Галоўная » У Беларусі выявілі ўжо 81 выпадак каранавіруса

У Беларусі выявілі ўжо 81 выпадак каранавіруса

81 выпадак заражэння каранавірусам зарэгістраваны ў Беларусі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім Telegram-канале. 59 пацыентаў з гэтай колькасці знаходзяца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні. 22 чалавекі ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі: тэсты на каранавірус у іх далі адмоўныя вынікі.

Таксама прэс-служба Мінздароўя паведамляе, што на сёння ў краіне праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. Тэставанне праводзіцца з 23 студзеня.

Самаму малодшаму пацыенту, у якога выявілі РНК каранавіруса, — тры гады. Гэта дзіця, якое кантактавала з захварэлай маці, паведамілі прадстаўнікі Мінздароўя на брыфінгу 23 сакавіка.

Самаму старому пацыенту, у якога выявілі каранавірус, — 78 гадоў.

Медыкі таксама паведамілі, што 41 выпадак захворвання — завезены ў Беларусь. Прычым толькі адзін з іх выяўлены ў замежніка. Як паведамлялася раней, па стане на 23 сакавіка ў Беларусі зарэгістраваны 81 выпадак заражэння каранавірусам.