Раніцай 17 жніўня ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці падчас пераезду загарэўся камбайн вытворчасці «Гомсельмашу» 2008-га года выпуску, падае «Тэлеграм»-канал «Nexta Lite».
Фота – «Nexta Lite»Пасля званку ад вяскоўца, які стаў відавочцам здарэння, працаўнікі МНС прыбылі на месца здарэння вельмі хутка: ратавальная частка была недалёка ад месца аварыі.
Паводле папярэдніх звестак, пажар распачаўся ў маторным адсеку камбайна. Ён, а таксама вонкавы корпус машыны, пацярпелі больш за ўсё.
Здарэнне адбылося ў аграгарадку Вялікая Машчаніца. Камбайн належыць ААТ “Новая Друць”.