Галоўная » У Беларусі ад каронавіруса памерла яшчэ 6 чалавек, вылечыліся — 1474

У Беларусі ад каронавіруса памерла яшчэ 6 чалавек, вылечыліся — 1474

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 57 936 выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 603 выпадкі больш, чым суткі таму (напярэдадні рост склаў 676 выпадкаў).

Памерла 343 чалавекі, у якіх выявілі каранавірус (як і напярэдадні + 6).

Вылечыліся і было выпісана 36 749 пацыентаў (+1474).

За час пандэміі было зроблена 842 173 тэстаў на каранавірус (+20 286).