Галоўная » У Горадні затрымалі незалежнага журналіста Яна Романа, дома правялі ператрус

У Горадні затрымалі незалежнага журналіста Яна Романа, дома правялі ператрус

Гэта здарылася проста на вуліцы. Тэлеканалу «Белсат» пра затрыманьне паведаміў сын Яна Романа. Прычына затрыманьня невядомая. Цяпер журналіст знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Горадні.

Дома ў Яна Романа адбыўся агляд, забралі ноўтбук і тэлефон. Як расказаў ягоны сын Аляксандр, супрацоўнікі сказалі, што Ян Роман нібыта плаціў за кагосьці штраф. Цяпер ён на допыце.

Ян Роман зьяўляецца незалежным журналістам-фрылансэрам. Робіць перадачы пра гісторыю і культуру. Сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў». 10 жніўня яго пабілі каля Кастрычніцкага РАУС Горадні, куды ён прыехаць сустрэць чатырох калег. Міліцыянты ў цывільным выбілі яму чатыры зубы, зламалі руку, ён некалькі месяцаў хадзіў у гіпсе. Праз суткі знаходжаньня ў ізалятары Яна Романа выпусьцілі.

Крыніца:radiosvoboda.org