12 красавіка 2021 года пайшоў з жыцця журналіст, пісьменнік і краязнаўца, былы рэдактар раённай газеты «Зара над Друццю» Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка.
Міхаіл Аляксеевіч нарадзіўся 14.11.1959 г. ў вёсцы Болін Краснапольскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў у рэдакцыях Чэрыкаўскай і Бялыніцкай раённых газет, 11 гадоў быў рэдактарам газеты «Зара над Друццю».
Пісьменнік , журналіст , краязнаўца, член Беларускага Саюза журналістаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, прэміі Магілеўскага аблвыканкама “Чалавек года-2010”, узнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік друку Беларусі”. У 2020 годзе Міхась Карпечанка быў удастоены звання «Заслужаны журналіст» Беларускага саюза журналістаў.
Папулярызатар беларускага слова і гісторыі Прыдруцкага краю, якой напрацягу доўгага часу займаўся Міхась Карпечанка.
Таленавіты пісьменнік. Ён з’яўляецца аўтарам кніг “Дачка волі”, “На скрыжаванні болю і надзеі”, “Уздоўж стромы”, “Іржа”, “Повязь пакаленняў”, «Імёны ў кантэксце эпох», «…І Маці Божай памалюся», укладальнік зборніка літаратурных твораў бялыніцкіх аўтараў «Васільковае поле Айчыны», краязнаўчага энцыклапедычнага даведніка «Бялыніччына», адзін з найбольш актыўных аўтараў і складальнікаў раённай кнігі «Памяць».