Па стане на раніцу 13 траўня ў Беларусі зарэгістравана 25 825 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 952 выпадкі больш, чым суткі таму.
Памерлі 146 пацыентаў з COVID-19 (+4)
Вылечыліся і былі выпісаныя 7711 пацыентаў (+737).
На сённяшні дзень праведзена 296 380 тэстаў на каранавірус (+11 935).