Галоўная » У Бабруйску сакратар участковай камісіі зачыніліся са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Выклікалі міліцыю

У Бабруйску сакратар участковай камісіі зачыніліся са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Выклікалі міліцыю

На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце.

Як піша “Бабруйскі кур’ер”, жанчына катэгарычна адмаўлялася выходзіць адтуль. Што яна там рабіла – назіральнікам невядома.

Пра інцыдэнт паведаміла Галіна Смірнова, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Комара. Жанчына кажа, што сябры камісіі, якая знаходзіцца ў інтэрнаце на Моладзевым бульвары, дом 3, заклеілі прарэз скрыні для галасавання, паставілі свае подпісы. Аднак там ёсць шчыліна, у якую можна прасунуць бюлетэні …

Па прычыне здарэння назіральнікі выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі зафіксавалі факт парушэння і пацвердзілі, што назіральнікі не скандалілі і паводзілі сябе ў рамках заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.