У Бялыніцкім раёне на пажары ў нежылым доме загінуў невядомы мужчына. Пра пажар у пустым збудаванні у суботу раніцу паведамілі ў МНС мясцовыя жыхары. З іх словаў, у доме мог знаходзіцца чалавек.
Супрацоўнікі МНС выехалі на месца здарэння. Пажар мог адбыцца ў ноч на 17 лістапада. На месцы згарэлага дома сапраўды знайшлі парэшткі чалавека. Мяркуецца, што ён самавольна заняў пусты дом.
Прычына пажару і асоба загінулага высвятляецца, паведамляе mogilev.mchs.gov.by.
Фота: mogilev.mchs.gov.by