Галоўная » У грамадзкім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі

У грамадзкім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі

Прадстаўніца ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліна Нагорная атрымала адказ на свой электронны зварот, накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў, піша Радыё Свабода.

У лісьце яна цікавілася, калі Бабруйская друкарня пачне выпуск квіткоў па-беларуску для грамадзкага транспарту Магілёўскай вобласьці.

У адказе, падпісаным намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Руслана Пархамовіча паведамляецца, што яе пытаньне разгледзілі.

Пархамовіч адказвае, што, згодна з законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», формы блянкаў зацьвярджаюцца замоўнікамі. Абавязковае выкарыстаньне беларускай мовы гэтым законам не прадугледжана.

Тым ня менш цяпер у філіях «Магілёўаблаўтатрансу» адбываецца замена квіткоў на расейскай мове на аналягічныя па-беларуску. Перайсьці на новы ўзор мяркуецца да 1 чэрвеня, калі закончыцца запас расейскамоўнай прадукцыі.