамі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.
Не ўпершыню прысутнічаючы на “вочных” і “завочных” сустрэчах Уладзіміра Уладзіміравіча з насельніцтвам, з разуменнем ставілася да таго, што літаральна ўсе пытанні ў яго адрас, да нядаўняга — галавы медыцыны бабруйшчыны, датычыліся менавіта гэтай галіны. Натуральным было і тое, што выключна ўсе, хто патэлефанаваў учора, цікавіліся тэмай каронавірусу, піша газета “Трыбуна працы”.