На раніцу 20 траўня ў Беларусі пацверджана 32426 выпадкаў COVID-19 (+918 за апошнія суткі), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Па-ранейшаму колькасць новых выпадкаў складае больш за 900. Памерлі 179 чалавек (+4).
З бальніц выпісана 11415 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+795 за суткі). З іх 11236 паправіліся (+791).
За ўвесь час праведзена 387,6 тысячы тэстаў (+12,6 тысячы).