Галоўная » У Бабруйску мужчына стаяў у краме на касе. І атрымаў пляшкай па галаве

У Бабруйску мужчына стаяў у краме на касе. І атрымаў пляшкай па галаве

Здарэнне адбылося ў Бабруйску ў пятніцу, 13-га сакавіка, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Пакупнік збіраўся разлічвацца на касе, як атрымаў ззаду пляшкай па галаве.
Відавочцы скруцілі хулігана, а затым супрацоўнікі Дэпартамента аховы даставілі затрыманага ў міліцыю.

Заведзеная крымінальная справа за хуліганства. Максімальнае пакаранне — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, інфармуе “Наша ніва”.