Галоўная » У Хоцімскім раёне адрэстаўравалі помнік “Печка”

У Хоцімскім раёне адрэстаўравалі помнік “Печка”

Гэты помнік усталяваны на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі.

На мінулым тыдні сіламі супрацоўнікаў Вялікаліпаўскага сельскага савета быў адрэставаны помнік “Печка”, які размяшчаецца на месцы спаленай ў час  Вялікай  Айчыннай вайны вескі Вітава.  Таксама на помніке з’явілась карысная інфармацыйная таблічка з надпісам «На гэтым месцы 23 мая 1943 г. фашысцкімі акупантамі была спалена вёска Вітава. Помнік усталяваны ў гонар 30-годдзя Вялікай Перамогі», паведамляе «Шлях Кастрычніка”.

У час вайны веска прайшла цяжкі шлях. Нажаль, яна не змагла адрадзіцца пасля вайны, і мы павінны берагчы помнік, які захоўвае памяць аб тых трагічных гадах.