У Беларусі працягваецца рост выпадкаў каранавiруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, іх ужо налічваецца 22 052 (+952 за апошнія суткі, на дзень раней — +933).
Усяго праведзена 251 771 тэст (+11625). За апошнія суткі — 11 625.
Паправіліся і выпісаныя 6 050 чалавек (+566). Памерлі 126 пацыентаў з каранавірусом (+5 ахвяр за апошнія суткі).