У Беларусі 254 хворых на COVID-19, выпісалі 46, памерлі 4.
У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых на каранавірус (COVID-19). Большасць выпадкаў — гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
На сёння пад медыцынскім наглядам як кантакты 1 і 2 ўзроўню знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх 1 943 чалавекі — у стацыянарных умовах.
254 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Стан ацэньваецца як стабільны. Выздаравелі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў — 46 пацыентаў.
Зарэгістравана 4 выпадкі смерці ўзроставых пацыентаў з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, паводле папярэдніх звестак, ускладненых каранавіруснай інфекцыяй.