Па стане на раніцу 4 мая ў Беларусі зарэгістравана 17 489 чалавек, у якіх дыягнаставалі каранавірус (+784), паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Памёрлі 103 пацыенты з COVID-19 (+4).
Вылечыліся і былі выпісаныя 3259 пацыентаў.
Было праведзена 211 369 тэстаў на каранавірус (+7130). Колькасць хворых складае 8,2% ад праведзеных тэстаў.