Галоўная » У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні перад рэферэндумам

У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні перад рэферэндумам

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 24 лютага ў Бабруйску Валянціна Варычава.

Мужчыну затрымалі каля крамы і абвінавацілі па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нібыта ён «крычаў, размахваў рукамі, паводзіў сябе задзірліва». Праз некалькі гадзін Валянціна шпіталізавалі ў бальніцу з павышаным ціскам.

Паведамляецца, што пасля выбараў мужчыну неаднаразова затрымлівалі па палітычных матывах.

фота з адкрытых крыніц