На 22 мая ў Беларусі пацверджаныя 34303 выпадкі COVID-19. Гэта +932 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. У Беларусі колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі 17-ы дзень запар не зніжаецца ніжэй за 900.
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 12833 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+776). З іх 12643 паправіліся (+771), 190 — памерлі (+5).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 15768 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Гэта новы рэкорд. Агулам з пачатку пандэміі праведзена 419004 аналізаў на COVID-19. Упершыню з пачатку красавіка адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19, упаў ніжэй за 6%, і складае 5,91%. Што праўда, нам не паведамляюць, колькі з 15768 тэстаў планава зробленыя медыкам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.